Logo Polskiego Radia
Print

«Камунікат» чакае ацэнкі сваёй працы ад чытачоў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.04.2016 11:19
Гэта дапаможа акрэсьліць напрамкі далейшага разьвіцьця інтэрнэт-бібліятэкі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Каардынатары Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org просяць наведвальнікаў прысьвяціць крыху часу на тое, каб запоўніць падрыхтаваную анкету. Яна створана для таго, каб ацаніць працу й зьмест сайту. Гэта дапаможа акрэсьліць напрамкі далейшага разьвіцьця бібліятэкі.

«Вашы адказы дапамогуць акрэсьліць напрамкі разьвіцьця Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш пасьпяхова будзем разьвіваць бібліятэку й хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам», – чытаем на сайце.

Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для ўнутранага аналізу.

паводле НН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт