Logo Polskiego Radia
Print

Як пастаўлена грамадзянская абарона ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 31.08.2016 16:22
Дзеля паведамленьня жыхароў пра небясьпеку выкарыстоўваюць састарэлыя сыстэмы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакwww.pixabay.com

Калі на мінулым тыдні ўрад Нямеччыны аб’явіў праект новай канцэпцыі грамадзянскай абароны, на сьвеце падняўся крык. Нямецкія экспэрты раяць, каб кожная сям’я пачала рабіць запасы харчаваньня, яна павінна мець таксама запасы вады, цёплыя пледы, сьвечкі, батарэйкі і наяўныя грошы на выпадак стыхійнага бедзтва або катастрофы.

Пра рэкамэндацыі пісалі СМІ па ўсім сьвеце, паявіліся нават галасы, што Нямеччына рыхтуецца да вайны з Расеяй – нагадвае "Gazeta Wyborcza" Тым часам у закліку мець запасы на ўсялякі пажарны выпадак няма нічога надзвычайнага. У Эўропе многія ўрады заклікаюць да гэтага сваіх жыхароў. Справа зусім не ў вайне. Запасы харчаваньня могуць дазволіць людзям выжыць у выпадку вялікай паводкі або ў сытуацыі, калі, скажам, ураган зьнішчыць лінію электраперадач, і ў горадзе некалькі дзён ня будзе энэргіі. Напрыклад, у Швэйцарыі законы патрабуюць, каб у кожным будынку было бомбасховішча, а інтэрнэт-крамы прапануюць гатовыя пакеты харчаваньня, якое можна падрыхтаваць без гатаваньня. Падобныя рэкамэндацыі даюць урады Галяндыі ды Аўстрыі. А вось у Летуве ўрад выдаў адмысловую брашуру, у якой на сотні старонак апісана, што неабходна ведаць пра падрыхтоўку да крызыснай сытуацыі або вайны.

У сваю чаргу на сайце польскай грамадзянскай абароны няма падобных парадаў. А міністар унутраных спраў Марыюш Блашчак пасьля інфармацыі аб нямецкіх рэкамэндацыях заявіў, што гэтыя заклікі зьвязаныя з пагрозай з боку тэрарыстаў, якая назіраецца ў Нямеччыне.

Польская сыстэма грамадзянскай абароны дзейнічае слаба. Дзеля паведамленьня жыхароў пра небясьпеку выкарыстоўваюць састарэлыя сыстэмы, якія не працуюць ва ўмовах абясточваньня, а ў бомбасховішчах ёсьць месца толькі для 2,9% насельніцтва.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт