«Пасьлясьвячэньне» Вайды - польскі кандыдат на Оскара
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
28.09.2016 16:54
«Фільм Вайды зьяўляецца ўнівэрсальнай гісторыяй зьнішчэньня чалавека таталітарызмам».
Кадр з фільма «Пасьлясьвячэньне» (арыгінальная польская назва «Powidoki»).
У ролі Стжэміньскага Б.Лінда.
Кінафільм «Пасьлясьвячэньне» (арыгінальная польская назва «Powidoki») рэжысэра Анджэя Вайды будзе польскім кандыдатам на ўзнагароду Оскара ў катэгорыі «найлепшы неангламоўны фільм». Такое рашэньне прыняў Оскараўскі камітэт Польскага інстытута кінамастацтва, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі польскай кінаіндустрыі.
Карціна распавядае гісторыю мастака Ўладыслава Стжэміньскага, які, жывучы ў сталінскую эпоху, павінен быў зьдзяйсьняць цяжкія выбары на творчым шляху.
У абгрунтаваньні камітэт напісаў, што «фільм Анджэя Вайды зьяўляецца ўнівэрсальнай гісторыяй зьнішчэньня чалавека таталітарызмам».
Галоўную ролю выконвае Багуслаў Лінда - вядомы польскі кінаактор.
яс
tags: