Logo Polskiego Radia
Print

Роварны бунт іранак

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.10.2016 16:11
Жанчыны ў Іране змагаюцца за права езьдзіць на роварах і кідаюць выклік мулам.
Іранка на ровары ў Мэрыване.Іранка на ровары ў Мэрыване.Photo: Print Screen сайта observers.france24.com

Іранскія жанчыны змагаюцца за права езьдзіць на роварах і кідаюць выклік мулам. У сацыяльных сетках зьмяшчаюць свае здымкі на роварах, у хустках і акулярах. Пра гэта паведамляе «Gazeta Wyborcza».

У верасьні іранскі лідар Алі Хамэіні заявіў, што язда жанчын на ровары прыцягвае ўвагу мужчын і псуе грамадзтва. «Гэта немагчыма спалучыць са сьціпласьцю, якая мусіць характарызаваць жанчын. Трэба пакласьці гэтаму канец!» – патрабаваў Хамэіні.

У Тэгеране тайныя агенты й ахоўнікі маральнасьці ловяць жанчын-раварыстак і зьвяртаюць ім увагу. Адзінае месца, дзе жанчынам можна езьдзіць на ровары, гэта паркі «толькі для жанчын», якія існуюць у многіх мясцовасьцях і ў якія мужчынам уваход забаронены.

10 гадоў таму жанчыны паслухмяна зьлезьлі б з ровараў. Сёньня ж яны сьмяюцца з загаду й яе аўтара, боя мяняюцца часы. «У Іране грамадзяне ніколі не ігнаравалі галаву краіны й не паводзілі сябе насуперак яго загадам. Роварны канфлікт – гэта жаночае «не» для кансэрватараў»/

«Gazeta Wyborcza»/яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт