Logo Polskiego Radia
Print

У выніку памылкі брытанец атрымаў шмат грошай

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 24.12.2016 13:23
22-гадовы хлопец выкарыстаў памылку банку і пачаў багатае жыцьцё.
photo: www.pixabay.com

Калі б такое здарылася ў сьвяточную ноч, можна было б вырашыць, што гэта цуд. Але раней ці пазьней прыходзіць ацьвярозеньне. Выданьне «Do Rzeczy» піша пра 22-гадовага брытанца Люка Мура (Luke Moore), які, у выніку памылкі банку, атрымаў доступ да банкаўскага рахунку бязь ліміту фінансавых сродкаў. Ён мог траціць столькі грошай, колькі хацеў! І, як правільна падазраяце, ён так і паступіў – пачаў выдаткоўваць грошы. З чалавека, у якога былі даўгі, стаў мільянэрам. За кароткі час на раскошнае жыцьцё ён патраціў у пераліку з ангельскіх фунтаў амаль 1,5 млн. даляраў! Паехаў на вельмі фэшэнэбэльны адпачынак, купіў сабе два даражэзныя аўтамабілі і яхту.

Калі банк заўважыў памылку, ён запатрабаваў вярнуць грошы. Якіх, канешне ж, ужо не было. Закончылася арыштам Мура пад закідам махлярства. І так ён зь вялікага багацьця вярнуўся ў звычайныя будныя дні і праблемы. Праўда, брытанскім газэтам ён расказваў, што яму прасьцей было знаёміцца зь дзеўчынамі тады, калі ў кішэні было толькі некалькі фунтаў, чым у той час, калі прыйшлося абарачаць вялікімі сумамі. «Я навучыўся, што за грошы нельга купіць усё», – заявіў малады чалавек. Аднак дадаў, што калі быў багаты, то жыцьцё было вельмі прыемным.

Мур абскардзіў прысуд. На гэты раз суд выдаў рашэньне, што Мур не падманваў банку, паколькі карыстаўся грашыма ў выніку памылкі банкаўскай установы.

Do Rzeczy/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт