У Мадрыдзе распачаўся фэстываль кепскага кіно
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.01.2017 13:34
Характэрнай рысай фільмаў зьяўляецца тое, што яны выклікаюць у гледача цалкам іншую рэакцыю, чым плянавалася.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Да нядзелі ў цэнтры гішпанскай сталіцы будуць паказаныя 19 фільмаў, якія, як гаворыць дырэктар фэстывалю Карлас Палэнсія, настолькі кепскія, што ажно здаюцца быць добрымі.
Зьняты ў Барсэлёне індыйскі фільм «Action Jackson» расказвае пра злачынную групоўку, якая змагаецца ў рытме румбы. У сваю чаргу зьняты больш за дзесяць гадоў таму фільм «Doomed» павінен быў быць жахам пра зомбі. Аднак калі на экранах зьяўляюцца крыважэрныя пэрсанажы, публіка пачынае сьмяяцца.
Карлас Палэнсія гаворыць, што галоўнай рысай фільмаў на фэстывалі зьяўляецца тое, што яны выклікаюць у гледача цалкам іншую рэакцыю, чым плянавалася. «Мы шукаем камэдыі, якія зьявіліся выпадкова», – гаворыць дырэктар фэстывалю.
Амаль усе стужкі на фэстывалі можна паглядзець бясплатна. Гледачы плацяць толькі за тыя фільмы, на паказ якіх запрошаныя рэжысёр ці акторы. Фільмы паказваюць у арыгінале, паколькі пераклад зьнішчыў бы неплянаваныя няўдачы падчас здымкаў – пераконваюць арганізатары фэстывалю.
ав