Logo Polskiego Radia
Print

Расьце папулярнасьць паслугі “тэлефонны лекар”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.02.2017 17:58
У Польшчы ўсё больш папулярнымі зьяўляюцца кансультацыі зь лекарам па тэлефоне й інтэрнэце.
freeimages.com

Прыватныя фірмы павялічваюць інвэстыцыі ў тэлемэдыцыну й такім чынам эканомяць час і грошы.

Тэлемэдыцына будзе разьвівацца ў дзьвюх плоскасьцях. Першая - гэта кантакт лекара з пацыентам: тэлекансультацыя, тэледыягностыка й тэлерэабілітацыя. На рынку ўжо ёсьць апараты для дыягностыкі пацыента на адлегласьці. Тэлемэдычныя магчымасьці таксама спрошчваюць кантакты паміж дактарамі, што мае асаблівае значэньне, калі кансультацыі неабходныя з «дэфіцытным» спэцыялістам: у Польшчы такой спэцыяльнасьцю зьяўляецца герыятр.

Адзін зь лідараў мэдыцынскіх прыватных паслуг у Польшчы «Medicover» у 2012 годзе даў 1,5 тысячы парадаў праз Інтэрнэт. Летась тэлепаслугамі скарысталіся 130 тысяч пацыентаў. Вялікую магчымасьць дае рэгістрацыя online. Праз інтэрнэт і па тэлефоне пацыенты могуць атрымаць інфармацыю наконт таго, як прымаць лек або расшыфраваць вынікі аналізаў.

Цяпер «Medicover» рыхтуе прыкладаньне, якое перад візытам задае пытаньні пацыенту пра яго стан здароўя, што дапаможа лекару хутчэй паставіць дыягназ.

Puls Biznesu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт