Logo Polskiego Radia
Print

Швэд атрымаў ліст адрасаваны Пуціну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.03.2017 15:47
Мужчына гарантуе, што, паважаючы таямніцу перапіскі, не адкрываў ліста, хоць зьмест яго вельмі цікавіць.
Photo:Holger.Ellgaard - Eget verk/no.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Швэд знайшоў у сваёй паштовай скрыні ліст адрасаваны Пуціну
Мужчына гарантуе, што, паважаючы таямніцу перапіскі, не адкрываў ліста, хоць зьмест яго вельмі цікавіць.
Жыхар швэдзкага гарадка Трэлеборг (Trelleborg) атрымаў ліст, адрасаваны расейскаму прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну. Ліст прыйшоў да яго, нягледзячы на тое, што на канвэрце быў зьмешчаны выразны адрас у Маскве, паведамляюць швэдзкія СМІ, на якія спасылаецца выданьне „Rzeczpospolita”.
Адзінае, што аб'ядноўвала адрас, зьмешчаны на канвэрце з адрасам швэда, быў нумар „23”, то бок нумар кватэры грамадзяніна Швэцыі.
Атрымальнік ліста выключыў жарт сваіх сябраў, паколькі на штампе знаходзіўся адрас горада Гальсэмбэрг (Hallsberg), які разьмяшчаецца ў некалькіх сотнях кілямэтраў ад ягонага роднага гарадка.
Чалавек прызнае, што ён не разумее, чаму PostNord, то бок швэдзкая пошта, даставіла ліст менавіта яму. Беручы пад увагу факт, што Масква распаложаная ад Трэлеборгу ў адлегласьці больш за 1,5 тысячы кілямэтраў, памылка пошты значная.
Швэд гарантуе, што, паважаючы таямніцу перапіскі, ён не адкрываў ліста, хоць ня ўтойвае, што зьмест карэспандэнцыі яго вельмі цікавіў. У сваю чаргу PostNord тлумачыў, што памыліцца магла машына, якая сартуе лісты, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт