Logo Polskiego Radia
Print

15.04.1953 - Рэй Крок адкрыў «МакДоналдс»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.04.2017 08:01
  • Макдональдс.mp3
Гісторыя рэстарану пачынаецца ў 1937 годзе, калі браты МакДоналды пачалі праваць хот-догі.
pixabay.com

У 1940 годзе Рычард і Морыс МакДоналды стварылі першую сетку фаст-фудаў, то бок хуткага прыгатаваньня ежы. Пачалі прадаваць гамбургеры й бульбу-фры. У 1953 годзе іншы амэрыканскі бізнэсмэн чэскага паходжаньня Рэйманд Альберт Крок выкупіў у братоў МакДоналдаў франшызу й пачаў пашыраць гэты бізнэс. Менавіта 15 красавіка 1953 году ў горадзе Дэс-Плэйнс у штаце Ілінойс быў адчынены рэстаран пад лягатып «МакДоналдс».

«МакДоналдс» вельмі хутка пачаў набіраць папулярнасьць і стаў самым вядомым рэстаранам хуткага харчаваньня ў ЗША ўжо у 1980-я гады.

У 1984 быў прыгатаваны сымбалічны 50-мільярдны гамбургер, а праз 6 гадоў было прададзена 100 мільярдаў. У ЗША дзейнічае 7,5 тысячаў рэстаранаў, у сьвеце рэстаран працуе ў 31 краіне.

У 1981 годзе быў нават створаны Унівэрсытэт гамбургера ў прыгарадзе Чыкага (тут знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі). Да сёньня там прайшло адукацыю 80 тысяч мэнаджараў.

Сёньня рэстараны «МакДоналдс» дзейнічаюць у 120 краінах сьвету, кожны дзень іх наведвае каля 68 мільёнаў чалавек. У сетцы працуе больш за 300 тыс. працаўнікоў. Згодна з дасьледаваньнямі амэрыканскіх сацыёлягаў адзін з васьмі працаўнікоў ЗША працаваў у сваім жыцьці ў гэтых рэстаранах. Чысты прыбытак кампаніі склаў 4,5 мільярдаў даляраў у 2016 годзе.

Прысутнасьць рэстарана «МакДоналдс» - гэта сьведчаньне прыналежнасьці да заходняга сьвету й цывілізацыйнага разьвіцьця краіны.

Першы «МакДоналдс» у СССР адчыніўся ў 1990 годзе ў Маскве. У дзень адкрыцьця ў ім пабывала 30 тыс. наведвальнікаў. У Польшчы - у 1992 годзе, у Беларусі - у 1996.

Павал Усаў

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт