Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ПЭН-клюб узнагародзіў Юзэфа Гэна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.06.2017 15:49
  • У Валёніі.mp3
Пісьменьнік атрымаў узнагароду за сваю праўдзівасьць.
Photo:CC BY-SA 3.0/Franciszek Vetulani - Praca własna/pl/wikipedia.org

Польскі ПЭН-клюб узнагародзіў Юзэфа Гэна
Пісьменьнік атрымаў узнагароду за сваю праўдзівасьць.
Польскі пісьменьнік, журналіст, драматург, рэпарцёр і сцэнарыст габрэйскага паходжаньня Юзэф Гэн (Józef Hen) атрымаў літаратурную ўзнагароду імя Яна Парандоўскага (Jan Parandowski).
Польскі ПЭН-клюб узнагародзіў Юзэфа Гэна за тое, што ён праўдзівы пісьменьнік, які сьведчыць пра гісторыю на годнай і простай мове.
Паводле старшыні Польскага ПЭН-клюба Адама Паморскага, стаўленьне да жыцьця Юзэфа Гэна грунтуецца менавіта на праўдзівасьці.
Адам Паморскі: Адной яго біяграфіі хапіла б як мінімум для 10 чалавек. Гэта ваенны Адысей, які пераадолеў шлях ад Варшавы да Самарканду ва Ўзбэкістане й назад. Ён даказаў, што заўсёды кажа наўпрост і такім чынам, што цяжка падазраваць, што ён гаворыць няпраўду.
Прэмія Польскага ПЭН-клюбу імя Яна Парандоўскага прысуджаецца штогод за творчасьць у духу працы ейнага патрона. Нагадаем, Ян Парандоўскі (1895-1978) - гэта польскі пісьменьнік, публіцыст і літаратурны перакладчык, аўтар вядомай у Польшчы „Міталёгіі”. Узнагарода была заснаваная ў 1988 годзе Ірэнай Парандоўскай – удавой пісьменьніка.
Да гэтай пары яе ляўрэатамі сталі, між іншым, Славамір Мрожэк (Sławomir Mrożek), Юлія Гартвіг (Julia Hartwig) й Анджэй Вайда (Andrzej Wajda).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт