Шчасьце жыхароў Мястэчка Вілянаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
17.06.2017 15:52
Жыхары новага варшаўскага раёну вельмі задаволеныя жыцьцём.
By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50771475
Жыхары створaнага з нуля новага варшаўскага раёну Мястэчка Вілянаў займаюць першыя месцы ў апытаньнях задавальненьня жыцьцём. А жыхары іншых раёнаў польскай сталіцы кажуць, што ў гэтым месцы яны адчуваюць сябе крыху як не ў Польшчы.
Жыхароў Мястэчка Вілянаў называюць «лемінгі». Гэта прыніжальнае акрэсьленьне людзей з цэнтрысцкімі поглядамі, прыхільнікаў Грамадзянскай плятформы, даволі багатых.
У звычайны дзень «лемінг» прасыпаецца а сьвітанку і бяжыць на джогінг. Потым выяжджае з падземнай паркоўкі і праз больш кароткі ці больш доўгі час язды ў корках, пакідае машыну на падземнай паркоўцы аднаго з варшаўскіх офісных хмарачосаў.
У выходныя ўсе жыхары сустракаюцца ў гандлёвым цэнтры Royal Wilanów. Дзеці скачуць на трамплінах, або ўзыходзяць на скаладром. Дарослыя п’юць каву ў модным італьянскім кафэ або ядуць сушы. Пры гэтым абмяркоўваюць не палітычныя пытаньні а тое, што бургамістар праклаў кладку не пракансультаваўшы з жыхарамі, і задумоўваюцца, што зрабіць, каб наступным разам запытаў пра падобныя рэчы. Жыхары Мястэчка Вілянаў хочуць мець уплыў нават на колер платоў, лавак, і нават на від шрыфту на аб’явах.
Жыхары гэтага раёну маюць патрабаваньня ня толькі ў адрас уладаў гарадзкога раёна. Новыя, хто купляе кватэру ў Мястэчку, мусяць падпарадкавацца прынцыпам, вызначаным раней жыхарамі. Гэта, між іншым, забарона «упрыгожваць» бальконы саламянкай або штучнымі кветкамі, забарона сушыць бялізну на бальконах. Нават выбіраючы шторы трэба мець на ўвазе колер фасаду і нават колер, раней выбраны суседзямі. Рамонтныя работы дапускаюцца толькі ў будзённыя дні да 6-й гадзіны вечара. Жыхары дамаўляюцца байкатаваць фірмы, якія раскідаюць рэклямныя ўлёткі. Не дазваляюць ставіць самаробныя рэклямы. У грамадзкім чыне садзяць кветкі і дрэвы на супольнай прасторы. Не дазволілі будаваць буйны гандлёвы цэнтар, які прыцягнуў бы ў іх раён тысячы не сваіх пакупнікоў. Доўга вялі баі з чыноўнікамі і інвэстарам, і дачакаліся перамогі.
Пра варшаўскі раён Мястэчка Вілянаў, яго жыхароў і парадак, які яны самі наводзяць піша Newsweek.
tags: