Rzeczpospolita
Расейскія археолягі спадзяюцца, што знойдуць каштоўную калекцыю кніг цара Івана Жахлівага. З нагоды 860 гадавіны ўзьнікненьня Масквы прэзыдэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся правесьці дасьледаваньні ўсходняй часткі Крамля. Папярэднія дасьледаваньні праводзіліся ў 70-х гадах ХХ стагодзьдзя. Многія гісторыкі спадзяюцца, што ўдасца знайсьці легендарны скарб.
Сетку падземных лябірынтаў і тайных пакояў пад замкавым комплексам Крамля пабудаваў дзед Івана Жахлівага – цар Іван ІІІ Васільевіч, які панаваў на Русі ў 1462-1505 гадах. Легенда гаворыць аб тым, што ў замкавых падзямельлях знаходзіцца бібліятэка Івана Жахлівага, якога лічаць за найбольш жорсткага расейскага цара.
Збор калекцыі распачаў яшчэ Іван ІІІ, які зьбіраў лацінскія, грэцкія, эгіпейцкія, кітайскія, іўрыцкія кнігі. Калі цар ажаніўся з пляменьніцай апошняга імпэратара Бізантыі Соф’яй, да калекцыі далучыліся рукапісы з Александрыйскай і Канстанцінопальскіх бібліятэк, выратаваныя ад туркаў. Іван ІІІ наняў перакладчыкаў, які перакладалі кнігі на рускую мову.
Іван Жахлівы папоўніў калекцыю каштоўнымі асобнікамі з бізантыйскай бібліятэкі, падземнай бібліятэкі сабору сьвятой Сафіі ў Кіеве ды калекцыяй сярэднявечных арабскіх кніг.
Ахоплены страхам перад здрайцамі і злачынцамі цар Іван Жахлівы загадаў пакласьці кнігі ў драўляныя скрынкі і схаваць у невядомым месцы ў падзямельлях Крамля. Як гаворыць легенда, людзей, якія хавалі бібліятэку, забілі. Толькі Іван Жахлівы ведаў, дзе месьціцца скарб. Перад сьмерцю ён наклаў праклён. Кожны, хто паспрабуе яго адшукаць, меў асьлепнуць.
Нягледзячы на пагрозы многія спрабавалі адшукаць скарб, але беспасьпяхова.
Rzeczpospolita: Расейскія археолягі спадзяюцца, што знойдуць каштоўную калекцыю кніг цара Івана Жахлівага. З нагоды 860 гадавіны ўзьнікненьня Масквы прэзыдэнт Уладзімір Пуцін распарадзіўся правесьці дасьледаваньні ўсходняй часткі Крамля. Папярэднія дасьледаваньні праводзіліся ў 70-х гадах ХХ стагодзьдзя. Многія гісторыкі спадзяюцца, што ўдасца знайсьці легендарны скарб.
Сетку падземных лябірынтаў і тайных пакояў пад замкавым комплексам Крамля пабудаваў дзед Івана Жахлівага – цар Іван ІІІ Васільевіч, які панаваў на Русі ў 1462-1505 гадах. Легенда гаворыць аб тым, што ў замкавых падзямельлях знаходзіцца бібліятэка Івана Жахлівага, якога лічаць найбольш жорсткім расейскім царом.

ав