Logo Polskiego Radia
Print

Жыхар Польшчы зьядае за год каля 45 кг. хлеба

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.09.2017 15:32
Яшчэ 10-20 гадоў таму сярэднестатыстычны паляк спажываў нават 100 кг. хлеба ў год.
www.pixabay.com

Сярэднестатыстычны паляк спажывае за год толькі 45 кіляграмаў хлебабулачных вырабаў, а яшчэ каля 20 гадоў таму гэта было звыш 100 кіляграмаў – піша «Gazeta Polska Codziennie». На дадзены момант у краіне працуе прыкладна 9 тыс. хлебабулачных заводаў і малых сямейных пякарняў. За пяць гадоў іх стала на 400 менш, але скарачэньне галіны і так адбываецца больш павольна, чым спажываньне хлеба.

У дадзенай галіне нацэнкі на папулярнае печыва даволі нізкія, таму пекары, асабліва ў вялікіх гарадах, стараюцца ў сваім асартымэнце мець хлеб павышанай якасьці і пячэньне ды тарты, на якія гандлёвыя нацэнкі і прыбытак вышэйшыя. Каб захаваць маштаб вытворчасьці, пекары таксама стараюцца карыстацца фінансавай падтрымкай з боку Эўрапейскага Зьвязу.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт