У Кракаве жанчына пранікла ў чужую кватэру і...у ёй прыбрала
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.09.2017 19:03
Яна зрабіла ўборку ва ўсіх памяшканьнях ды нават памыла вокны!
pixabay.com/Public Domain CC0
У Кракаве бяздомная 55-гадовая жанчына пранікла ў чужую кватэру і... у ёй прыбрала.
Вечарам жанчына хадзіла ад дому да дому і ў паштовых скрынках правярала, ці ніхто не пакінуў ключы ад кватэры. У адным з пад’ездаў ёй удалося іх знайсьці. Яна зайшла ў кватэру, прыняла душ і лягла спаць. Раніцою бяздомная зьела сьнеданьне, выпіла каву, і ў знак падзякі за гасьціннасьць вырашыла прыбраць у кватэры. Яна зрабіла дакладную ўборку ва ўсіх памяшканьнях ды нават памыла вокны!
Навёўшы парадак, кабета апранула адзеньне з шафы гаспадароў і спакойна выйшла з кватэры. І якраз у момант, калі яна закрывала дзьверы, прыйшоў гаспадар кватэры, які выклікаў паліцыю. Цяпер кракаўская пракуратура думае, па якому артыкулу абвінаваціць жанчыну.
вс