Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.01.2018 13:56
  • Szafirowy blask Eva.mp3
"Сапфіравы бляск" пра Марыю Складоўскую-Кюры ў выкананьні Эвы.
www.pixabay.com

Сёньня я прадстаўлю вашай увазе музыкантку, якая вельмі старанна ахоўвае сваё прыватнае жыцьцё, а нават свае пэрсанальныя дадзеныя. Вядома толькі, што псэўданім пясьняркі гучыць Эва, а пішацца па-польску не праз w, а праз v. Відаць, па нейкіх прычынах Эва вельмі зацікаўленая ў тым, каб падтрымліваюць гэтую атмасфэру таямніцы вакол уласнай асобы, і таму дазволім ёй гэта рабіць.

Эва атрымала салідную музычную адукацыю – закончыла музычную акадэмію, у яе багаты, глыбокі голас, сьпявае таксама на опэрных сцэнах. Але, як гаворыць сама музыкантка, галоўная задача яе сьпеву – гэта даваць радасьць людзям, прыўносіць у іх жыцьцё крыху аптымізму. Эва кажа, што музыка мае гэтую цудоўную ўласьцівасьць – асьвятляць наш сьвет, зьмякчаць і зьмяншаць праблемы штодзённага жыцьця.

Эва запісала польскую вэрсію песьні пад назваю «Сапфіравы бляск». Гэтая кампазыцыя гучыць у француска-польскай кінакарціне, прысьвечанай жыцьцю і працы вялікай польскай вучонай Марыі Складоўскай-Кюры, якая двойчы атрымала Нобэлеўскую прэмію – у галіне хіміі і фізыкі. У фільме Складоўскую-Кюры грае вядомая польская акторка Караліна Грушка, а я прапаную паслухаць песьню ў выкананьні Эвы.

Ciemno –
Tam, gdzie ciemno, biegnij ze mną.
Tam jeszcze nie ma śladów stóp,
Tam jeszcze nie ma żadnych dróg.
Tam znajdziesz pewność z każdą chwilą,
Że nasze usta się nie mylą,
Że nasze myśli dobre są,
Że nasza chemia to nie błąd…
Tam odnajdziemy razem

Szafirowy blask,
Który zbudzi nasz wzrok,
Który zbudzi coś w nas.
I pozwoli wierzyć w przeznaczenie.
Szafirowy blask,
Tak jak świt w czarną noc,
Promień słońca wśród chmur
Daje znak –
I woła raz po raz…

Jasno –
Kiedy światła świata gasną
Od razu lepiej widać mrok,
Od razu łatwiej zrobić krok,
Zobaczyć to, co jest nieznane,
Co tylko nam zostało dane.
I dać się unieść pośród fal,
Tam, gdzie najdalsza kusi dal
I tam odnaleźć razem...

Цёмна – туды, дзе цёмна, ты бяжы за мной. Там няма яшчэ сьлядоў стоп, там няма яшчэ ніякіх шляхоў. Там знойдзеш упэўненасьць з кожнай хвілінай, што нашы вусны не памыляюцца. Што нашы думкі правільныя, што наша хімія – гэта не памылка. Там мы знойдзем разам сапфіравы бляск, які разбудзіць наш зрок, які разбудзіць нешта ў нас. І дазволіць верыць у лёс. Сапфіравы бляск, так як сьвітанак чорнай ноччу, промень сонца сярод хмараў дае знак, і кліча раз-пораз.

Ясна – калі сьвятло сьвету гасьне, адразу лепш відаць цемру, адразу прасьцей зрабіць крок, убачыць тое, што невядомае, што толькі нам было дадзенае. І дазволіць сябе панесьці хвалям, туды, дзе далёкая спакушае далечыня, і там знайсьці разам сапфіравы бляск...

Нагадаю, гэта польская вэрсія францускай кампазыцыі з фільму пра Марыю Складоўскую-Кюры. Дарэчы, кінастужка – гэта ня першая карціна, зьнятая пра геніяльную вучоную. Але ў дадзеным фільме аўтарка старалася паказаць жаночы аспэкт дзейнасьці вучонай, яе змаганьне за сваю жаноцкасьць, за права заставацца стопрацэнтнай жанчынай, маці, жонкай, каханкай, і пры гэтым права на самыя высокія пасады ў мужчынскім сьвеце, якім тады была сьціслая навука, фізыка і хімія.

Tam, gdzie ciemno. Tam znajdziesz – туды, дзе цёмна. Там знойдзеш. Па-польску тут аднолькавае словы (там), а я пераклала іх на беларускую мову па-рознаму – туды і там. У гэтым заключаецца розьніца, якая выклікае часта цяжкасьці ў асоб, якія вывучаюць адну або другую мовы. Трэба адрозьніць займеньнікі туды і там на беларускай мове. Кожны беларус, канешне, ведае, чым яны адрозьніваюцца. Першы называе напрамак, куды накіроўваецца хтосьці або штосьці, а другі называе месца. Але на польскай мове ў адным, і ў другіі выпадку выкарыстоўваецца займеньнік там. Дарэчы, у дадзеным вершы нават да канца не зразумела, якім словам трэба перакласьці гэтыя выразы, можна толькі здагадвацца па значэньні.

Żadnych dróg – нагадваю, што польскае жадны азначае ніводзін, ніякі, а ў дадзеным выпадку – адсутнасьць дарог, шляхоў.

Pewność z każdą chwilą – упэўненасьць з кожнай хвілінай, з кожнай сэкундай. Польская хвіля – гэта не зусім тое ж самае, што беларуская хвіліна (па-польску гэта мінута). Хвіля – гэта вельмі кароткі адрэзак часу, беларусы хутчэй сказалі б «сэкунда». Напрыклад, паляк часта кажа «Chwilkę», што азначае – пачакайце сэкунду, зараз нешта будзе.

Nasze myśli dobre są – нашы думкі добрыя або правільныя. Тут слова dobre можна перакласьці як «добрыя», так і «правільныя». І хутчэй гэтае другое значэньне маецца на ўвазе.

Pozwoli wierzyć w przeznaczenie – дазволіць паверыць у лёс, у тое, што нам наканавана.

Od razu lepiej – адразу лепш. Па-польску адразу пішацца асобна, гэта два словы, а па-беларуску разам, хаця азначаюць гэтыя выразы тое ж самае.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт