Logo Polskiego Radia
Print

Мост у Тчэве - жамчужына інжынерыі XІX ст. (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.01.2018 16:11
  • Мост у Тчэве.mp3
Мост быў адным зь першых аб’ектаў, па якіх 1 верасьня 1939 году гітлераўцы нанесьлі авіяўдары.
Photo: krolak/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мост у Тчэве - жамчужына інжынерыі XІX стагодзьдзя (ФОТА)
Мост быў адным зь першых аб’ектаў, па якіх 1 верасьня 1939 году гітлераўцы нанесьлі авіяўдары.
Сёньня запрашаю ў Тчэў (Tczew), горад у паўночнай Польшчы, каб пазнаёміцца з тамтэйшым мостам, які зьяўляецца помнікам міжнароднай будаўнічай інжынерыі.
У момант увядзеньня ў эксплюатацыю ў 1857 годзе, тчэўскі мост быў самы доўгім мостам у Эўропе й першым жалезным мостам на рацэ Вісла. У гэты час ён быў цудам тэхналёгіі і ўзорам для мостабудаўнікоў XIX стагодзьдзя.
Мост у Тчэве меў таксама важнае стратэгічнае значэньне. Дастаткова ўспомніць, што ён быў адным зь першых аб’ектаў, па якіх 1 верасьня 1939 году гітлераўцы нанесьлі свае авіяўдары ў Польшчы.
Да нашага часу захаваліся толькі тры арыгінальныя пралёты моста й чатыры вышкі, якія ў 2000 годзе былі ўнесены ў сьпіс помнікаў архітэктуры. Астатняя частка аб’екта – гэта спалучэньне розных тэхнічных рашэньняў, якія адлюстроўваюць гісторыю, трагічны лёс і эвалюцыю ўсёй канструкцыі. Закрыты для руху ў 2011 годзе 160-гадовы мост сёньня праходзіць чарговыя этапы рэканструкцыі.
Мост у Тчэве быў пабудаваны ў рамках Усходняй чыгункі (Ostbahn), якая злучала Бэрлін і Ўсходнюю Прусію. Яго будаўніцтва пачалося ў 1845 годзе й закончылася ў 1857 годзе. Працай кіраваў вопытны нямецкі інжынер Карл Ленцэ (Carl Lentze), які надаў аб’екту манумэнтальны характар, выкарыстоўваючы адначасова найноўшыя тэхнічныя рашэньні ангельскай і амэрыканскай інжынерыі. Яго праца стала ўзорам для будаўніцтва многіх мастоў у Эўропе.
Тым ня менш павелічэньне колькасьці цягнікоў і вагі грузу неўзабаве прымусіла прускія ўлады пабудаваць у Тчэве новы чыгуначны мост, які быў адкрыты ў 1891 годзе. У гэткай сытуацыі стары мост на Вісьле быў прызначаны для аўтадарожнага руху.
Пераняць кантроль над абодвума тчэўскімі мастамі – гэта была адна з галоўных задач нямецкіх войскаў у першыя гадзіны пасьля выбуху Другой сусьветнай вайны.
Каля гадзіны 4.34, то бок 11 хвілін да абстрэлу Вэстэрплятэ лінкорам „Шлезвіг-Гальштэйн”, эскадрыля нямецкіх самалётаў Ju 87 скінула бомбы на апоры моста, каб зрабіць немагчымым узарваньне аб’екта польскім войскам.
У той жа час з боку Мальбарка прыйшоў грузавы цягнік, які замест абвешчанага транспарту рагатай жывёлы прывёз сапёраў Вэрмахта. Аднак польскія чыгуначнікі здолелі накіраваць цягнік зь нямецкімі жаўнерамі ў тупік і адрамантаваць пашкоджаныя кабелі. Дзякуючы гэтаму канчаткова польскія жаўнеры ўзарвалі ўсходнюю й заходнюю часткі абодвух мастоў.
Пасьляваенная рэканструкцыя мастоў у Тчэве доўжылася шмат гадоў, прычым чыгуначны мост – важны для ўнутранага транспарту – меў прыярытэт. У апошняе дзесяцігодзьдзе чыгуначны мост прайшоў капітальны рамонт у сувязі з мадэрнізацыяй чыгуначнай магістралі Варшава-Гдыня.
У сваю чаргу аўтадарожны мост сёньня складаецца ажно зь пяці тыпаў пралётаў. У выніку рамонту, які цяпер праводзіцца, мост нанава атрымае выгляд з XIX стагодзьдзя. Работы закончацца не раней, як у 2020 годзе.
Варта дадаць, што дарожны мост у Тчэве быў унесены Амэрыканскай асацыяцый інжынераў будаўніцтва (ASCE) у сьпіс міжнародных помнікаў інжынернага будаўніцтва. У гэты сьпіс былі ўнесеныя таксама Эйфэлева вежа й Рымскі аквэдук у Сэговіі.
аз

By
By publisher: Ernst Keil's Nachfolger - cropped from : http://commons.wikimedia.org/ wiki/File:Die_Gartenlaube_(1858)_429.jpg, Domena publiczna, https:// commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=10807014

Мост у Тчэве быў пабудаваны ў рамках Усходняй чыгункі (Ostbahn), якая злучала Бэрлін і Ўсходнюю Прусію. Яго будаўніцтва пачалося ў 1845 годзе й закончылася ў 1857 годзе. Працай кіраваў вопытны нямецкі інжынер Карл Ленцэ (Carl Lentze), які надаў аб’екту манумэнтальны характар, выкарыстоўваючы адначасова найноўшыя тэхнічныя рашэньні ангельскай і амэрыканскай інжынерыі. Яго праца стала ўзорам для будаўніцтва многіх мастоў у Эўропе.

Тым ня менш павелічэньне колькасьці цягнікоў і вагі грузу неўзабаве прымусіла прускія ўлады пабудаваць у Тчэве новы чыгуначны мост, які быў адкрыты ў 1891 годзе. У гэткай сытуацыі стары мост на Вісьле быў прызначаны для аўтадарожнага руху.

Пераняць кантроль над абодвума тчэўскімі мастамі – гэта была адна з галоўных задач нямецкіх войскаў у першыя гадзіны пасьля выбуху Другой сусьветнай вайны.
Каля гадзіны 4.34, то бок 11 хвілін да абстрэлу Вэстэрплятэ лінкорам „Шлезвіг-Гальштэйн”, эскадрыля нямецкіх самалётаў Ju 87 скінула бомбы на апоры моста, каб зрабіць немагчымым узарваньне аб’екта польскім войскам.

У той жа час з боку Мальбарка прыйшоў грузавы цягнік, які замест абвешчанага транспарту рагатай жывёлы прывёз сапёраў Вэрмахта. Аднак польскія чыгуначнікі здолелі накіраваць цягнік зь нямецкімі жаўнерамі ў тупік і адрамантаваць пашкоджаныя кабелі. Дзякуючы гэтаму канчаткова польскія жаўнеры ўзарвалі ўсходнюю й заходнюю часткі абодвух мастоў.

By
By This image/photo was taken by Wikipedia and Wikimedia Commons user Ludwig Schneider.I would appreciate being notified if you use my work outside Wikimedia.Do not copy this image illegally by ignoring the terms of the license below, as it is not in the public domain. If you would like special permission to use, license, or purchase the image please contact me to negotiate terms.When reusing, please credit me as: Ludwig Schneider / Wikimedia.See also my gallery - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11925107

Пасьляваенная рэканструкцыя мастоў у Тчэве доўжылася шмат гадоў, прычым чыгуначны мост – важны для ўнутранага транспарту – меў прыярытэт. У апошняе дзесяцігодзьдзе чыгуначны мост прайшоў капітальны рамонт у сувязі з мадэрнізацыяй чыгуначнай магістралі Варшава-Гдыня.

Photo:
Photo: krolak/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сваю чаргу аўтадарожны мост сёньня складаецца ажно зь пяці тыпаў пралётаў. У выніку рамонту, які цяпер праводзіцца, мост нанава атрымае выгляд з XIX стагодзьдзя. Работы закончацца не раней, як у 2020 годзе.

Photo:krolakpixabay.com/CC0
Photo:krolakpixabay.com/CC0 Public Domain

Варта дадаць, што дарожны мост у Тчэве быў унесены Амэрыканскай асацыяцый інжынераў будаўніцтва (ASCE) у сьпіс міжнародных помнікаў інжынернага будаўніцтва. У гэты сьпіс былі ўнесеныя таксама Эйфэлева вежа й Рымскі аквэдук у Сэговіі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт