Расейцы сумуюць па магутным Савецкім Саюзе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.02.2018 14:13
З усіх былых савецкіх рэспублік менавіта ў Расеі захавалася найбольш помнікаў Леніну.
Сустрэча ў Віскулях, падчас якой было падпісана пагадненьне аб роспуску СССРRIA Novosti archive, image #848095 / U. Ivanov / CC-BY-SA 3.0
У Расеі ёсьць людзі, якія мяркуюць, што Савецкі Саюз далей існуе. Некалькі гадоў таму падмаскоўны зубны лекар Сяргей Тараскін аб’явіў сябе «часовым прэзыдэнтам СССР». Сытуацыя была б камічнай, калі б не факт, што самазванец мае сотні прыхільнікаў, езьдзіць па расейскіх рэгіёнах і выдае савецкія пашпарты – піша «Rzeczpospolita».
Большасьць расейцаў сумуе па Савецкім Саюзе. Па выніках апытаньня, праведзенага цэнтрам Левада, 58% жыхароў краіны шкадуе, што наступіў развал СССР. У іншым апытаньні расейцы заявілі, што Сталін быў самай выбітнай асобай усіх часоў.
З усіх былых савецкіх рэспублік менавіта ў Расеі захавалася найбольш помнікаў Леніну – больш за 6 тысяч. Камуністычная партыя Расейскай Фэдэрацыі надалей зьяўляецца адной з самых важных груповак у расейскім парлямэнце. На мінулых выбарах яна заваявала 13% галасоў і цяпер зьяўляецца другой сілаю ў Думе пасьля партыі Пуціна «Адзіная Расея».
Вядомы расейскі палітоляг Аляксей Макаркін кажа, што Пуцін не зьбіраецца адраджаць Савецкі Саюз. За гэтыя гады рэспублікі сфармаваліся, маюць уласных лідараў, якія не падзеляцца ўладаю. Пуцін хацеў бы, каб былыя савецкія рэспублікі засталіся ў сфэры расейскіх уплываў.
Rzeczpospolita/нг