Можна пабываць у кватэры, перад тым як яе пабудуюць
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.03.2018 17:35
Polnord SA выкарыстоўвае прыкладаньне 3D у спалучэньні з віртуальнай рэчаіснасьцю.
http://www.polnord.pl/
Польская дэвэлоперская кампанія Polnord SA у сваіх офісах продажу кватэр выкарыстоўвае прыкладаньне 3D у спалучэньні з віртуальнай рэчаіснасьцю (Virtual Reality i Augmented Reality).
Надзеўшы адмысловыя акуляры, кліенты могуць знайсьціся ў будучыні ўжо сёньня: могуць пабываць у гатовых пакоях, выйсьці на балькон, убачыць што знаходзіцца за акном, і нават вырашыць ці ім больш выгадна будзе з ваннай ці з душам.
Прыкладаньне, якое кампанія Polnord увяла ў свае офісы паказвае цэлы мікрараён у трохмерным варыянце, уключаючы суседнія будынкі, зялёныя зоны,вуліцы, і г.д.
Такім чынам, кліент можа пашпацыраваць па мікрараёне, паглядзець пляцоўкі для дзяцей, зону адпачынку. Зможа таксама з дапамогай інтэрактыўнай мапы, праверыць рэальную адлегласьць да крамы, школы, дзіцячага садка, да аўтобуснага прыпынку, і нават праверыць маршрут ад кватэры, напрыклад, у офіс, дзе ён працуе.
Прыкладаньне ўяўляе сабой мікрараён у розны час сутак: раніцай, апоўдні, днём і ноччу, так што ўжо сёньня будучы жыхар кватэры будзе ведаць ці будучае жыльлё адпавядае яго чаканьням з пункту гледжаньня сонечнага сьвятла.
Дэвэлопер Polnord SA выкарыстаў новыя тэхналёгіі ў выпадку трох сваіх інвэстыцый у двух польскіх гарадах: у Гданьску і падваршаўскім прыгарадзе Зомбкі (Ząbki).
яс