Logo Polskiego Radia
Print

За граніцай палякі зарабляюць у тры разы больш

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 18.06.2018 15:45
У Швэцыі на зборы клубніц плацяць 80 злотых за гадзіну.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0

Апублікаваны зьвесткі аб заробках у розных краінах Эўропы. Зьмешчана інфармацыя пра тое, колькі можа работнік атрымаць за гадзіну працы. Гэта тычыцца перш за ўсё г. зв. сэзонных работ.

Так, менш за ўсё плацяць у Гішпаніі — 34 злотыя (BYN 1 = zł 1,841). Трохі больш у Нідэрляндах і Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыне – ад 41 да 43 злотых. А найлепшыя заробкі ў краінах Скандынавіі: у Нарвэгіі 45 злотых, а ў Швэцыі ажно 50.

Гэтыя даныя сьведчаць, што ў іншых краінах Эўропы палякі могуць зарабіць у тры разы больш, чым на бацькаўшчыне. У параўнаньні зь мінімальным заробкам у Польшчы, які складае цяпер 13,7 злотага.

Тым ня менш, сёлета колькасьць палякаў, жадаючых паехаць на сэзонныя працы за граніцу, меншая, чым было ў папярэднія гады. Пра гэта сьведчаць даныя сайтаў, якія займаюцца наборам такіх працаўнікоў. На захадзе Эўропы найбольш патрэбны тыя, хто не баіцца фізычнай працы.

Напрыклад, каб працаваць на складзе або на фабрыцы. Найбольш папулярнай краінай для сэзонных прац у палякаў па-ранейшаму застаецца Нямеччына. Тым часам студэнты аддаюць перавагу працы ў Нідэрляндах, дзе можна зарабіць у фірме, якая займаецца лягістыкай. Нават ня ведаючы ангельскай мовы. А ў Швэцыі на зборы клубніц прапануюць нават 80 злотых за гадзіну працы.

Rzeczpospolita/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт