У Польшчы можна будзе езьдзіць без страхоўкі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
02.07.2018 15:54
У плянах Міністэрства лічбаваньня зрабіць так, каб кіроўцы маглі езьдзіць і без правоў.
Komisja Europejska zarzuciła BMW, Daimlerowi oraz należącym do VW markom Audi, Porsche i Volkswagen zmowę ograniczającą konkurencję w zakresie technologii redukcji spalin. Foto: pixabay.com/CC0
Rzeczpospolita
З 1 кастрычніка ў Польшчы кіроўца, які едзе аўтамабілем без тэхпашпарту і страхоўкі, не атрымае штрафу. Міністар лічбаваньня Марэк Загурскі падпісаў дакумэнт, які дазваляе кіроўцам не вазіць з сабой згаданыя дакумэнты. Новае правіла пачне дзейнічаць 1 кастрычніка. Міністар Загурскі перакананы, што гэта спросьціць жыцьцё кіроўцаў.
Новаўвядзеньне стане магчымым, паколькі дадзеныя з тэхпашпарту і страхоўкі будуць зьмешчаныя ў Цэнтральным рэгістры транспарту і кіроўцаў. Упаўнаважаныя службы падчас кантролю правераць неабходныя зьвесткі ў рэгістры.
Новыя правілы паўплываюць на працэдуру пазбаўленьня і вяртаньня тэхпашпарту. Да гэтай пары службы забіралі дакумэнт фізычна. З 1 кастрычніка, калі аўтамабіль ня будзе адпавядаць нормам, у рэгістар будзе ўнесеная інфармацыя аб тым, што паліцыя затрымала дакумэнты на аўтамабіль. Зварот тэхпашпарту будзе адбывацца таксама пры дапамозе запісу ў сыстэме. Цяпер за адсутнасьць кожнага з дакумэнтаў кіроўца атрымлівае штраф памерам 50 злотых.
У плянах Міністэрства лічбаваньня зрабіць так, каб кіроўцы маглі езьдзіць без правоў.
Rzeczpospolita: З 1 кастрычніка ў Польшчы кіроўца, які едзе аўтамабілем без тэхпашпарту і страхоўкі, не атрымае штрафу. Міністар лічбаваньня Марэк Загурскі падпісаў дакумэнт, які дазваляе кіроўцам не вазіць з сабой згаданыя дакумэнты. Новае правіла пачне дзейнічаць 1 кастрычніка. Міністар Загурскі перакананы, што гэта спросьціць жыцьцё кіроўцаў.

ав