Logo Polskiego Radia
Print

Гісторыя польскага бусла закончылася ў Афрыцы трагічна

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.07.2018 15:48
Пры нагодзе эколягі ў горадзе Седльцэ атрымалі рахунак за тэлефонныя званкі.
pixabay.com/CC0

Гісторыю аднаго польскага бусла апісвае «Gazeta Wyborcza». Эколягі з горада Седльцэ вырашылі апрануць яму на сьпіну GPS-перадатчык перад вылетам у цёплыя краіны, каб можна было сачыць за трасай пералёту. Што і было зроблена вясной 2017 году. Калі бусел Кайтэк адправіўся ў жніўні на зімоўку ў Афрыку, спачатку ўсё ішло па пляну. Эколягі ў Польшчы дзякуючы перадатчыку сачылі за ім. Аднак, калі Кайтэк у лютым адправіўся ў дарогу назад у Польшчу, на тэрыторыі Судану затрымаўся і пастаянна вяртаўся ў адно і тое ж месца. Апошні сыгнал быў 26 красавіка.

7 чэрвеня эколягі атрымалі... рахунак за выкарыстаньне тэлефоннай картачкі, якая была зьмешчаная ў перадатчыку бусла. Хтосьці выняў картачку з трэкера і званіў па ёй каля 20 гадзін. Рахунак быў на 10 тыс. злотых (каля 2700 даляраў ЗША). Эколягі не маглі паверыць у тое, што здарылася. Шок. Такое здарэньне мела месца ўпершыню ў Польшчы, а можа нават і на сьвеце. Варварства афрыканскіх дзікуноў не адбівае ў польскіх эколягаў жаданьня прычапляць буслам трэкеры, каб сачыць за іх жыцьцём. А што сталася з Кайтэкам? Яго відаць няма ўжо ў жывых. Магчыма, ён упаў на зямлю ад стомленасьці і хтосьці забраў перадатчык, а можа стаў ахвярай паляўнічых. У Афрыцы палююць на буслоў і ядуць іх. Дарэчы, на буслоў палююць таксама ў некаторых краінах Заходняй Эўропы.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт