Logo Polskiego Radia
Print

Чалавек топіцца моўчкі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.07.2018 18:09
  • Чалавек топіцца моўчкі.mp3
Найчасьцей падчас водных забаў гінуць мужчыны. У Польшчы, гэты паказчык дасягае 85-90% усіх тапельцаў.
radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Чалавек топіцца ў цішыні
Лета– гарачы час адпачынкаў і актыўных забаў пад адкрытым небам. Хіба кожны з нас, ня раз адчувай, як падчас моцнага сквару цела прагнула ахалоджваньня. Што як ня лёгкае купаньне ў возеры, альбо імклівай рачулцы дае доўгачаканую палёгку падчас сьпякотнага дня.
Аднак, мала хто ўсьведамляе, што за спакусьлівым люстрам вады крыецца сьмяротная небясьпека. Паводле статыстыкі, трэцяй па колькасьці прычынай ненаўмыснай сьмерці, зьяўляецца ўтапленьне. Такім чынам, у Польшчы толькі на працягу чэрвеня загінула 64 чалавекі, а за першыя два тыдні ліпеня 31 асоба. Статыстыка сапраўды ўражвае.
Паводле статыстычных дадзеных, найчасьцей падчас водных забаў гінуць мужчыны. У Польшчы, гэты паказчык дасягае 85-90% усіх тапельцаў.
Больш за ўсё трагедый здараецца падчас купаньня ў рацэ. Апроч таго, што вялікую небясьпеку ўяўляе сабой рачная плынь, часта прычынай няшчасьця становяцца затопленыя рэчы, напрыклад будаўнічыя матэрыялы, аўтамабільныя запчасткі.
Вакол таго, як гучыць і як выглядае асоба, якая пачала тапіцца існуе багата мітаў. Напрыклад, большасьць з нас перакананая, што чалавек, які губляе плывучасьць і тоне, зазвычай крычыць. Аднак, гэта не адпавядае рэчаіснасьці.
Як на самой справе выглядае асоба, якая топіцца распавядзе Дам’ян Высоцкі інструктар ратаваньня на вадзе.
Дам’ян Высоцкі: Тое, што нехта крычыць і махае рукамі, просячы дамапогі-звычайна, гэта проста немагчыма. Гэтая асоба змагаецца за тое, каб удыхнуць паветра. У сувязі з гэтым, у чалавека няма часу, каб клікаць на дапамогу. Хіба, калі чалавек за нешта ўчэпіцца. Напрыклад, хтосьці ўпаў з лодкі і ўчапіўся за борт, такая ахвяра яшчэ ў стае крычаць і клікаць на дапамогу.
Аднак, калі хтосьці апынуўся на адкрытай вадзе, такія паводзіны становяцца амаль немагчымымі. Чалавек змагаецца за тое, каб пасьпець ухапіць крыху паветра, яго не чутно.
Другая рэч, якая вельмі распаўсюджаная ў масавай сьвядомасьці, нават дагэтуль такія малюнкі сустракаюцца ў старых падручніках – гэта маханьне рукамі падчас тапленьня.
Кожнае падняцьцю рукі спрыяе таму, што мы ўсё хутчэй сыходзім пад ваду, нас цягне на дно, гэта законы фізыкі.
Асоба, якая топіцца нічога не падымае, яна прыкладае ўсе намаганьні, каб як мага даўжэй пратрымацца на паверхні вады. Часамі, нават пераварочваецца на спіну, прыкладае ўсе намаганьні свайго цела на тое, каб галава была над вадою, каб пасьпець заглынуць паветра.
Таксама варта зьвярнуць увагу на выраз твару. На той страх у вачах, які апаноўвае чалавека. Мы, ратаўнікі, таксама па гэтай прыкмеце вызначаем небясьпеку.
Мы не адразу кідаемся ў ваду, бо трэба зразумець, што адбываецца нешта небясьпечнае. Уважліва прыглядзецца, паьсвяціць гэтаму некалькі сэкунд. Неаднаразова сустракаліся з такімі выпадкамі, што нехта проста забаўляўся, напрыклад, дзіцё падскоквала. Сапраўды, трэба патраціць некалькі сэкунд на тое, каб дакладна акрэсьліць, што адбываецца.
Прафэсійныя ратаўнікі раяць, быць вельмі асьцярожнымі з уласным памкненьнем дапамагчы асобе, якая відавочна топіцца. Такі чалавек уяўляе вялікую небясьпеку для недасьведчанага ратавальніка.
Падчас тапленьня, чалавек можа схапіцца за шыю ратавальніка альбо наўпрост падтапіць яго. Менавіта з гэтае прычыны падчас працы яны выкарыстоўваюць спэцыяльныя плывучыя прылады.
У выпадку, калі вы сталі сьведкамі патапленьня, перадусім варта неадкладна зьвярнуцца ў ратавальныя службы.
Аднак, калі вы адважыліся й кінуліся на дапамогу асобе, якае тоне, варта ўлічваць той факт, што замест адной ахвяры могуць зьявіцца ўжо два тапельцы.
Дам’ян Высоцкі: Турыст, які стаў сьведкам утапленьня, у першую чаргу павінен пазваніць у ратавальныя службы. Своечасовы званок, гэта найважнейшая справа.
Па-другое, я бы ня раіў самому кідацца ў ваду й ратаваць тую асобу, бо гэта вельмі небясьпечна. Самім можам патануць.
Мноства людзей з імпэтам кідаюцца дапамагаць чалавеку, які топіцца, гэта наш натуральны інстынкт. Аднак, калі гаворка ідзе пра ваду, ён згубны. Розныя людзі маюць розныя фізычныя здольнасьці, асоба якая тоне, хаатычна хапае ратавальніка.
Усё гэта можа спрычыніцца да таго, што раптам мы атрымаем замест адной ахвяры адразу дзьве .
Катэгарычна раю, калі нешта маем пад рукою (ці то нейкую галіну ці дзіцячыя забавы) пастарацца тонучай асобе падаць, падкінуць гэта. Усё, што трымаецца на вадзе, падыходзіць да гэтай функцыі. Мы павіны захаваць дыстанцыю ад асобы, якая тоне, бо яна небясьпечная.
Выбіраючыся на адпачынак, калі ласка, памятайце аб той небясьпецы, яка чакае нас падчас водных забаваў.
Эдуард Жолуд


Лета– гарачы час адпачынкаў і актыўных забаў пад адкрытым небам. Хіба кожны з нас, ня раз адчувай, як падчас моцнага сквару цела прагнула ахалоджваньня.

Што як ня лёгкае купаньне ў возеры, альбо імклівай рачулцы дае доўгачаканую палёгку падчас сьпякотнага дня. Аднак, мала хто ўсьведамляе, што за спакусьлівым люстрам вады крыецца сьмяротная небясьпека.

Паводле статыстыкі, трэцяй па колькасьці прычынай ненаўмыснай сьмерці, зьяўляецца ўтапленьне. Такім чынам, у Польшчы толькі на працягу чэрвеня загінула 64 чалавека, а за першыя два тыдні ліпеня 31 асоба. Статыстыка сапраўды ўражвае.

Паводле статыстычных дадзеных, найчасьцей падчас водных забаў гінуць мужчыны. У Польшчы, гэты паказчык дасягае 85-90% усіх тапельцаў.

Больш за ўсё трагедый здараецца падчас купаньня ў рацэ. Апроч таго, што вялікую небясьпеку ўяўляе сабой рачная плынь, часта прычынай няшчасьця становяцца затопленыя рэчы, напрыклад будаўнічыя матэрыялы, аўтамабільныя запчасткі.

Вакол таго, як гучыць і як выглядае асоба, якая пачала тапіцца існуе багата мітаў. Напрыклад, большасьць з нас перакананая, што чалавек, які губляе плывучасьць і тоне, зазвычай крычыць, аднак, гэта не адпавядае рэчаіснасьці.

Як на самой справе выглядае асоба, якая топіцца распавядзе Дам’ян Высоцкі інструктар ратаваньня на вадзе.

Дам’ян Высоцкі: Тое, што нехта крычыць і махае рукамі, просячы дамапогі-звычайна, гэта проста немагчыма. Гэтая асоба змагаецца за тое, каб удыхнуць паветра. У сувязі з гэтым, у чалавека няма часу, каб клікаць па дапамогу. Хіба, калі чалавек за нешта ўчэпіцца. Напрыклад, хтосьці ўпаў з лодкі і ўчапіўся за борт, такая ахвяра яшчэ ў стае крычаць і клікаць па дапамогу.

Аднак, калі хтосьці апынуўся на адкрытай вадзе, такія паводзіны становяцца амаль немагчымымі. Чалавек змагаецца за тое, каб пасьпець ухапіць крыху паветра, яго не чутно.

Другая рэч, якая вельмі распаўсюджаная ў масавай сьвядомасьці, нават дагэтуль такія малюнкі сустракаюцца ў старых падручніках – гэта маханьне рукамі падчас тапленьня. Кожнае падняцьцю рукі спрыяе таму, што мы ўсё хутчэй сыходзім пад ваду, нас цягне на дно, гэта законы фізыкі.

Асоба, якая топіцца нічога не падымае, яна прыкладае ўсе намаганьні, каб як мага даўжэй пратрымацца на паверхні вады. Часамі, нават пераварочваецца на спіну, прыкладае ўсе намаганьні свайго цела на тое, каб галава была над вадою, каб пасьпець заглынуць паветра.

Таксама варта зьвярнуць увагу на выраз твару. На той страх у вачах, які апаноўвае чалавека. Мы, ратаўнікі, таксама па гэтай прыкмеце вызначаем небясьпеку.

Мы не адразу кідаемся ў ваду, бо трэба зразумець, што адбываецца нешта небясьпечнае. Уважліва прыглядзецца, паьсвяціць гэтаму некалькі сэкунд. Неаднаразова сустракаліся з такімі выпадкамі, што нехта проста забаўляўся, напрыклад, дзіцё падскоквала. Сапраўды, трэба патраціць некалькі сэкунд на тое, каб дакладна акрэсьліць, што адбываецца.

Прафэсійныя ратаўнікі раяць, быць вельмі асьцярожнымі з уласным памкненьнем дапамагчы асобе, якая відавочна топіцца. Такі чалавек уяўляе вялікую небясьпеку для недасьведчанага ратавальніка.

Падчас тапленьня, чалавек можа схапіцца за шыю ратавальніка альбо наўпрост падтапіць яго. Менавіта з гэтае прычыны падчас працы яны выкарыстоўваюць спэцыяльныя плывучыя прылады.

У выпадку, калі вы сталі сьведкамі патапленьня, перадусім варта неадкладна зьвярнуцца ў ратавальныя службы. Аднак, калі вы адважыліся й кінуліся на дапамогу асобе, якае тоне, варта ўлічваць той факт, што замест адной ахвяры могуць зьявіцца ўжо два тапельцы.

Дам’ян Высоцкі: Турыст, які стаў сьведкам утапленьня, у першую чаргу павінен пазваніць у ратавальныя службы. Своечасовы званок, гэта найважнейшая справа.

Па-другое, я бы ня раіў самому кідацца ў ваду й ратаваць тую асобу, бо гэта вельмі небясьпечна. Самім можам патануць. Мноства людзей з імпэтам кідаюцца дапамагаць чалавеку, які топіцца, гэта наш натуральны інстынкт. Аднак, калі гаворка ідзе пра ваду, ён згубны. Розныя людзі маюць розныя фізычныя здольнасьці, асоба якая тоне, хаатычна хапае ратавальніка. Усё гэта можа спрычыніцца да таго, што раптам мы атрымаем замест адной ахвяры адразу дзьве.

Катэгарычна раю, калі нешта маем пад рукою (ці то нейкую галіну ці дзіцячыя забавы) пастарацца тонучай асобе падаць, падкінуць гэта. Усё, што трымаецца на вадзе, падыходзіць да гэтай функцыі.

Мы павіны захаваць дыстанцыю ад асобы, якая тоне, бо яна небясьпечная.

Выбіраючыся на адпачынак, калі ласка, памятайце аб той небясьпецы, яка чакае нас падчас водных забаў.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт