Logo Polskiego Radia
Print

Польскія пляжы зачыненыя з-за водарасьцяў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.07.2018 07:12
  • цыянабактэрыі.mp3
Балтыйскія пляжы атакуюць цыянабактэрыі, якія называюць сіне-зялёнымі водарасьцямі.
PAP/Adam Warżawa

На вуліцы сьпёка, выратаваньня можна шукаць у вадзе, але не паўсюль. Балтыйскія пляжы атакуюць цыянабактэрыі, якія называюць сіне-зялёнымі водарасьцямі, а з кожным годам сытуацыя становіцца ўсё горшай. Калі водарасьці зацьвітаюць, санстанцыя выдае забарону на купаньне ў месцах, дзе ўзьнікла праблема. Так штогод адбываецца на Балтыйскім моры ў Польшчы.
Да бактэрый сіне-зялёныя водарасьці адносяць паводле будовы клетак (яны ня маюць абмежаванага мэмбранай ядра), наяўнасьці агульных спэцыфічных злучэньняў, блізкасьці іх генэтычных уласьцівасьцяў. Назва «цыянабактэрыі» выкарыстоўваецца ў мікрабіялягічнай літаратуры, у батанічнай часцей ужываецца назва «сіне-зялёныя водарасьці».
Сытуацыя з водарасьцямі ў Балтыйскім моры зьяўляецца дынамічнай, перад намі гарачыя дні, а чым большая сьпёка, тым больш сіне-зялёных водарасьцяў. Самае важнае, што трэба памятаць, цыянабактэрыі – небясьпечныя для чалавека і жывёл. Цыянабактэрыі могуць выклікаць апёкі, боль жывата, тэмпэратуру, ванітаваньні, а нават запаленьне лёгкіх – гаворыць дырэктар санстанцыі ў Грудзёндзы Анджэй Банасік.
А. Банасік: Калі на вуліцы сьпёка, то здараецца, што ў вадаёмах цьвітуць водарасьці, яны такога зялёнага колеру. Гэта небясьпечная зьява, паколькі падчас кантакту са скурай чалавека могуць паявіцца апёкі, стан запальны скуры. Калі водарасьці трапяць у дыхальныя пуці ці лёгкія, то могуць выклікаць сур’ёзныя праблемы. Таксіны цыянабактэрый таксама выклікаюць сьверб і сьлёзацёчнасьць вачэй. Калі паяўляюцца сіне-зялёныя водарасьці, санстанцыя зачыняе пляжы, паяўляецца забарона купаньня.
Цыянабактэрыі паяўляюцца ня толькі ў моры. Некаторыя з водарасьцяў цьвітуць у прэснай вадзе, салёнай і марской. Але паўсюль яны зьяўляюцца крыніцай таксінаў. Вада мяняе колер і можа непрыемна пахнуць. Такой вадой нельга паіць хатнюю жывёлу і паліваць кветкі.
У Польшчы створаная спэцыяльная інтэрнэт-старонка, на якой можна кантраляваць стан вады.
А. Банасік: Ёсьць старонка галоўнага ўпраўленьня санітарнага кантролю – sk.gis.gov.pl. На ёй можна знайсьці кожны пляж з вынікамі аналізу вады і інфармацыяй, ці ў гэтым месцы можна купацца ці не.
Акрамя гэтага санстанцыя кантралюе іншыя парамэтры вады.
А. Банасік: Мы правяраем ваду на прысутнасьць энтэракокаў і кішэчнай палачкі. Гэта калавыя бактэрыі, якія, трапляючы ў арганізм чалавека, выклікаюць розныя хваробы, між іншым, ванітаваньні, панос і гэтак далей. Такім чынам прысутнасьць гэтых бактэрый шкодная для чалавека.
Прадстаўнікі санстанцыі адзначаюць, што сытуацыя мяняецца вельмі дынамічна. Вецер і марскія плыні хутка перамяшчаюць водарасьці.
Міжнародны фонд аховы дзікай прыроды WWF Polska нагадвае, што веснавое і летняе цьвіценьне цыянабактэрый зьяўляецца звычайнай зьявай. Аднак, паводле арганізацыі, памер гэтай зьявы ў водах Балтыйскага мора з году ў год большы. Як нагадвае экалягічная арганізацыя, у выніку цьвіценьні сіне-зялёных водарасьцяў вада становіцца мутнай і сьмярдзіць, можа мець карычневы, чырвоны, зялёны ці жоўты колер. Эколягі дадаюць, што цьвіценьні цыянабактэрый залежыць ад канцэнтрацыі ў вадзе арганічных рэчываў – злучэньняў азоту і фосфару. «Калі ўзровень гэтых злучэньняў павышаецца часта і цыянабактэрый становіцца шмат, то гэта можа прыводзіць да заміраньня жыцьця ў Балтыйскім моры. Гніеньне памерлых водарасьцяў паглынае шмат кіслароду. Вельмі часта па гэтай прычыне паміраюць рыбы і іншыя марскія арганізмы», – піша WWF Polska на сваёй старонцы ў інтэрнэце. Там адзначаецца, што нават пасьля таго, як водарасьці адцьвітаюць, таксіны пэўны час застаюцца ў вадзе.
Адрозьніваецца каля 150 родаў, 2 тыс. відаў сіне-зялёных водарасьцяў.

На вуліцы сьпёка, выратаваньня можна шукаць у вадзе, але не паўсюль. Балтыйскія пляжы атакуюць цыянабактэрыі, якія называюць сіне-зялёнымі водарасьцямі, а з кожным годам сытуацыя становіцца ўсё горшай. Калі водарасьці зацьвітаюць, санстанцыя выдае забарону на купаньне ў месцах, дзе ўзьнікла праблема. Так штогод адбываецца на Балтыйскім моры ў Польшчы.

Да бактэрый сіне-зялёныя водарасьці адносяць паводле будовы клетак (яны ня маюць абмежаванага мэмбранай ядра), наяўнасьці агульных спэцыфічных злучэньняў, блізкасьці іх генэтычных уласьцівасьцяў. Назва «цыянабактэрыі» выкарыстоўваецца ў мікрабіялягічнай літаратуры, у батанічнай часцей ужываецца назва «сіне-зялёныя водарасьці».

Сытуацыя з водарасьцямі ў Балтыйскім моры зьяўляецца дынамічнай, перад намі гарачыя дні, а чым большая сьпёка, тым больш сіне-зялёных водарасьцяў. Самае важнае, што трэба памятаць, цыянабактэрыі – небясьпечныя для чалавека і жывёл. Цыянабактэрыі могуць выклікаць апёкі, боль жывата, тэмпэратуру, ванітаваньні, а нават запаленьне лёгкіх – гаворыць дырэктар санстанцыі ў Грудзёндзы Анджэй Банасік.

А. Банасік: Калі на вуліцы сьпёка, то здараецца, што ў вадаёмах цьвітуць водарасьці, яны такога зялёнага колеру. Гэта небясьпечная зьява, паколькі падчас кантакту са скурай чалавека могуць паявіцца апёкі, стан запальны скуры. Калі водарасьці трапяць у дыхальныя пуці ці лёгкія, то могуць выклікаць сур’ёзныя праблемы. Таксіны цыянабактэрый таксама выклікаюць сьверб і сьлёзацёчнасьць вачэй. Калі паяўляюцца сіне-зялёныя водарасьці, санстанцыя зачыняе пляжы, паяўляецца забарона купаньня.

Цыянабактэрыі паяўляюцца ня толькі ў моры. Некаторыя з водарасьцяў цьвітуць у прэснай вадзе, салёнай і марской. Але паўсюль яны зьяўляюцца крыніцай таксінаў. Вада мяняе колер і можа непрыемна пахнуць. Такой вадой нельга паіць хатнюю жывёлу і паліваць кветкі.

У Польшчы створаная спэцыяльная інтэрнэт-старонка, на якой можна кантраляваць стан вады.

А. Банасік: Ёсьць старонка галоўнага ўпраўленьня санітарнага кантролю – sk.gis.gov.pl. На ёй можна знайсьці кожны пляж з вынікамі аналізу вады і інфармацыяй, ці ў гэтым месцы можна купацца ці не.

Акрамя гэтага санстанцыя кантралюе іншыя парамэтры вады.

А. Банасік: Мы правяраем ваду на прысутнасьць энтэракокаў і кішэчнай палачкі. Гэта калавыя бактэрыі, якія, трапляючы ў арганізм чалавека, выклікаюць розныя хваробы, між іншым, ванітаваньні, панос і гэтак далей. Такім чынам прысутнасьць гэтых бактэрый шкодная для чалавека.

Прадстаўнікі санстанцыі адзначаюць, што сытуацыя мяняецца вельмі дынамічна. Вецер і марскія плыні хутка перамяшчаюць водарасьці.

Міжнародны фонд аховы дзікай прыроды WWF Polska нагадвае, што веснавое і летняе цьвіценьне цыянабактэрый зьяўляецца звычайнай зьявай. Аднак, паводле арганізацыі, памер гэтай зьявы ў водах Балтыйскага мора з году ў год большы. Як нагадвае экалягічная арганізацыя, у выніку цьвіценьні сіне-зялёных водарасьцяў вада становіцца мутнай і сьмярдзіць, можа мець карычневы, чырвоны, зялёны ці жоўты колер. Эколягі дадаюць, што цьвіценьні цыянабактэрый залежыць ад канцэнтрацыі ў вадзе арганічных рэчываў – злучэньняў азоту і фосфару.

«Калі ўзровень гэтых злучэньняў павышаецца часта і цыянабактэрый становіцца шмат, то гэта можа прыводзіць да заміраньня жыцьця ў Балтыйскім моры. Гніеньне памерлых водарасьцяў паглынае шмат кіслароду. Вельмі часта па гэтай прычыне паміраюць рыбы і іншыя марскія арганізмы», – піша WWF Polska на сваёй старонцы ў інтэрнэце. Там адзначаецца, што нават пасьля таго, як водарасьці адцьвітаюць, таксіны пэўны час застаюцца ў вадзе.

Адрозьніваецца каля 150 родаў, 2 тыс. відаў сіне-зялёных водарасьцяў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт