Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь адна з найменш наведваных краін Эўропы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2018 16:55
Часопіс «Podróże» за верасень запрашае палякаў на Гарадзеншчыну.
Горадня, Кляштарная гара, праца Напалеона ОрдыГорадня, Кляштарная гара, праца Напалеона ОрдыPublic Domain

Беларусь зьяўляецца адной з найменш наведваных краін Эўропы. Нягледзячы на тое, што на Гарадзеншчыну можна зьезьдзіць бязь візы, нямногія спакушаюцца на візыт у палацы Баторыя, на сустрэчу зь беларускай прыродай, ці на вячэру з дранікамі й зэфірам на дэсэрт.

Нечаканыя кантрасты ў Горадні сустракаюцца вельмі часта, - піша Агнешка Радовіч. Вуліцы Маркса й Савецкая знаходзяцца па суседству з плошчай імя шляхціца Антонія Тызэнгаўза.

Каля Старога палацу ў Горадні стаіць Новы палац. У гэтым будынку з 18-тага стагодзьдзя ў 1793 годзе зьбіраўся апошні Сэйм Рэчпаспалітай, каб зацьвердзіць другі падзел краіны. Два гады пасьля, там жа адмовіўся ад трону Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Сёньня над уваходам у былую сядзібу польскіх каралёў вясіць серп і молат, а над палацам узвышаецца чырвоная зорка.

Радовіч захапляецца дарогай з Кузьніцы ў Горадню: „Дарога ўецца сярод лясоў, палёў і бярозавых зарасьнікаў. У вёсках многа драўляных, каляровых дамоў: бірузовыя, зялёныя, чырвона-зялёныя або блакітна-жоўтыя сядзібы”.

Рэстаранаў яшчэ няшмат, але тыя, што ёсьць, кормяць дасканала: вяндлінамі, вэнджанай і смажанай рыбай. Адметнасьць – сала, булачкі, мачаныя ў часнаковай вадзе, і дранікі, а на дэсэрт зэфір. Аўтарка тлумачыць польскаму чытачу, што гэта такое сала, дранікі й зэфір.

Podróże/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт