Logo Polskiego Radia
Print

Рэшэль – месца пакутаў апошняй ведзьмы ў Эўропе (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.09.2018 14:33
  • Замак у Рэшэлі.mp3
Перад выкананьнем сьмяротнага прысуду апошнюю ведзьму ў Эўропе ўтрымлівалі ў замку ў Рэшэлі.
Замак у Рэшэлі.Замак у Рэшэлі.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Рэшэль – месца пакутаў апошняй ведзьмы ў Эўропе (ФОТА)
Перад выкананьнем сьмяротнага прысуду апошнюю ведзьму ў Эўропе ўтрымлівалі ў замку ў Рэшэлі.
Сёньня я запрашаю адправіцца са мной у экскурсію па замку ў гарадку Рэшэль (Reszel), на паўночным усходзе Польшчы. Тамтэйшы замак быў пабудаваны ў гады 1350-1401. Яго неаднаразова бралі ў аблогу як польскія, так і тэўтонскія войскі. У XІX стагодзьдзі замак быў пераўтвораны ў турму. Толькі пасьля Другой сусьветнай вайны аб’ект дачакаўся грунтоўнага рамонту.
**********************
Першыя згадкі пра драўляную вартаўнічую вежу, пабудаваную тэўтонцамі ў лукавіне ракі Сайна(Sajna), паходзяць з 1241 году. Раней у гэтым месцы, хутчэй за ўсё, існавала прускае гарадзішча. Паселішча, якое ўзьнікла побач зь вартаўнічай вежай, атрымала гарадзкія правы ў 1337 годзе.
У 1350 годзе біскуп Ян І з Майсена (Miśnia) пачаў будаўніцтва цаглянай крэпасьці. Будаўнічыя работы працягваліся паўстагодзьдзя. Ад 1355 да 1373 гадоў рэалізацыю праекта працягваў пераемнік Яна І з Майсена - Ян ІІ Стыпроцк (Styprock). Больш менш у гэтым пэрыядзе замак атрымаў сваю першапачатковую форму, то бок аднаго крыла з жылымі памяшканьнямі. З астатніх бакоў замкавы двор акружалі муры. Цалкам магчыма, што побач зь імі існавалі таксама меншыя будынкі рознага прызначэньня.
Другі этап, то бок амаль 25 гадоў будаўніцтва замку, прыпадае на часы біскупа Генрыка ІІІ Сарбомэма (Henryk III Sorbomem), які ў новым паўднёвым крыле замку арганізаваў жылыя памяшканьні для біскупаў.
На прыканцы XIV і пачатку XV стагодзьдзяў ля заходняга муру і ўязной брамы былі дабудаваныя новыя часткі. Гэткую форму зь невялікімі зьменамі замак захаваў па сёньняшні дзень. Спачатку ў замку былі яшчэ аркады, але яны былі разбураныя ў 1822 годзе.
**************************
Характэрнай рысай замку ў Рэшэлі зьяўляецца вежа ў паўночна-заходнім куце комплексу. Вежа ў ніжняй частцы квадратная, у верхняй - круглая.
У ходзе археалягічных работ у супрацьлеглым куце крэпасьці былі выяўленыя падмуркі другой, падобнай вежы. Таксама ў ходзе археалягічных работ высьветлілася, што першапачаткова замкавая брама разьмяшчалася ў паўднёвай сьцяне крэпасьці й была перанесена пасьля таго, як у гэтым месцы былі пабудаваныя жылыя памяшканьні.
*************************
У 1466 гарадок Рэшэль быў далучаны да Польшчы. У 1505 годзе вакол замку былі пабудаваныя абаронныя муры. У XVI стагодзьдзі замак не аднойчы перабудоўваўся.
Аб’ект страціў сваё значэньне ў другой палове XVIII стагодзьдзя. Тады ва ўсім комплексе ўжываліся толькі некалькі памяшканьняў. Дакумэнты з 1767 году сьведчаць пра тое, што замкавы комплекс быў моцна зьнішчаны. Да 1795 году замак быў пераўтвораны ў турму.
У пачатку XIX стагодзьдзя замак двойчы пустошылі пажары. Пасьля гэтых трагічных падзеяў ён быў перададзены лютэранскай абшчыне, якая пачала яго рамонт. У выніку гэтых работаў зьнешні выгляд замку быў даволі рашуча зьменены. Напрыклад, паўднёвая частка замку была перабудаваная ў касьцёл. Астатнія часткі замку былі прыстасаваныя для жылых мэтаў.
****************
Нягледзячы на выдатныя ўмацаваньні замак у Рэшэлі неаднаразова заваёўвалі, паколькі яго не было каму абараняць, або абаронцы не былі дастаткова рашучымі. Напрыклад, польскія войскі захапілі яго амаль без супраціву, як у 1410, так і ў 1414 годзе. Магчыма, дзякуючы гэтаму горад і замак не былі сур'ёзна пашкоджаныя. Таксама падчас апошняй польска-тэўтонскай вайны ў гады 1519-1521 тагачасны біскуп Варміі бяз бою аддаў свае замкі польскім войскам.
У міжваенным пэрыядзе ў замку пачаліся працу па рэканструкцыі, якія на самой справе зь перапынкамі працягваюцца да гэтага часу. Цяпер у замку месьціцца, між іншым, аддзел Музэя Варміі й Мазур з сядзібай у Ольштыне, а таксама гатэль і рэстаран.
Унікальная й таямнічая атмасфэра, гатычны інтэр'ер, чароўны горад ля падножжа й прыгожы Мазурскі пэйзаж - усё гэта прычынілася да таго, што замак у Рэшэлі асабліва спадабаўся польскім артыстам. На працягу многіх гадоў ён зьяўляецца месцам міжнародных культурніцкіх мерапрыемстваў: выставаў, сустрэчаў, канфэрэнцый і г.д .
********************
З замкам у Рэшэлі зьвязаная таксама трагічная гісторыя. 21 жніўня 1811 году ў гарадку была спаленая на вогнішчы апошняя ведзьма ў Эўропе - Барбара Здунк (Barbara Zdunk). Яна была нібыта вінаватая ў пажарах, якія выклікала пры дапамозе магіі. Раней, на працягу чатырох гадоў жанчыну ўтрымлівалі й катавалі ў мясцовым замку.
Сёньня на месцы пакутаў апошняй эўрапейскай чараўніцы можна ўбачыць вельмі цікавую выставу прыладаў для катаваньняў. Сярод 50 экспанатаў знаходзяцца, між іншым, „Крэсла ведзьмы”, „Калыханка Юды”, „Жалезная дзева”, „Катаваньне вадой”.
Выстава ўражвае характарам, вынаходлівасьцю й лютасьцю гэтых прыладаў. Яна таксама прымушае задумацца над гісторыяй і натурай чалавека.
Анна Задрожна

Сёньня я запрашаю адправіцца са мной у экскурсію па замку ў гарадку Рэшэль (Reszel), на паўночным усходзе Польшчы. Тамтэйшы замак быў пабудаваны ў гады 1350-1401. Яго неаднаразова бралі ў аблогу як польскія, так і тэўтонскія войскі. У XІX стагодзьдзі замак быў пераўтвораны ў турму. Толькі пасьля Другой сусьветнай вайны аб’ект дачакаўся грунтоўнага рамонту.

Замак
Замак у Рэшэлі. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт