Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у „Ваўчынае логава” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.09.2018 15:18
  • Ваўчынае логава.mp3
У гэтым месцы ў ліпені 1944 году адбыўся няўдалы замах на Гітлера.
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZШтаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Запрашаем у „Ваўчынае логава” (ФОТА)
У гэтым месцы ў ліпені 1944 году адбыўся няўдалы замах на Гітлера.
22 чэрвеня 1941 году пачалася адна з найбуйнейшых і найважнейшых вайсковых апэрацый нямецкай арміі, якая прычынілася да паразы Трэцяга Рэйху. Больш за 3 мільёны нямецкіх жаўнераў перакрочылі мяжу Савецкага Саюза.
Аднак, каб гэтая апэрацыя наогул магла адбыцца, раней у мазурскіх лясах (на паўночным усходзе Польшчы), гітлераўцы пабудавалі сакрэтны комплекс, зь якога можна было эфэктыўна камандаваць рэалізацыяй пляну „Барбароса”. Гэты комплекс яны назвалі „Die Wolfschanze”, то бок „Ваўчынае логава”.
На пачатку восені 1940 году прадстаўнікі камандаваньня вэрмахта й нямецкі інжынер, нацысцкі актывіст Фрыц Тодт (Fritz Todt) прыбылі ў лес непадалёка мясцовасьці Герлаж (Gierłoż).
50-гадовы генэрал-маёр Фрыц Тодт і яго супрацоўнікі былі выбітнымі спэцыялістамі ў галіне будаўніцтва ваенных умацаваньняў і бункераў. Таму менавіта ім было даручана пабудаваць адзін з самых вядомых і сакрэтных аб'ектаў Другой сусьветнай вайны – штаб-кватэру для Адольфа Гітлера.
Ваколіца гарадкоў Герлаж і Кэнтшын (Kętrzyn) была дзеля гэтага ідэальным месцам, паколькі выконвала ўсе неабходныя ўмовы. Па-першае, гарантавала бясьпеку фюрэру й яго бліжэйшым супрацоўнікам. Па-другое, дазваляла эфэктыўна кіраваць апэрацыямі на Ўсходнім фронце.
Будаўнічыя работы пачаліся ў лістападзе 1940 гаду. Паводле афіцыйнай інфармацыі, немцы будавалі хімічны завод „Асканія”. На паверхні 250 гектараў узьнікла каля 200 аб'ектаў. Гэта былі бамбасховішчы, больш лёгкія канструкцыі з бэтону й цэглы, а таксама драўляныя баракі. Комплекс распараджаўся таксама двума аэрадромамі й чыгуначным вакзалам.
Галоўны аэрадром разьмяшчаўся ў 6 кілямэтрах ад штаб-кватэры ў вёсцы Вілямова (Wilamowo). Другі, запасны аэрадром - недалёк ад вёскі Парч (Parcz).
У „Ваўчынае логава” можна было ўехаць з трох бакоў: з усходу, захаду й поўдня. Каля кожнай брамы былі вартаўнічыя пасты. Уся тэрыторыя комплексу была замаскіраваная й падзеленая на тры зоны бясьпекі. За асабістай бясьпекай фюрэра назірала некалькі батальёнаў СС і паліцыі. Апрача таго, ахове жыхароў і гасьцей комплексу служылі пункты супрацьпаветранай абароны, мінныя палі, калючы дрот, а таксама пастаянныя й мабільныя пасты ахоўнікаў.
Сучаснае тэхнічнае абсталяваньне, водазабесьпячэньне, каналізацыя, ачышчальні, ідэальная сувязь, асфальтавыя й бэтонныя дарогі, асьвятленьне, цырульня, саўна, кінатэатар, бар – дзякуючы гэтаму „Ваўчынае логава” было самадастатковым гарадком у сярэдзіне лесу.
Найважнейшыя бункеры ня мелі вокнаў, а сваім кшталтам нагадвалі прастакутныя бэтонныя блёкі, якія звужаліся ўгары. Яны мелі па некалькі дзьвярэй. Здымкі, зробленыя ўнутры іх, паказваюць, што бункеры мелі таксама па некалькі падземных паверхаў. У іх былі ліфты й іншыя адмысловыя забесьпячэньні.
Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя меры бясьпекі, менавіта ў гэтай штаб-кватэры 20 ліпеня 1944 году адбыўся няўдалы замах на жыцьцё Адольфа Гітлера. Яго арганізаваў і правёў палкоўнік Клаўс фон Штаўфэнбэрг.
Нягледзячы на старанную падрыхтоўку змоўшчыкаў, Гітлер пацярпеў толькі нязначна й яшчэ ў той жа дзень прымаў у „Воўчыным логаве” Бэніта Мусаліні.
Перад абліччам пагрозы нападу наступаючых савецкіх войскаў, 20 лістапада 1944 году Адольф Гітлер канчаткова пакінуў „Ваўчынае логава”.
Два дні пазьней фэльдмаршал Вільгельм Кейтель загадаў разбурыць штаб-кватэру.
У ноч з 24 на 25 студзеня 1945 году пачалося ўзрываньне бункераў і баракаў. Праз два дні, 27 студзеня Чырвоная армія захапіла комплекс без адзінага стрэлу.
Варта ўспомніць, што, як савецкая выведка, так і выведкі краінаў антыгітлераўскай кааліцыі ніколі не змаглі вызначыць месца разьмяшчэньня „Ваўчынага логава”. Нават жыхары Герложы, якіх цікавіла актыўнасьць немцаў у лесе, ніколі не здагадаліся, які сапраўдны характар ляснога комплексу.
Цяпер Цэнтар прырода-гістарычнай адукацыі „Ваўчынае логава” прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” адкрыты для турыстаў круглы год - 7 дзён у тыдні (уключаючы сьвяты) з 8.00 да 20.00 гадзіны. З кастрычніка па сакавік комплекс адкрыты карацей, то бок, да 16.00 гадзіны.
Звычайны ўваходны білет каштуе каля 3,5 эўра, ільготны - каля 2 эўра. Уваход дзяцей да 6 гадоў – бясплатны. Комплекс можна наведваць зь гідамі, якія гавораць на некалькіх мовах, у тым ліку ангельскай, нямецкай, расейскай, францускай, італьянскай і летувіскай.
Падчас наведваньня комплексу госьці могуць карыстацца таксама адмысловым прыкладаньнем, якое зьяўляецца крыніцай гістарычных інфармацыяў і цікавінак. Акрамя таго, прыкладаньне інфармуе пра іншыя цікавыя турыстычныя аб’екты ў рэгіёне.
Здымкі апыблікаваныя са згоды Лясьніцтва Саракова прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”.
Анна Задрожна

22 чэрвеня 1941 году пачалася адна з найбуйнейшых і найважнейшых вайсковых апэрацый нямецкай арміі, якая прычынілася да паразы Трэцяга Рэйху. Больш за 3 мільёны нямецкіх жаўнераў перакрочылі мяжу Савецкага Саюза.

Аднак, каб гэтая апэрацыя наогул магла адбыцца, раней у мазурскіх лясах (на паўночным усходзе Польшчы), гітлераўцы пабудавалі сакрэтны комплекс, зь якога можна было эфэктыўна камандаваць рэалізацыяй пляну „Барбароса”. Гэты комплекс яны назвалі „Die Wolfschanze”, то бок „Ваўчынае логава”.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На пачатку восені 1940 году прадстаўнікі камандаваньня вэрмахта й нямецкі інжынер, нацысцкі актывіст Фрыц Тодт (Fritz Todt) прыбылі ў лес непадалёка мясцовасьці Герлаж (Gierłoż).

50-гадовы генэрал-маёр Фрыц Тодт і яго супрацоўнікі былі выбітнымі спэцыялістамі ў галіне будаўніцтва ваенных умацаваньняў і бункераў. Таму менавіта ім было даручана пабудаваць адзін з самых вядомых і сакрэтных аб'ектаў Другой сусьветнай вайны – штаб-кватэру для Адольфа Гітлера.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Ваколіца гарадкоў Герлаж і Кэнтшын (Kętrzyn) была дзеля гэтага ідэальным месцам, паколькі выконвала ўсе неабходныя ўмовы. Па-першае, гарантавала бясьпеку фюрэру й яго бліжэйшым супрацоўнікам. Па-другое, дазваляла эфэктыўна кіраваць апэрацыямі на Ўсходнім фронце.

Будаўнічыя работы пачаліся ў лістападзе 1940 гаду. Паводле афіцыйнай інфармацыі, немцы будавалі хімічны завод „Асканія”. На паверхні 250 гектараў узьнікла каля 200 аб'ектаў. Гэта былі бамбасховішчы, больш лёгкія канструкцыі з бэтону й цэглы, а таксама драўляныя баракі. Комплекс распараджаўся таксама двума аэрадромамі й чыгуначным вакзалам.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Галоўны аэрадром разьмяшчаўся ў 6 кілямэтрах ад штаб-кватэры ў вёсцы Вілямова (Wilamowo). Другі, запасны аэрадром - недалёк ад вёскі Парч (Parcz).
У „Ваўчынае логава” можна было ўехаць з трох бакоў: з усходу, захаду й поўдня.

Каля кожнай брамы былі вартаўнічыя пасты. Уся тэрыторыя комплексу была замаскіраваная й падзеленая на тры зоны бясьпекі. За асабістай бясьпекай фюрэра назірала некалькі батальёнаў СС і паліцыі. Апрача таго, ахове жыхароў і гасьцей комплексу служылі пункты супрацьпаветранай абароны, мінныя палі, калючы дрот, а таксама пастаянныя й мабільныя пасты ахоўнікаў.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Сучаснае тэхнічнае абсталяваньне, водазабесьпячэньне, каналізацыя, ачышчальні, ідэальная сувязь, асфальтавыя й бэтонныя дарогі, асьвятленьне, цырульня, саўна, кінатэатар, бар – дзякуючы гэтаму „Ваўчынае логава” было самадастатковым гарадком у сярэдзіне лесу.

Найважнейшыя бункеры ня мелі вокнаў, а сваім кшталтам нагадвалі прастакутныя бэтонныя блёкі, якія звужаліся ўгары. Яны мелі па некалькі дзьвярэй. Здымкі, зробленыя ўнутры іх, паказваюць, што бункеры мелі таксама па некалькі падземных паверхаў. У іх былі ліфты й іншыя адмысловыя забесьпячэньні.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Аднак, нягледзячы на ўсе гэтыя меры бясьпекі, менавіта ў гэтай штаб-кватэры 20 ліпеня 1944 году адбыўся няўдалы замах на жыцьцё Адольфа Гітлера. Яго арганізаваў і правёў палкоўнік Клаўс фон Штаўфэнбэрг.

Нягледзячы на старанную падрыхтоўку змоўшчыкаў, Гітлер пацярпеў толькі нязначна й яшчэ ў той жа дзень прымаў у „Воўчыным логаве” Бэніта Мусаліні.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Перад абліччам пагрозы нападу наступаючых савецкіх войскаў, 20 лістапада 1944 году Адольф Гітлер канчаткова пакінуў „Ваўчынае логава”. Два дні пазьней фэльдмаршал Вільгельм Кейтель загадаў разбурыць штаб-кватэру. У ноч з 24 на 25 студзеня 1945 году пачалося ўзрываньне бункераў і баракаў. Праз два дні, 27 студзеня Чырвоная армія захапіла комплекс без адзінага стрэлу.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Варта ўспомніць, што, як савецкая выведка, так і выведкі краінаў антыгітлераўскай кааліцыі ніколі не змаглі вызначыць месца разьмяшчэньня „Ваўчынага логава”. Нават жыхары Герложы, якіх цікавіла актыўнасьць немцаў у лесе, ніколі не здагадаліся, які сапраўдны характар ляснога комплексу.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Цяпер Цэнтар прырода-гістарычнай адукацыі „Ваўчынае логава” прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы” адкрыты для турыстаў круглы год - 7 дзён у тыдні (уключаючы сьвяты) з 8.00 да 20.00 гадзіны. З кастрычніка па сакавік комплекс адкрыты карацей, то бок, да 16.00 гадзіны.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Звычайны ўваходны білет каштуе каля 3,5 эўра, ільготны - каля 2 эўра. Уваход дзяцей да 6 гадоў – бясплатны. Комплекс можна наведваць зь гідамі, якія гавораць на некалькіх мовах, у тым ліку ангельскай, нямецкай, расейскай, францускай, італьянскай і летувіскай.

Штаб-кватэра
Штаб-кватэра Гітлера „Ваўчынае логава” ў Герложы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Падчас наведваньня комплексу госьці могуць карыстацца таксама адмысловым прыкладаньнем, якое зьяўляецца крыніцай гістарычных інфармацыяў і цікавінак. Акрамя таго, прыкладаньне інфармуе пра іншыя цікавыя турыстычныя аб’екты ў рэгіёне.

Здымкі апыблікаваныя са згоды Лясьніцтва Сракова прадпрыемства „Дзяржаўныя лясы”.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт