Міра Лукша: "Я сьню па-беларуску"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.10.2018 16:00
Пра жыцьцё беларускай меншасьці ў Польшчы піша тыднёвік "Ніва".
screen niva.iig.pl
* "Беларуская мова найбольш глыбінная, бадай найбольш інтымная", - упэненая Міра Лукша.
* Гэты мастак атрымаў узнагароду імя Аляксандра Гейштара за шматгадовае будаваньне мастоў паміж рознымі этнічнымі, рэлігійнымі і моўнымі групамі польска-літоўска-беларускага памежжа. "Для некаторых большы сэнс паказаць свае працы ў Крынках, чым у Беластоку. Часта так бывае, што малыя асяродкі, якія маюць кантакты з большымі цэнтрамі, робяць больш, чым вялікія галерэі", - лічыць мастак сусьветнай славы Лявон Тарасэвіч.
* Тыдзень тэатральных эмоцый завершаны. На фэстывалі „Напрамак Усход 2” у Беластоку пастаноўка „Тры Жызэлі” Андрэя Курэйчыка, пра Жызэль Купэс, якая жыла ў вёсцы Карзуны, вельмі спадабаліся мясцовай публіцы.
* Галерэю разьбы па дрэве хочуць стварыць у Гайнаўцы.