Logo Polskiego Radia
Print

Плётка - гэта яшчэ не бяда

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.11.2018 11:40
Сёньня fake news становіцца гіганцкай праблемай.
pixabay.com

Fake news - гэта процілегласьць інфармацыі. Яго мэтай зьяўляецца дэзінфармацыя, выкліканьне нэгатыўных эмоцый, хаосу ці страху. Мэтанакіравана fake news распаўсюджваецца праз Інтэрнэт, бо ў сеціва магутная сіла. Шэсьць чалавек зь дзесяці ў Польшчы прызнаецца, што інфармацыю яны атрымліваюць з Інтэрнэту, а не з друкаваных выданьняў, тэлебачаньня ці радыёстанцый.

Fake news можа прыкідвацца праўдзівай інфармацыяй, артыкулам СМІ, або навуковай працай. Часам прыводзяцца меркаваньні неіснуючых людзей.

Fake news усё часьцей выкарыстоўваецца, каб сапсаваць рэпутацыю тавару, паслугі, прадпрыемства, адзінкавага чалавека. Часам фальшывая інфармацыя выкарыстоўваецца для вымантачваньня грошай.

Надоечы ў Польшчы праз Інтэрнэт пракацілася кампанія збору грошай для сьляпога Антона. Польскія акторы, спартоўцы, зоркі ўцягнуліся ў дапамогу хлопчыку, які «баяўся цемры». Славуты футбаліст Робэрт Левандоўскі разам жонкай перадалі вялізарную суму 100 тысяч злотых (27 тысяч даляраў) для хворага малечы, які, як выявілася, не існуе.

Fake news урываюцца ў кожную сфэру жыцьця. Прыклад апошніх дзён: шмат эмоцый у палякаў выклікала паведамленьне, распаўсюджанае праз Інтэрнэт, што на ўрачыстасьці з нагоды стагодзьдзя адраджэньня Польшчы 11 лістапада цяперашнія ўлады краіны не запрасілі экс-прэзыдэнтаў Леха Валэнсы, Аляксандра Квасьнеўскага й Браніслава Камароўскага. Прадстаўнікі Канцылярыі Прэзыдэнта аспрэчыла гэтую інфармацыю.

Дасьледаваньні паказваюць, што фальшывая інфармацыя распаўсюджваецца больш хутка, чым сапраўдная.

Зьява фальшывых зьвестак вырасла ўжо да настолькі вялікай праблемы, што нават Эўрапейская камісія шукае спосабаў, як зь ёю змагацца.

Polska The Times/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт