Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у касьцёл сьв. Пятра і Паўла ў Рэшэлі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 15:01
  • Рэшэль_касьцёл.mp3
Гэта гатычная жамчужына сярод помнікаў рэлігійнай архітэктуры Варміі.
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі.Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Запрашаем у касьцёл сьв. Пятра і Паўла ў Рэшэлі (ФОТА)
Гэта гатычная жамчужына сярод помнікаў рэлігійнай архітэктуры Варміі.
Сёньня я запрашаю ў касьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі. Гэта помнік рэлігійнай архітэктуры, пабудаваны ў другой палове XIV стагодзьдзя. Гатычная сьвятыня дамінуе ў сучаснай панараме горада.
Касьцёл быў пабудаваны пасьля 1360 году. Першыя згадкі пра яго датуюцца 1402 годам. Тады былі пабудаваныя: галоўная частка сьвятыні й ніжняя частка вежы. Рызьніца й крухта дабудаваныя ў XV стагодзьдзі.
Касьцёл быў часткова зьнішчаны ў выніку пажару ў 1474 годзе. У ходзе рэканструкцыі, якая пачалася ў наступным годзе, быў пабудаваны новы ўсходні франтон і зорчатае скляпеньне асноўнай часткі будоўлі. Апрача таго, была павышаная вежа.
У красавіку 1580 году касьцёл быў кансэкраваны біскупам Марцінам Кромэрам (Marcin Kromer). Сьвятыня атрымала імя Найсьвяцейшай Марыі Панны й сьвятых апосталаў Пятра й Паўла.
Пасьля чарговага пажару ў 1806 годзе касьцёл быў перабудаваны й чарговы раз кансэкраваны ўжо ў 1817 годзе. Дваццаць гадоў пазьней быў пабудаваны новы купал вежы зь ліхтаром, а ў 1822-1843 гадах пераабсталяваны быў інтэр'ер сьвятыні.
Касьцёл мае арыентаваны, гатычны стыль. Інтэр’ер падзелены на тры нэфы, без асобнага, выдзеленага прэзьбітэрыюма. Комплекс пабудаваны на прастакутным пляне з цэглы, на нізкім каменным падмурку.
У заходняй частцы знаходзіцца квадратная вежа, якая налічвае 8 паверхаў. Як мы ўжо згадалі, унутраная частка касьцёла пакрытая зорчатым скляпеньнем, якое абапіраецца на чатыры пары васьмікутных калёнаў, і такую ж колькасьць паўкалёнаў, разьмешчаных ля сьценак.
У рызьніцы, якая прымыкае да галоўнага будынку касьцёла з поўначы і ў крыхце таксама знаходзяцца зорчатае й крыжовае скляпеньні. Паміж крухтай, якую называлі таксама бабінцам і рызьніцай, знаходзіцца вузкі флігель, у той час, як на ўсходнім баку знаходзіцца прастакутная аднапавярховая бібліятэка, пабудаваная ў 1471 годзе.
Галоўная частка комплексу была ўзмоцненая контрфорсамі.
Галоўны алтар сьвятыні быў выкананы ў 1820-1822 гадах. Яго фундатарам зьяўляецца біскуп Юзэф Гогенцолерн (Józef Hohenzollern), а аўтарам Вільгельм Бірайхэль (Wilhelm Biereichel). На алтары былі зьмешчаныя карціны аўтарства Яна Блянка (Jan Blank) з 1821 году, якія паказваюць сьвятых Пятра й Паўла й сьвятую Катажыну, а таксама скульптуры апосталаў. Ян Блянк (1785-1844) быў прафэсарам выяўленчага мастацтва ў Варшаўскім унівэрсытэце. Ён паходзіў з Варміі.
Дарэчы, Вільгельм Бірайхэль зьяўляецца таксама аўтарам шматлікіх іншых элемэнтаў абсталяваньня касьцёла, у тым ліку двух бакавых алтароў з першай паловы XIX стагодзьдзя, амбоны з 1822 году, хору з 1828-1830 гадоў, купелі з 1828-1833 гадоў.
У касьцёле знаходзіцца таксама шмат іншых цікавых помнікаў скульптуры, напрыклад, чатыры спавядальні або канфэсіяналы ў стылі ракако. Іх у 1758 годзе выканаў, верагодна, Ян Хрыстыян Шміт з Рэшэля або ягоны сын Хрыстыян Бэрнард.
Апрача шматлікіх скульптураў, у касьцёле знаходзіцца таксама нямала карцін з XVIII i XIX стагодзьдзяў ды многія іншыя прадметы рэлігійнага культу. Да 1945 году ў касьцельнай скарбніцы захоўваліся каштоўныя гатычныя літургічная прылады, у тым ліку рэлікварый у выглядзе крыжа з 1400 году, рэлікварый сьвятога Пятра з XVI стагодзьдзя, а таксама чара, якую фундаваў біскуп Лукаш Вацэнродэ (Łukasz Watzenrode) каля 1500 году.
Будынак касьцёла сьвятых Пятра і Паўла дамінуе ў архітэктуры Рэшэля, перш за ўсё дзякуючы сваёй вежы. Як мы ўжо згадалі, ейная вышыня складае 52 мэтры.
За невялікую плату можна на яе падняцца й палюбавацца панарамай Рэшэля й навакольля. Сам касьцёл таксама адкрыты для турыстаў.
Анна Задрожна

Сёньня я запрашаю ў касьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі. Гэта помнік рэлігійнай архітэктуры, пабудаваны ў другой палове XIV стагодзьдзя. Гатычная сьвятыня дамінуе ў сучаснай панараме горада.

Касьцёл быў пабудаваны пасьля 1360 году. Першыя згадкі пра яго датуюцца 1402 годам. Тады былі пабудаваныя: галоўная частка сьвятыні й ніжняя частка вежы. Рызьніца й крухта дабудаваныя ў XV стагодзьдзі.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Касьцёл быў часткова зьнішчаны ў выніку пажару ў 1474 годзе. У ходзе рэканструкцыі, якая пачалася ў наступным годзе, быў пабудаваны новы ўсходні франтон і зорчатае скляпеньне асноўнай часткі будоўлі. Апрача таго, была павышаная вежа.

У красавіку 1580 году касьцёл быў кансэкраваны біскупам Марцінам Кромэрам (Marcin Kromer). Сьвятыня атрымала імя Найсьвяцейшай Марыі Панны й сьвятых апосталаў Пятра й Паўла.

Пасьля чарговага пажару ў 1806 годзе касьцёл быў перабудаваны й чарговы раз кансэкраваны ўжо ў 1817 годзе. Дваццаць гадоў пазьней быў пабудаваны новы купал вежы зь ліхтаром, а ў 1822-1843 гадах пераабсталяваны быў інтэр'ер сьвятыні.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Касьцёл мае арыентаваны, гатычны стыль. Інтэр’ер падзелены на тры нэфы, без асобнага, выдзеленага прэзьбітэрыюма. Комплекс пабудаваны на прастакутным пляне з цэглы, на нізкім каменным падмурку.

У заходняй частцы знаходзіцца квадратная вежа, якая налічвае 8 паверхаў. Як мы ўжо згадалі, унутраная частка касьцёла пакрытая зорчатым скляпеньнем, якое абапіраецца на чатыры пары васьмікутных калёнаў, і такую ж колькасьць паўкалёнаў, разьмешчаных ля сьценак.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі, вежа. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У рызьніцы, якая прымыкае да галоўнага будынку касьцёла з поўначы і ў крухце таксама знаходзяцца зорчатае й крыжовае скляпеньні. Паміж крухтай, якую называлі таксама бабінцам і рызьніцай, знаходзіцца вузкі флігель, у той час, як на ўсходнім баку знаходзіцца прастакутная аднапавярховая бібліятэка, пабудаваная ў 1471 годзе. Галоўная частка комплексу была ўзмоцненая контрфорсамі.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі, галоўны алтар .Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Галоўны алтар сьвятыні быў выкананы ў 1820-1822 гадах. Яго фундатарам зьяўляецца біскуп Юзэф Гогенцолерн (Józef Hohenzollern), а аўтарам Вільгельм Бірайхэль (Wilhelm Biereichel). Дарэчы, Вільгельм Бірайхэль зьяўляецца таксама аўтарам шматлікіх іншых элемэнтаў абсталяваньня касьцёла, у тым ліку двух бакавых алтароў з першай паловы XIX стагодзьдзя, амбоны з 1822 году, хору з 1828-1830 гадоў, купелі з 1828-1833 гадоў.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі, спавядальня.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На галоўным алтары былі зьмешчаныя карціны аўтарства Яна Блянка (Jan Blank) з 1821 году, якія паказваюць сьвятых Пятра й Паўла й сьвятую Катажыну, а таксама скульптуры апосталаў. Ян Блянк (1785-1844) быў прафэсарам выяўленчага мастацтва ў Варшаўскім унівэрсытэце. Ён паходзіў з Варміі.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У касьцёле знаходзіцца таксама шмат іншых цікавых помнікаў скульптуры, напрыклад, чатыры спавядальні або канфэсіяналы ў стылі ракако. Іх у 1758 годзе выканаў, верагодна, Ян Хрыстыян Шміт з Рэшэля або ягоны сын Хрыстыян Бэрнард.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Апрача шматлікіх скульптураў, у касьцёле знаходзіцца таксама нямала карцін з XVIII i XIX стагодзьдзяў ды многія іншыя прадметы рэлігійнага культу. Да 1945 году ў касьцельнай скарбніцы захоўваліся каштоўныя гатычныя літургічная прылады, у тым ліку рэлікварый у выглядзе крыжа з 1400 году, рэлікварый сьвятога Пятра з XVI стагодзьдзя, а таксама чара, якую фундаваў біскуп Лукаш Вацэнродэ (Łukasz Watzenrode) каля 1500 году.

Kасьцёл
Kасьцёл сьвятых Пятра і Паўла ў Рэшэлі, купель.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Будынак касьцёла сьвятых Пятра і Паўла дамінуе ў архітэктуры Рэшэля, перш за ўсё дзякуючы сваёй вежы. Як мы ўжо згадалі, ейная вышыня складае 52 мэтры.
За невялікую плату можна на яе падняцца й палюбавацца панарамай Рэшэля й навакольля. Сам касьцёл таксама адкрыты для турыстаў.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт