Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у «Мілюсін» – дом Юзэфа Пілсудскага (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2018 14:15
  • Сулеювэк.mp3
Адным з экспанатаў музэя зьяўляецца фрагмэнт помніка маршала з Браслава.
Дом Юзэфа Пілсудскага, Сулеювэк.Дом Юзэфа Пілсудскага, Сулеювэк.By Film07 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21831461

Запрашаем у «Мілюсін» – дом Юзэфа Пілсудскага(ФОТА)
Адным з экспанатаў музэя зьяўляецца фрагмэнт помніка маршала з Браслава.
Сёньня я запрашаю ў Сулеювэк (Sulejówek) – невялікі гарадок, распаложаны ў 22 кілямэтрах на ўсход ад Варшавы. Яшчэ ў 1918 годзе гэта была невялікая падваршаўская вёска, якая, дзякуючы зручнаму чыгуначнаму спалучэньню са сталіцай, кліматычным перавагам і, перш за ўсё, нізкім цэнам на зямлю, хутка стала прыцягваць новых жыхароў.
*************************
Зямельныя ўчасткі неўзабаве пачалі тут набываць таксама вядомыя палякі. Сярод іх – прэм’ер і міністар замежных спраў Ігнацы Ян Падaрэўскі (Ignacy Jan Paderewski), першы прэм'ер незалежнай Польшчы Енджэй Марачэўскі (Jędrzej Moraczewski), а таксама маршал Юзэф Пілсудскі (Józef Piłsudski).
У прыватнасьці, у 1921 годзе два зямельныя ўчасткі (плошчай у 5 моргаў) купіла будучая жонка маршала Аляксандра Шчэрбіньска (Aleksandra Szczerbińska). На адным з гэтых участкаў знаходзілася драўляная дача з гаспадарчымі пабудовамі. Сам Пілсудскі адсутнічаў падчас куплі, але пагадзіўся на яе. У Сулеювэк ён прыехаў некалькі месяцаў пазьней.
**************************
Двухпавярховая драўляная дача стала першым домам сямʼі Пілсудскіх. Нагадаем, Аляксандра Шчэрбіньска й Юзэф Пілсудскі афіцыйна пажаніліся толькі некалькі месяцаў пасьля набыцьця нерухомасьці ў Сулеюўку, то бок у кастрычніку 1921 году. Тады ў іх былі ўжо дзьве дочкі.
Аднак, пабудаваная напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стагодзьдзяў драўляная дача ў модным тады стылі сьвідэрмаер (świdermajer) не падыходзіла для пражываньня круглы год. Аляксандра й дзеці праводзілі ў ёй толькі цёплыя месяцы.
У траўні 1923 году сям’я Пілсудскіх пераехала ў новы, пабудаваны побач дом. Новы будынак быў пабудаваны за сабраныя сярод жаўнераў грошы. Гэта быў знак удзячнасьці польскага народу для маршала.
У памяць аб гэтай падзеі на пярэдняй сьценцы асабняка былі ўсталяваныя дзьве памятныя дошкі.
Аўтарам праекту дому быў Казімеж Скуркевіч (Kazimierz Skórkiewicz). Дом быў пабудаваны ў нацыянальным стылі «шляхецкай сядзібы» і атрымаў назву «Мілюсін» (Milusin).
Калі сямʼя пераехала ў новы дом, драўляная дача стала службовай кватэрай для жаўнераў, якія ахоўвалі сямʼю Пілсудскіх.
У Сулеюўку Юзэф Пілсудскі жыў да 1926 году. Тут ён пісаў кнігі й вёў палітычная размовы з суседам Енджэем Марачэўскім.
Пасьля травеньскага перавароту Пілсудскія пераехалі ў Бэльвэдэр. У «Мілюсін» яны прыяжджалі адпачыць. Тут арганізоўваліся таксама сямейныя сьвяты. Юзэф Пілсудскі ў апошні раз наведаў дом у Сулеюўку 15 красавіка 1935 году.
**********************
Пасьля сьмерці Юзэфа Пілсудскага ў 1935 годзе ўдава вырашыла пакінуць «Мілюсін». Месца хутка атрымала сымбалічны характар.
Мілюсін наведвалі школьныя экскурсіі й польскія афіцэраў. Падчас нямецкай акупацыі ўся нерухомасьць апынулася на тэрыторыі цэнтру Абвэры – органа ваеннай разьведкі й контрразьведкі Трэцяга Рэйху.
Тут адбывалася падрыхтоўка гітлераўскіх агентаў, якія пазьней працавалі на тэрыторыі Савецкага Саюза. Хоць мэбля й абсталяваньне захаваліся пасьля вайны ў амаль непашкоджаным стане, то ў 1947 годзе ўсё зьнікла. Тады была ўведзеная таксама забарона на наведваньне сядзібы. Да сярэдзіны 50-х гадоў адміністратарам будынку зьяўлялася савецкае пасольства ў Польшчы.
Пасьля 1956 году ў «Мілюсіне» дзейнічаў дзіцячы садзік.
Сям’я Пілсудскіх атрымала назад нерухомасьць толькі ў 2000 годзе, то бок пасьля таго, як у 1990-х гадах дочкі Пілсудскага вярнуліся ў Польшчу з эміграцыі й заснавалі Фонд сямʼі Юзэфа Пілсудскага.
У 2008 годзе быў заснаваны Музэй Юзэфа Пілсудскага ў Сулеюўку. З гэтага часу дом Юзэфа Пілсудскага можна наведваць. Ён адкрыты для турыстаў сем дзён у тыдні.
Сярод шматлікіх экспанатаў варта зьвярнуць увагу на фрагмэнт помніка аўтарства Альфонса Карнага (Alfons Karny). Гэта буйнагабарытная галава Юзэфа Пілсудскага. Помнік быў адкрыты ў 1936 году ў Браславе. Яго фрагмэнт, то бок галава, захоўваўся ў сакрэце на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў. Толькі ў 2003 годзе ён быў перададзены ў Сулеювэк.
*****************************
Дом «Мілюсін» разам з захаваным у амаль непарушанай форме агародам па сёньняшні дзень зьяўляецца адным з найважнейшых месцаў, зьвязаных з маршалам Юзэфам Пілсудскім.
Варта дадаць, што побач з гістарычным домам маршала праходзіць будаўніцтва сучаснага музэйнага комплексу, прысьвечанага Юзэфу Пілсудскаму. Плошча сучаснага аб’екту складзе каля 5 тысяч квадратных мэтраў.
аз

Сёньня я запрашаю ў Сулеювэк (Sulejówek) – невялікі гарадок, распаложаны ў 22 кілямэтрах на ўсход ад Варшавы. Яшчэ ў 1918 годзе гэта была невялікая падваршаўская вёска, якая, дзякуючы зручнаму чыгуначнаму спалучэньню са сталіцай, кліматычным перавагам і, перш за ўсё, нізкім цэнам на зямлю, хутка стала прыцягваць новых жыхароў.

Зямельныя ўчасткі неўзабаве пачалі тут набываць таксама вядомыя палякі. Сярод іх – прэм’ер і міністар замежных спраў Ігнацы Ян Падaрэўскі (Ignacy Jan Paderewski), першы прэм'ер незалежнай Польшчы Енджэй Марачэўскі (Jędrzej Moraczewski), а таксама маршал Юзэф Пілсудскі (Józef Piłsudski).

У прыватнасьці, у 1921 годзе два зямельныя ўчасткі (плошчай у 5 моргаў) купіла будучая жонка маршала Аляксандра Шчэрбіньска (Aleksandra Szczerbińska). На адным з гэтых участкаў знаходзілася драўляная дача з гаспадарчымі пабудовамі. Сам Пілсудскі адсутнічаў падчас куплі, але пагадзіўся на яе. У Сулеювэк ён прыехаў некалькі месяцаў пазьней.

Юзэф
Юзэф Пілсудскі з жонкай Аляксандрай і дочкамі, 1928 год.

Двухпавярховая драўляная дача стала першым домам сямʼі Пілсудскіх. Нагадаем, Аляксандра Шчэрбіньска й Юзэф Пілсудскі афіцыйна пажаніліся толькі некалькі месяцаў пасьля набыцьця нерухомасьці ў Сулеюўку, то бок у кастрычніку 1921 году. Тады ў іх былі ўжо дзьве дочкі.

Аднак, пабудаваная напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стагодзьдзяў драўляная дача ў модным тады стылі сьвідэрмаер (świdermajer) не падыходзіла для пражываньня круглы год. Аляксандра й дзеці праводзілі ў ёй толькі цёплыя месяцы.

У траўні 1923 году сям’я Пілсудскіх пераехала ў новы, пабудаваны побач дом. Новы будынак быў пабудаваны за сабраныя сярод жаўнераў грошы. Гэта быў знак удзячнасьці польскага народу для маршала.

У памяць аб гэтай падзеі на пярэдняй сьценцы асабняка былі ўсталяваныя дзьве памятныя дошкі.

Аўтарам праекту дому быў Казімеж Скуркевіч (Kazimierz Skórkiewicz). Дом быў пабудаваны ў нацыянальным стылі «шляхецкай сядзібы» і атрымаў назву «Мілюсін» (Milusin).

Дом
Дом Юзэфа Пілсудскага, Сулеювэк 1925 год.

Калі сямʼя пераехала ў новы дом, драўляная дача стала службовай кватэрай для жаўнераў, якія ахоўвалі сямʼю Пілсудскіх.

У Сулеюўку Юзэф Пілсудскі жыў да 1926 году. Тут ён пісаў кнігі й вёў палітычная размовы з суседам Енджэем Марачэўскім.

Пасьля травеньскага перавароту Пілсудскія пераехалі ў Бэльвэдэр. У «Мілюсін» яны прыяжджалі адпачыць. Тут арганізоўваліся таксама сямейныя сьвяты. Юзэф Пілсудскі ў апошні раз наведаў дом у Сулеюўку 15 красавіка 1935 году.

Пасьля сьмерці Юзэфа Пілсудскага ў 1935 годзе ўдава вырашыла пакінуць «Мілюсін». Месца хутка атрымала сымбалічны характар.

Мілюсін наведвалі школьныя экскурсіі й польскія афіцэраў. Падчас нямецкай акупацыі ўся нерухомасьць апынулася на тэрыторыі цэнтру Абвэры – органа ваеннай разьведкі й контрразьведкі Трэцяга Рэйху.

Тут адбывалася падрыхтоўка гітлераўскіх агентаў, якія пазьней працавалі на тэрыторыі Савецкага Саюза. Хоць мэбля й абсталяваньне захаваліся пасьля вайны ў амаль непашкоджаным стане, то ў 1947 годзе ўсё зьнікла. Тады была ўведзеная таксама забарона на наведваньне сядзібы. Да сярэдзіны 50-х гадоў адміністратарам будынку зьяўлялася савецкае пасольства ў Польшчы.

Пасьля 1956 году ў «Мілюсіне» дзейнічаў дзіцячы садзік.

Дом
Дом Юзэфа Пілсудскага, Сулеювэк.

Сям’я Пілсудскіх атрымала назад нерухомасьць толькі ў 2000 годзе, то бок пасьля таго, як у 1990-х гадах дочкі Пілсудскага вярнуліся ў Польшчу з эміграцыі й заснавалі Фонд сямʼі Юзэфа Пілсудскага.

У 2008 годзе быў заснаваны Музэй Юзэфа Пілсудскага ў Сулеюўку. З гэтага часу дом Юзэфа Пілсудскага можна наведваць. Ён адкрыты для турыстаў сем дзён у тыдні.

Сярод шматлікіх экспанатаў варта зьвярнуць увагу на фрагмэнт помніка аўтарства Альфонса Карнага (Alfons Karny). Гэта буйнагабарытная галава Юзэфа Пілсудскага. Помнік быў адкрыты ў 1936 годзе ў Браславе. Яго фрагмэнт, то бок галава, захоўваўся ў сакрэце на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў. Толькі ў 2003 годзе ён быў перададзены ў Сулеювэк.

Помнік
Помнік Юзэфу Пілсудскаму, Сулеювэк.

Дом «Мілюсін» разам з захаваным у амаль непарушанай форме агародам па сёньняшні дзень зьяўляецца адным з найважнейшых месцаў, зьвязаных з маршалам Юзэфам Пілсудскім.

Варта дадаць, што побач з гістарычным домам маршала праходзіць будаўніцтва сучаснага музэйнага комплексу, прысьвечанага Юзэфу Пілсудскаму. Плошча сучаснага аб’екту складзе каля 5 тысяч квадратных мэтраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт