Logo Polskiego Radia
Print

Польская студэнтка прыдумала сьцябло для падтрымкі сонечнай батарэі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.12.2018 17:08
Сьцябло, імітуе рух расьлін і нахіляецца у бок найлепшага сонечнага сьвятла.
screen https://kopalniawiedzy.pl/

Студэнтка Горна-мэталюргічнай акадэміі у Кракаве (Akademia Górniczo-Hutnicza) пабудавала арыгінальную вэрсію прылады для падтрымкі і ўпраўленьня сонечнымі батарэямі. Канструкцыя выглядае як сьцябло, імітуе рух расьлін і нахіляецца у бок найлепшага сонечнага сьвятла.

«Такія панэлі, якія перамяшчаюцца за сонцам, ужо існуюць, таму інавацыяй зьяўляецца не мэханізм, а яго форма. „Гэта пытаньне эстэтыкі, зьнешні выгляд прылады і імітацыя руху расьлін», - сказала Польскаму агенцтву друку PAP аўтарка праекта Караліна Гоцык (Karolina Gocyk).

У цяперашні час студэнтка спрабуе запатэнтаваць ідэю і не выключае, што ў будучыні арыгінальная прылада можа прадавацца ў крамах.

Спраектаваная канструкцыя для сонечных батарэй мае вышыню 30 см і зьяўляецца гнуткім шкілетам, які можа свабодна перамяшчацца ўсьлед за сонечнымі прамянямі. Такім чынам прылада дапамагае як мага больш эфэктыўна выкарыстоўваць сонечную энэргію.

Сьцябло можа быць складзена рознымі спосабамі. У выніку яго можна адаптаваць да любых умоваў. У выніку канструкцыю з сонечнымі батарэямі можна разьмясьціць у любым месцы.

Модульная канструкцыя робіць мэханізм устойлівым да ўзьдзеяньня ветру і марозу. Гнуткасьць прылады дазваляе разьмяшчаць сонечныя батарэі нават у цеснаце.

Такія магчымасьці, на думку маладой канструктаркі, могуць павысіць эфэктыўнасьць існуючых фотаэлектрычных фэрм, паколькі цяпер панэлі павінны быць устаноўлены на пэўнай адлегласьці, каб не засланяць адзін аднаму сьвятло.

Праект сьцябла дае магчымасьць ствараць невялікія сонечныя фэрмы для адзінкавага дому, а таксама мініэлектрастанцыю, якую можна паставіць на пісьмовым стале ці на падваконьніку і падзарадзіць, напрыклад, тэлефон.

Прыладу для ўпраўленьня сонечнымі батарэямі стварыла студэнтка Горна-мэталюргічнай акадэміі ў Кракаве Караліна Гоцык.

яс/PAP/Бэата Колодзей

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт