Logo Polskiego Radia
Print

Лічба паўночных аленяў зьменшылася на 56%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.12.2018 09:10
Першапрычынай праблем гэтых арктычных жывёл зьяўляецца пацяпленьне клімату.
Natalia_Kollegova/pixabay.com/CC0

Ці ў сьвятога Мікалая будуць праблемы з паўночным аленем? Гэта магчыма. Навукоўцы б’юць трывогу, што ў апошнія дзьве дэкады лічба гэтых арктычных жывёл упала на 56%. З 22 статкаў у цэлай Арктыцы, за якімі з паловы 90-х гадоў сочаць навукоўцы, толькі два маюць найбольшую колькасьць асобнікаў за ўсю гісторыю назіраньняў. Астатнія маюць сур’ёзныя праблемы, зьвязаныя з высокай сьмяротнасьцю дарослых аленяў і меншай колькасьцю народжаных цялят.
Навукоўцы пералічваюць многія прычыны ў залежнасьці ад рэгіёну. Аднак першапрычынай зьяўляюцца зьмены клімату. Як пацяпленьне клімату ўплывае на колькасьць карыбу? Напрыклад, ападкі сьнегу замяняюцца на ападкі мёрзлага дажджу. У выніку замест сымпатычнага сьнегу тундру пакрывае ледзяная корка. Паўночныя алені ня ўстане прабіць яе і дастаць лішайнікі, якімі харчуюцца. Яшчэ горш тое, што ў Арктыцы паявіліся новыя насякомыя, ад якіх пакутуюць карыбу, ды сьмяротныя патагены.
Глябальнае пацяпленьне выклікае лавіну зьмен рознага характару, якія пасьпяхова пагаршаюць жыцьцё жывёл.

Gazeta Wyborcza:

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт