Logo Polskiego Radia
Print

Выпадкова археолягі знайшлі сярэднявечную пісанку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.01.2019 15:02
Сярэднявечная пісанка нагадвае дзіцячую паграмушку.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/CC0 Creative Commons

Знаходка ўнікальная тым, што ёй каля аднае тысячы гадоў і яна ўпрыгожаная матывам крыжа, – расказаў Польскаму агенцтву друку археоляг доктар Барташ Контны з Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Пісанку знайшлі выпадкова летам, калі на возеры на Мысьліборскім паазер’і, на захадзе Польшчы, навукоўцы праводзілі тэставаньне гідралакатара. Студэнты і супрацоўнікі Інстытута Архэалёгіі, шпацыруючы па адным з астравоў, заўважылі глінянае яйка, якое тарчала зь зямлі.

Археолягі вызначылі, што на гэтым месцы каля тысячы гадоў таму знаходзілася паселішча. Навукоўцы мэтанакіравана не выяўляюць выспу, каб не панаехалі сюды шукальнікі скарбаў.

Нягледзячы на тое, што на пісанцы зьмешчаныя крыжы, нельга ўпэўнена казаць, што гэта сьведчаньне хрысьціянскіх практык на тэрыторыі сёньняшняй заходняй Польшчы. «Магчыма, гэты матыў зьявіўся выпадкова і толькі нагадваў сымбаль веры, якая пашыралася на суседняй тэрыторыі», – мяркуе доктар Барташ Контны.

Сярэднявечная пісанка нагадвае дзіцячую паграмушку. Яна з гліны, велічынёю курынага яйка, памаранчава-ружовага колеру, пакрытая эмальлю. Усе гэтыя рысы, плюс малюнак крыжа, робіць знаходку ўнікальнай.

Яйка неўзабаве можна будзе паглядзець у Музэі Паазер’я Мысліборскага ў Мысьлібожы (Myślibórz).

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт