Logo Polskiego Radia
Print

Скіт Залатога лесу ў Рытвянах (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2019 16:06
  • Скіт у Рытвянах.mp3
Гэта ўнікальнае месца на турыстычнай мапе Сьвентакшыскага ваяводзтва.
Скіт Залатога лесу ў Рытвянах.Скіт Залатога лесу ў Рытвянах.By Agnieszka Kwiecień, Nova - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35417410

Скіт Залатога лесу ў Рытвянах (ФОТА)
Гэта ўнікальнае месца на турыстычнай мапе Сьвентакшыскага ваяводзтва.
Сёньня я запрашаю ў Скіт Залатога лесу ў Рытвянах (Rytwiany) – вёсцы ў Сьвентакшыскім ваяводзтве. Гэта ўнікальнае месца на турыстычнай мапе згаданага рэгіёну Польшчы. Скіт Залатога лесу ў Рытвянах прыцягвае як аматараў гісторыі й архітэктуры, так і глыбока рэлігійных асоб, а таксама аматараў прыроды й актыўнага адпачынку.
***************************
Гісторыя гэтага месца пачынаецца ў 1617 годзе. У той жа час кракаўскі ваявода Мангус Тэнчыньскі (Mangus Tęczyński) падарыў ордэну камэдулаў, якія некалькі гадоў раней пасяліліся ў Кракаве, зямельны ўчастак і грошы на будаўніцтва скіта ля сяла Рытвяны (Rytwiany).
Менавіта Мангус Тэнчыньскі й яго брат, люблінскі ваявода Габрыэль былі галоўнымі фундатарамі скіта. Краевугольны камень пад яго будаўніцтва быў закладзены 1 траўня 1624 году кракаўскім біскупам Марцінам Шышкоўскім (Marcin Szyszkowski). Будаўніцтва касьцёла, кляштарных збудаваньняў і скіта працягвалася да 1637 году. Тады біскуп Кракава Томаш Аборскі (Tomasz Oborski) кансэкраваў храм, надаючы яму імя Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Багацьце барочнага інтэр'еру рытвянскай сьвятыні - гэта вынік намаганьняў аднаго з прыёраў ордэна - айца Вэнанта дэ Суб’яко (Wenanty de Subiaco), які зьяўляецца аўтарам большасьці карцінаў у касьцёле й агульнай канцэпцыі іканаграфіі комплексу.
***************************
Камэдулы заставаліся ў Рытвянах больш за 200 гадоў. У гэтым часе лёс іх не ашчаджаў. У 1737 і 1741 гадах адбыліся пажары, падчас якіх згарэла, між іншым, бібліятэка. Падчас падзелаў Польшчы Рытвяны апынуліся пад акупацыяй імпэрскай Расеі. Царскім указам ад 16 чэрвеня 1820 году кляштар камэдулаў быў ліквідаваны. Апошнія чатыры манахі пакінулі рытвянскі скіт у 1825 годзе.
Закінуты комплекс вярнуўся ў рукі фундатараў. Тыя спрабавалі яго выратаваць і пасялілі тут айцоў рэфарматараў. Аднак, пасьля паразы паўстаньня 1864 году, чарговы ўказ цара прымусіў францысканцаў пакінуць Рытвяны.
У 1925 годзе адбылася чарговая спроба аднаўленьня зыходнай – рэлігійнай функцыі аб'екту. У комплекс вярнуліся камэдулы, але стан будынкаў зрабіў немагчымым належнае функцыянаваньне гэтага месца.
Дзесяць гадоў пазьней, дзякуючы намаганьням касьцёльных уладаў і пры падтрымцы апошняга ўладальніка Рытвянаў Артура Радзівіла ў комплексе была заснаваная парафія. Большасьць будынкаў манастыра тады была ў трагічным стане.
**************************
У 2007 годзе пачалася рэканструкцыя моцна пашкоджанага комплексу й праца па добраўпарадкаваньні яго навакольля. З 2001 году тут дзейнічае Дыяцэзіяльны цэнтар культуры й адукацыі „Крыніца”, які прапануе розныя формы адпачынку й тэрапіі.
У 2013 годзе на тэрыторыі комплексу быў створаны музэй, зьвязаны з польскім гістарычным сэрыялам „Цёмныя воблакі” (Ciemne chmury), некалькі частак якога былі зьнятыя менавіта ў гэтым месцы.
Сёньня комплекс у Рытвянах гэта: гістарычны касьцёл, лячэбны цэнтар, Камэдулская галерэя, бібліятэка, кляштарныя сады.
На тэрыторыі комплексу дзейнічае гатэль, у якім можна ня толькі забраніраваць пакой, але таксама арганізаваць канфэрэнцыю, пакаштаваць стравы рэгіянальнай кухні.
*****************************
Комплекс разьмешчаны ў сярэдзіне Рытвянскай пушчы. Побач са скітам праходзіць адукацыйная сьцежка. Касьцёл й скіт у турыстычным сэзоне можна наведаць зь гідам. Штогод тут праходзяць таксама розныя цыклічныя мерапрыемствы, як культурніцкага, так і рэлігійнага характару. Найбольш папулярнымі зьяўляюцца, напрыклад, парафіяльнае сьвята (15 жніўня) й кірмаш „Лясная аптэка” (апошняя нядзеля верасьня).
Трэба адзначыць, што комплекс мае ідэальнае разьмяшчэньне ў непасрэднай блізкасьці з прыродай і прыгожымі ляндшафтамі. Таму гэта ідэальнае месцам для адпачынку ад штодзённага шуму й мітусьні цывілізацыі.
аз

Сёньня я запрашаю ў Скіт Залатога лесу ў Рытвянах (Rytwiany) – вёсцы ў Сьвентакшыскім ваяводзтве. Гэта ўнікальнае месца на турыстычнай мапе згаданага рэгіёну Польшчы. Скіт Залатога лесу ў Рытвянах прыцягвае як аматараў гісторыі й архітэктуры, так і глыбока рэлігійных асоб, а таксама аматараў прыроды й актыўнага адпачынку.

Гісторыя гэтага месца пачынаецца ў 1617 годзе. У той жа час кракаўскі ваявода Мангус Тэнчыньскі (Mangus Tęczyński) падарыў ордэну камэдулаў, якія некалькі гадоў раней пасяліліся ў Кракаве, зямельны ўчастак і грошы на будаўніцтва скіта ля сяла Рытвяны (Rytwiany).

Менавіта Мангус Тэнчыньскі й яго брат, люблінскі ваявода Габрыэль былі галоўнымі фундатарамі скіта. Краевугольны камень пад яго будаўніцтва быў закладзены 1 траўня 1624 году кракаўскім біскупам Марцінам Шышкоўскім (Marcin Szyszkowski). Будаўніцтва касьцёла, кляштарных збудаваньняў і скіта працягвалася да 1637 году. Тады біскуп Кракава Томаш Аборскі (Tomasz Oborski) кансэкраваў храм, надаючы яму імя Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Скіт
Скіт Залатога лесу ў Рытвянах, касьцёл. By Agnieszka Kwiecień, Nova - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35417115

Багацьце барочнага інтэр'еру рытвянскай сьвятыні - гэта вынік намаганьняў аднаго з прыёраў ордэна - айца Вэнанта дэ Суб’яко (Wenanty de Subiaco), які зьяўляецца аўтарам большасьці карцінаў у касьцёле й агульнай канцэпцыі іканаграфіі комплексу.

Камэдулы заставаліся ў Рытвянах больш за 200 гадоў. У гэтым часе лёс іх не ашчаджаў. У 1737 і 1741 гадах адбыліся пажары, падчас якіх згарэла, між іншым, бібліятэка. Падчас падзелаў Польшчы Рытвяны апынуліся пад акупацыяй імпэрскай Расеі. Царскім указам ад 16 чэрвеня 1820 году кляштар камэдулаў быў ліквідаваны. Апошнія чатыры манахі пакінулі рытвянскі скіт у 1825 годзе.
Закінуты комплекс вярнуўся ў рукі фундатараў. Тыя спрабавалі яго выратаваць і пасялілі тут айцоў рэфарматараў. Аднак, пасьля паразы паўстаньня 1864 году, чарговы ўказ цара прымусіў францысканцаў пакінуць Рытвяны.

Скіт
Скіт Залатога лесу ў Рытвянах,касьцёл. By Krkpr - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72100595

У 1925 годзе адбылася чарговая спроба аднаўленьня зыходнай – рэлігійнай функцыі аб'екту. У комплекс вярнуліся камэдулы, але стан будынкаў зрабіў немагчымым належнае функцыянаваньне гэтага месца.
Дзесяць гадоў пазьней, дзякуючы намаганьням касьцёльных уладаў і пры падтрымцы апошняга ўладальніка Рытвянаў Артура Радзівіла ў комплексе была заснаваная парафія. Большасьць будынкаў манастыра тады была ў трагічным стане.

У 2007 годзе пачалася рэканструкцыя моцна пашкоджанага комплексу й праца па добраўпарадкаваньні яго навакольля. З 2001 году тут дзейнічае Дыяцэзіяльны цэнтар культуры й адукацыі „Крыніца”, які прапануе розныя формы адпачынку й тэрапіі.

У 2013 годзе на тэрыторыі комплексу быў створаны музэй, зьвязаны з польскім гістарычным сэрыялам „Цёмныя воблакі” (Ciemne chmury), некалькі частак якога былі зьнятыя менавіта ў гэтым месцы.

Сёньня комплекс у Рытвянах гэта: гістарычны касьцёл, лячэбны цэнтар, Камэдулская галерэя, бібліятэка, кляштарныя сады.

На тэрыторыі комплексу дзейнічае гатэль, у якім можна ня толькі забраніраваць пакой, але таксама арганізаваць канфэрэнцыю, пакаштаваць стравы рэгіянальнай кухні.

Скіт
Скіт Залатога лесу ў Рытвянах. By Agnieszka Kwiecień, Nova - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35417825

Комплекс разьмешчаны ў сярэдзіне Рытвянскай пушчы. Побач са скітам праходзіць адукацыйная сьцежка. Касьцёл й скіт у турыстычным сэзоне можна наведаць зь гідам. Штогод тут праходзяць таксама розныя цыклічныя мерапрыемствы, як культурніцкага, так і рэлігійнага характару. Найбольш папулярнымі зьяўляюцца, напрыклад, парафіяльнае сьвята (15 жніўня) й кірмаш „Лясная аптэка” (апошняя нядзеля верасьня).

Скіт
Скіт Залатога лесу ў Рытвянах,касьцёл. By Jakub Hałun - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=47875277

Трэба адзначыць, што комплекс мае ідэальнае разьмяшчэньне ў непасрэднай блізкасьці з прыродай і прыгожымі ляндшафтамі. Таму гэта ідэальнае месцам для адпачынку ад штодзённага шуму й мітусьні цывілізацыі.

аз




Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт