Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ заняўся пытаньнем бытавой тэхнікі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.01.2019 16:00
Ці выпадкова розныя бытавыя прылады ламаюцца ўсё хутчэй?
www.pixabay.com

Эўрапейскі Зьвяз уводзіць прававыя нормы, дзякуючы якім бытавая тэхніка будзе працаваць даўжэй, а таксама прасьцей будзе яе адрамантаваць. Новае права пачне дзейнічаць у красавіку 2021 году – піша «Gazeta Wyborcza». Дзякуючы гэтым палажэньням зламаную бытавую тэхніку можна будзе прасьцей прывесьці ў дзейнасьць, нават дзякуючы лёгка даступным простым інструмэнтам.

ЭЗ хоча, каб вытворцы рознай тэхнікі яшчэ на этапе вытворчасьці прадумалі магчымасьці яе рамонту ў пазьнейшы пэрыяд, калі яна папсуецца. Тэхніка, якую немагчыма будзе адрамантаваць, ня зможа паступіць у продаж. Вытворцы павінны таксама гарантаваць доступ ды запасных частак, нават тэхнікі, якая зышла з канвэера 10 гадоў таму.

А што, калі ўладальнік ня зможа самастойна адрамантаваць тэхніку? Складаныя рамонты змогуць рабіць толькі спэцыяльныя майстэрні і прафэсіяналы. І толькі яны будуць мець доступ да неабходнай тэхнічнай дакумэнтацыі. Гэтыя прынцыпы былі ўведзеныя пад націскам вытворцаў.

З кожным годам у краінах Эўрапейскага Зьвязу ўсё больш гэтак званага электрасьмецьця. І толькі адна трэцяя гэтай гары сьмецьця складуецца належным чынам. У некаторых краінах ніхто не кантралюе таго, што адбываецца з такімі адкідамі пасьля таго, як уладальнік выкінуў іх на звалку. І цяжка пазбыцца ўражаньня, што вытворцы бытавой тэхнікі робяць усё, каб яна папсавалася як мага хутчэй (але не раней, чым гарантыйны тэрмін). Некаторыя электрычныя прылады так запраектаваныя, што іх немагчыма рамантаваць. Скажам, электрычныя зубныя шчоткі – калі папсуецца батарэйка, яе нельга памяняць на новую.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт