Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Міроўскія залі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.02.2019 14:15
  • Міроўскія залі.mp3
Міроўскія залі - першы гандлёвы комплекс, пабудаваным напрыканцы XIX ст. у Варшаве.
Міроўскія залі ў Варшаве.Міроўскія залі ў Варшаве.By Kamil Korbik at pl.wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8977173

Запрашаем у Міроўскія залі (ФОТА)
Міроўскія залі - першы гандлёвы комплекс, пабудаваным напрыканцы XIX ст. у Варшаве.
Сёньня я запрашаю пазнаёміцца з цікавым архітэктурным помнікам у Варшаве. Гаворка ідзе пра Міроўскія залі (Hale Mirowskie), то бок два будынкі-блізьняты, якія разьмяшчаюцца ў цэнтры Варшавы.
Міроўскія залі – гэта два будынкі, зь якіх адзін, то бок Заходняя заля, месьціцца на Міроўскім пляцы, а другі - Усходняя заля - на пляцы Жалезнай брамы. Гэта першы гандлёвы комплекс, пабудаваны ў Варшаве напрыканцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў.
Залі дазвалялі, сярод іншага, лепш арганізаваць гандаль і павысіць яго гігіенічныя ўмовы, дзякуючы таму, што гандаль быў перанесены з адкрытай у зачыненую прастору.
Міроўскія залі былі пабудаваныя ў 1899-1902 гадах на месцы часткова разабраных Міроўскіх казармаў. Іх назва паходзіць ад прозьвішча Ўільяма Міера (Wilhelm Mier).
Архітэктурны праект будынкаў распрацавалі Баляслаў Мількоўскі (Bolesław Milkowski), Людвіг Панчакевіч (Ludwik Panczakiewicz), Апалёній Нянеўскі (Apoloniusz Nieniewski) і Уладзіслаў Казлоўскі (Władsław Kozłowski).
Комплекс складалі два будынкі даўжынёй амаль у 95,5 мэтра й шырынёй амаль 43 мэтры. Сталёвыя канструкцыі заляў выканала варшаўская кампанія K. Rudzki. Над уваходам былі зьмешчаныя цынкавыя скульптуры з выявай варшаўскай Русалкі. Кошт будаўніцтва заляў склаў амаль 1,5 мільёна рублёў.
Уладальнікам заляў былі гарадзкія ўлады, якія гандлёвыя шапікі й стэнды здавалі ў арэнду індывідуальным прадпрымальнікам. У залях былі выдзеленыя 515 гандлёвых стэндаў, разьмешчаных паводле віду прадаваных тавараў. Тут можна было купіць прадукты харчаваньня й прадметы, зьвязаныя з хатняй гаспадаркай.
Да пачатку Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе ў Міроўскіх залях працавалі каля 900 розьнічных гандлёвых крамаў. Да іх разбурэньня ў 1944 годзе яны былі самым буйным гандлёвым аб'ектам у Варшаве. Побач з залямі знаходзіліся яшчэ два аб’екты розьнічнага гандлю: Гасьцявая сядзіба (Gościnny Dwór) і Базар Янаша (Bazar Janasza).
Аднак гандаль ажыцьцяўляўся таксама на вуліцах, якія прымыкалі да Міроўскага пляцу й Пляцу Жалезнай брамы. Усю гэтую тэрыторыю з часам сталі называць „жыватом Варшавы”.
***********
У першыя гады вайны залі захаваліся без істотных пашкоджаньняў. Яны пацярпелі толькі падчас Варшаўскага паўстаньня. 1 жніўня 1944 году адбыліся баі за Ўсходнію залю, у якой гітлераўцы разьмясьцілі аўтамабільныя майстэрні. 5 і 6 жніўня, падчас наступленьня нямецкай арміі, якое суправаджалі авіяўдары, абедзьве залі згарэлі.
Канчаткова будынкі былі захопленыя немцамі пасьля цяжкіх баёў на 6 жніўня. Акупанты прымусілі мясцовых жыхароў разьбіраць барыкады, а затым іх расстралялі. Целы забітых спалілі жаўнеры Verbrennungskommando Warschau.
7 жніўня паўстанцам удалося вызваліць групу зьняволеных, якія ўтрымліваліся ў залях. Паўстанцы яшчэ двойчы спрабавалі пераняць кантроль над будынкамі: 13 і 30 жніўня 1944 году.
Першапачаткова пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны сталічныя ўлады не плянавалі адбудовы Міроўскіх заляў ані іншых будынкаў у раёне пляцу Жалезная брама. Паводле плянаў, астатнія будынкі мелі быць зьнесеныя, а на іх месцы плянаваўся гарадзкі парк. Аднак гэтыя пляны пазьней памяняліся й залі былі адбудаваныя.
Пасьля рэканструкцыі паводле праекта Збігнева Паўляка (Zbigniew Pawlak) у 1962 годзе Заходняя Міроўская заля выконвала гандлёвую функцыю. У 60-х гадах XX стагодзьдзя да фасаду залі быў дабудаваны вялікі мадэрнісцкі гандлёвы павільён з бэтону й шкла. У 1950-я гады на заходняй сьцяне залі была зьмешчаная мэмарыяльная дошка ў памяць аб разьні мірных жыхароў Варшавы ў жніўні 1944 году. У 2011 годзе Заходняя заля была грунтоўна рэстаўраваная.
Усходняя Міроўская заля была рэканструяваная ў 1948 годзе й нейкі час выконвала ролю аўтобуснага парку. У 1953 годзе будынак быў перададзены Міліцыйнаму спартыўнаму клюбу „Gwardia”. У гэтым годзе ў залі адбыўся X Чэмпіянат Эўропы па боксе. Пазьней будынак выконваў гандлёвую ролю.
Пасьля рэстаўрацыі ў 2017 годзе ў будынку разьмяшчаецца кірмаш мясцовых і экалягічных прадуктаў харчаваньня, рэстараны й крамы, а таксама Музэй боксу імя Фэлікса Штама (Feliks Stamm). Уладальнікам будынку зьяўляюцца сталічныя ўлады.
Міроўскія залі ўжо больш за 100 гадоў зьяўляюцца адной з найбольш важных кропак на гандлёвай мапе Вашавы. Характэрныя будынкі з чырвонай цэглы сталі адным з сымбаляў сталіцы. З моманту свайго стварэньня на пачатку ХХ стагодзьдзя яны пастаянна мяняюцца й адаптуюцца да патрэбаў сучасных спажыўцоў.
аз

Сёньня я запрашаю пазнаёміцца з цікавым архітэктурным помнікам у Варшаве. Гаворка ідзе пра Міроўскія залі (Hale Mirowskie), то бок два будынкі-блізьняты, якія разьмяшчаюцца ў цэнтры Варшавы.

Міроўскія залі – гэта два будынкі, зь якіх адзін, то бок Заходняя заля, месьціцца на Міроўскім пляцы, а другі - Усходняя заля - на пляцы Жалезнай брамы. Гэта першы гандлёвы комплекс, пабудаваны ў Варшаве напрыканцы XIX - пачатку XX стагодзьдзяў.

Залі дазвалялі, сярод іншага, лепш арганізаваць гандаль і павысіць яго гігіенічныя ўмовы, дзякуючы таму, што гандаль быў перанесены з адкрытай у зачыненую прастору.

Міроўскія залі былі пабудаваныя ў 1899-1902 гадах на месцы

Часткова
Часткова разабраныя Міроўскія казармы. By nieznany/unknown - Dobrosław Kobielski, Warszawa na fotografiach z XIX wieku, Wydawnictwo Artystyczno-Graficzne, Warszawa 1970, p. 132, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=65089327

Іх назва паходзіць ад прозьвішча Ўільяма Міера (Wilhelm Mier).


Архітэктурны праект будынкаў распрацавалі Баляслаў Мількоўскі (Bolesław Milkowski), Людвіг Панчакевіч (Ludwik Panczakiewicz), Апалёній Нянеўскі (Apoloniusz Nieniewski) і Уладзіслаў Казлоўскі (Władsław Kozłowski).

Комплекс складалі два будынкі даўжынёй амаль у 95,5 мэтра й шырынёй амаль 43 мэтры. Сталёвыя канструкцыі заляў выканала варшаўская кампанія K. Rudzki. Над уваходам былі зьмешчаныя цынкавыя скульптуры з выявай варшаўскай Русалкі. Кошт будаўніцтва заляў склаў амаль 1,5 мільёна рублёў.

Уладальнікам заляў былі гарадзкія ўлады, якія гандлёвыя шапікі й стэнды здавалі ў арэнду індывідуальным прадпрымальнікам. У залях былі выдзеленыя 515 гандлёвых стэндаў, разьмешчаных паводле віду прадаваных тавараў. Тут можна было купіць прадукты харчаваньня й прадметы, зьвязаныя з хатняй гаспадаркай.

Да пачатку Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе ў Міроўскіх залях працавалі каля 900 розьнічных гандлёвых крамаў. Да іх разбурэньня ў 1944 годзе яны былі самым буйным гандлёвым аб'ектам у Варшаве. Побач з залямі знаходзіліся яшчэ два аб’екты розьнічнага гандлю: Гасьцявая сядзіба (Gościnny Dwór) і Базар Янаша (Bazar Janasza).

Аднак гандаль ажыцьцяўляўся таксама на вуліцах, якія прымыкалі да Міроўскага пляцу й Пляцу Жалезнай брамы. Усю гэтую тэрыторыю з часам сталі называць „жыватом Варшавы”.

Міроўскія
Міроўскія залі ў 1939 годзе. By Henryk Poddębski - E. Borecka, Portret Warszawy lat międzywojennych, Wydawnictwo Arkady, Warszawa 1974, s. 50, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=31370718

У першыя гады вайны залі захаваліся без істотных пашкоджаньняў. Яны пацярпелі толькі падчас Варшаўскага паўстаньня. 1 жніўня 1944 году адбыліся баі за Ўсходнію залю, у якой гітлераўцы разьмясьцілі аўтамабільныя майстэрні. 5 і 6 жніўня, падчас наступленьня нямецкай арміі, якое суправаджалі авіяўдары, абедзьве залі згарэлі.
Канчаткова будынкі былі захопленыя немцамі пасьля цяжкіх баёў на 6 жніўня.

Акупанты прымусілі мясцовых жыхароў разьбіраць барыкады, а затым іх расстралялі. Целы забітых спалілі жаўнеры Verbrennungskommando Warschau.
7 жніўня паўстанцам удалося вызваліць групу зьняволеных, якія ўтрымліваліся ў залях. Паўстанцы яшчэ двойчы спрабавалі пераняць кантроль над будынкамі: 13 і 30 жніўня 1944 году.

Міроўская
Міроўская заля падчас Варшаўскага паўстаньня. By Stefan Bałuk - Warszawa stolica Polski, Społeczny Fundusz Odbudowy Stolicy, wyd. II, Warszawa 1949, p. 85, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=33713589

Першапачаткова пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны сталічныя ўлады не плянавалі адбудовы Міроўскіх заляў ані іншых будынкаў у раёне пляцу Жалезная брама. Паводле плянаў, астатнія будынкі мелі быць зьнесеныя, а на іх месцы плянаваўся гарадзкі парк. Аднак гэтыя пляны пазьней памяняліся й залі былі адбудаваныя.

Пасьля рэканструкцыі паводле праекта Збігнева Паўляка (Zbigniew Pawlak) у 1962 годзе Заходняя Міроўская заля выконвала гандлёвую функцыю. У 60-х гадах XX стагодзьдзя да фасаду залі быў дабудаваны вялікі мадэрнісцкі гандлёвы павільён з бэтону й шкла. У 1950-я гады на заходняй сьцяне залі была зьмешчаная

Mэмарыяльная
Mэмарыяльная дошка ў памяць аб разьні мірных жыхароў Варшавы ў жніўні 1944 году. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=63494154

У 2011 годзе Заходняя заля была грунтоўна рэстаўраваная.

Усходняя Міроўская заля была рэканструяваная ў 1948 годзе й нейкі час выконвала ролю аўтобуснага парку. У 1953 годзе будынак быў перададзены Міліцыйнаму спартыўнаму клюбу „Gwardia”. У гэтым годзе ў залі адбыўся X Чэмпіянат Эўропы па боксе. Пазьней будынак выконваў гандлёвую ролю.

Пасьля рэстаўрацыі ў 2017 годзе ў будынку разьмяшчаецца кірмаш мясцовых і экалягічных прадуктаў харчаваньня, рэстараны й крамы, а таксама Музэй боксу імя Фэлікса Штама (Feliks Stamm). Уладальнікам будынку зьяўляюцца сталічныя ўлады.

Міроўская
Міроўская заля. By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22035259

Міроўскія залі ўжо больш за 100 гадоў зьяўляюцца адной з найбольш важных кропак на гандлёвай мапе Вашавы. Характэрныя будынкі з чырвонай цэглы сталі адным з сымбаляў сталіцы. З моманту свайго стварэньня на пачатку ХХ стагодзьдзя яны пастаянна мяняюцца й адаптуюцца да патрэбаў сучасных спажыўцоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт