Logo Polskiego Radia
Print

«Зялёную кнігу» пакажуць на беларускай мове

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.03.2019 13:44
Першыя паказы адбудуцца 8 сакавіка.
афіша са старонкі naviny.by

«Зялёную кнігу» выпусьцяць у менскіх пракатчыкаў яшчэ раз – на беларускай мове.
Амэрыканскі фільм «Зялёная кніга» рэжысёра Пітэра Фарэлі, які атрымаў «Оскара» ў трох катэгорыях, пераклалі на беларускую мову. Першыя паказы адбудуцца 8 сакавіка.
Як адзначыла рэгіянальны мэнэджэр кампаніі-праваўладальніка Аліна Малахава, «зрабіць агучваньні карціны на беларускай мове мы вырашылі раптоўна, як толькі даведаліся пра тое, што стужка ўзнагароджана галоўным прызам «Оскара».
Беларускі дубляж лепшага фільма 2018 года зрабілі на кінастудыі «Беларусьфільм». Галоўных герояў агучылі акцёры ТЮГа Ігар Сідорчык і Людміла Асмалоўская, а таксама акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Алег Вінярскі.
Фільм будзе ісьці ў пракаце каля месяца.
У шырокі беларускі пракат «Зялёная кніга» ў рускім дубляжы і ў арыгінале з субтытрамі выйшла 24 студзеня.

«Зялёную кнігу» выпусьцяць у менскіх пракатчыкаў яшчэ раз – на беларускай мове. Амэрыканскі фільм «Зялёная кніга» рэжысёра Пітэра Фарэлі, які атрымаў «Оскара» ў трох катэгорыях, пераклалі на беларускую мову. Першыя паказы адбудуцца 8 сакавіка.

Як адзначыла рэгіянальны мэнэджэр кампаніі-праваўладальніка Аліна Малахава, «зрабіць агучваньні карціны на беларускай мове мы вырашылі раптоўна, як толькі даведаліся пра тое, што стужка ўзнагароджана галоўным прызам «Оскара».

Беларускі дубляж лепшага фільма 2018 года зрабілі на кінастудыі «Беларусьфільм». Галоўных герояў агучылі акцёры ТЮГа Ігар Сідорчык і Людміла Асмалоўская, а таксама акцёр і рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Алег Вінярскі.

Фільм будзе ісьці ў пракаце каля месяца.

У шырокі беларускі пракат «Зялёная кніга» ў рускім дубляжы і ў арыгінале з субтытрамі выйшла 24 студзеня.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт