Logo Polskiego Radia
Print

Музычны ўрок польскай мовы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.03.2019 17:35
  • Moja wolność Paweł Mosiołek.mp3
Паслухайце песьню-пратэст чалавека, для якога свабода на першым месцы.
www.pixabay.com

Я хачу вам прадставіць сёньня музыканта, які сваёй асноўнай прафэсіяй выбраў зусім не музыку. Завуць выканаўцу Павел Масёлэк (Paweł Mosiołek). Асноўная галіна яго прафэсійнай дзейнасьці – праца з асобамі, хворымі на шызафрэнію і з інтэлектуальнымі адхіленьнямі. Як піша сам творца, для яго ў творчасьці не існуе слова «мяжа». І гэта ён даказвае, супрацоўнічаючы з музыкантамі, якія запісваюць песьні і музыку самых розных гатункаў і стыляў.

Павел выбраў прафэсію тэрапэўта, паколькі галоўнае, што хацеў рабіць у жыцьці – гэта дапамагаць іншым. А праз сваю музычную творчасьць ён хоча падзяліцца са слухачамі сваімі эмоцыямі. Пакуль што Павел ня стаў у Польшчы славутым выканаўцам, але яго запрашаюць у школы, на сустрэчы з моладзьдзю, вучнямі, якіх музыкант пераконвае, што трэба мець хобі ў жыцьці, прысьвячаць яму час і энэргію, ажыцьцяўляць свае мары.

Музыкант выступае таксама на канцэртах, падчас RMF Maxxx Festiwal у Аполі заваяваў другое месца, атрымаў таксама ўзнагароду ад мэра горада Радама. Ён быў уганараваны прэміяй у перадачы «Шанец на посьпех» Другой праграмы Польскага тэлебачаньня. Выступіў таксама на канцэрце падчас фэстывалю Eska Summer City ды на іншых мерапрыемствах, быў госьцем музычных перадач Польскага радыё.

А я прапаную вашай увазе кампазыцыю Паўла Масёлка, якая называецца «Мая свабода – песьня пратэсту».

Ekscentryczny dość,

jest tak już od lat,

lecieć z wiatrem chcę niczym wolny ptak,

łapią w klatkę mnie zamykają drzwi,

przekręcają klucz, abym nie mógł wyjść.

Ustawiają w kąt, temperują też,

a ja nie dam się,

to jest moja rzecz!

Moja wolność, taka wolność

ta jedyna którą mam,

zamknąć nie dam się nikomu,

mimo to, że jestem sam.

Moje życie – moja sprawa

lecz niekiedy mówię dość,

moja wolność taka wolność i mój osobisty los.

Dzisiaj nadszedł dzień, mej wolności cień,

a już myślą znów jak mi skrócić sen,

uśmiech widzę ich na nerwowym tle

nigdy więcej Wam nie dam zamknąć się!

Ustawiajcie w kąt, temperujcie też,

a ja nie dam się,

to jest moja rzeeeecz!

Даволі эксцэнтрычны – так ужо здаўна. Ляцець зь ветрам я хачу як свабодная птушка. Мяне ловяць у клетку, зачыняюць дзьверы, замыкаюць на ключ, каб я ня мог выйсьці. Ставяць у вугал, востраць, але я не дазволю, гэта мая справа!

Мая свабода, такая свабода, адзіная, якая ў мяне ёсьць. Я нікому ня дам сябе закрыць, нягледзячы на тое, што я адзін. Маё жыцьцё – мая справа, але часам я кажу «Хопіць!». Мая свабода, такая свабода і мой асабісты лёс.

Сёньня прыйшоў дзень, маёй свабоды цень. А ўжо зноў думаюць, як скараціць мой сон. Я бачу іх нэрвовую ўсьмешку. Ніколі больш я не дазволю вам мяне зьняволіць! Стаўце ў вугал, вастрыце, але я не дазволю, гэта мая справа!

Jest tak już od lat – так ужо многія гады, так ужо здаўна. Палякі часта карыстаюцца гэтым словазлучэньнем – tak już od lat, tak już od wielu lat, i tak od trzech (4,5,10 i г.д.) lat.

Ustawiają w kąt, temperują też – ставяць у вугал, апрацоўваюць. Польскае слова temperować азначае завастраць. Як правіла temperują (точаць) алоўкі, асабліва часта алоўкі точаць дзеці ў школе. А дзеля гэтага служаць temperówki (тачылкі). А калі так кажуць пра чалавека, то гэта значыць, што яго прымушаюць рабіць нешта, чаго ён рабіць не жадае, інакш - апрацоўваюць.

A ja nie dam się – а я не дазволю, я не дам (іншым нешта зрабіць са мной). Свабодалюбівым палякам часта ў гісторыі прыходзілася змагацца за сваю свабоду, nie dawać się розным іншым народам, якія хацелі захапіць іх тэрыторыю. Не заўсёды палякам удавалася «nie dać się», часам барацьба заканчвалася паразай, але вялікая любоў да свабоды ў іх засталася.

Lecz niekiedy mówię dość – але часам я кажу «досыць»(хопіць). Lecz – гэта тое ж самае, што і «але». А выраз niekiedy, які можа здавацца даволі дзіўным іншаземцу, значыць проста «часам».

Dzisiaj nadszedł dzień – сёньня прыйшоў дзень. Дзень можа як przyjść, так і nadejść, сэмантычнай розьніцы тут вялікай няма, можа другі варыянт крыху больш патасны.

Па просьбе аўтара я замяшчаю спалыкі да яго песьняў:

https://www.youtube.com/watch?v=4u8hwwZt_NM

https://www.youtube.com/watch?v=U4KO8yjpkV8

https://www.youtube.com/watch?v=vtNqKiMl5UI

https://www.youtube.com/watch?v=GYEiZr9uq4E

https://www.youtube.com/watch?v=ZDX52ZcAA1I

https://www.youtube.com/watch?v=br_BGIsVeCw

https://www.youtube.com/watch?v=itQuj9twpwM

https://www.youtube.com/watch?v=El4HHwxI2Do

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт