Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа аб'явіла вайну аднаразовым плястыкавым прадметам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 29.03.2019 15:37
  • Эўропа аб'явіла вайну аднаразовым плястыкавым прадметам.mp3
З крамаў зьнікнуць аднаразовыя сталовыя прыборы, саломінкі, палачкі для вушэй з плястыку.
Kapa65/pixabay.com/CC0

Эўрапейскі парлямэнт зацьвердзіў забарону продажу некаторых аднаразовых прадметаў з плястыку, напрыклад, аднаразовых сталовых прыбораў, саломінак, мяшалак для напояў, палачак для вушэй. Забарона павінна пачаць дзейнічаць з 2021 году.
Новыя правілы павінны, перш за ўсё, зьменшыць забруджаньне мораў. Паводле эўрапарлямэнтароў, гэтыя крокі зьменшаць кошты, зьвязаныя са зьнішчэньнем навакольнага асяродзьдзя, на 22 млд эўра.
Паводле Фрыдэрыкі Рыз, якая прадстаўляла дырэктыву, перш за ўсё гаворка ідзе пра экалёгію і здароўе.
Ф. Рыз: Трагічная сытуацыя ў сусьветных акіянах ёсьць таксама ў нас, у Эўропе, у нашых дамах. Плястык атручвае нашыя моры і забівае іх жыхароў. Ён таксама шкодзіць нам, людзям, якія знаходзяцца на канцы гэтага ланцуга. Неабходна тэрмінова дзейнічаць. Аднаразовыя плястыкавыя прадметы і рыбалоўныя сеткі складаюць 70% сьмецьця ў моры.
«З нашага пункту гледжаньня сыстэмнае вырашэньне пытаньня па зьмяншэньні колькасьці плястыку, які трапляе ў навакольнае асяродзьдзе, зьяўляецца вельмі важным, паколькі нельга базаваць толькі і выключна на індывідуальным выбары спажыўцоў, ці на індывідуальных акцыях прыборкі навакольнага асяродзьдзя. Гэта ня вырашыць праблему сыстэмна», – кажа Магдалена Фігура з польскай аддзяленьня экалягічнай арганізацыі «Грынпіс».
М. Фігура: У сваю чаргу прыняцьце правіл, дадаткова на ўзроўні цэлага Эўразьвязу, дае надзею, што праблема сапраўды будзе вырашацца. Гэта адно з нешматлікіх вырашэньняў праблемы ў сьвеце. Гэтая дырэктыва гаворыць аб тым, што частка прадуктаў будзе забароненай. Гэтыя тавары былі вызначаныя ў выніку дасьледаваньня сьмецьця на пляжах. Дырэктыва накіраваная на прадухіленьне забруджаньня марской і акіянічнай экасыстэмы. Вушныя палачкі, лыжкі, відэльцы, мяшалкі, аднаразовыя талеркі, кубкі, палачкі для шарыкаў – гэта яны ў асноўным знаходзіліся на пляжах.
Дырэктыва важная таксама таму, што ў сьпіс забароненых рэчаў уключаныя тавары з акісьленага плястыку і ўпакоўкі для прадуктаў харчаваньня з палісьціролу.
Прынятая дырэктыва таксама накладае новыя патрабаваньні на перапрацоўку плястыка краінамі ЭЗ – да 2029 года яны павінны будуць перапрацоўваць 90% плястыкавых бутэлек. Акрамя таго, да 2025 года аднаразовыя бутэлькі на ¼ павінны будуць складацца з ужо перапрацаваных матэрыялаў. Чакаецца, што да 2030 года гэтая доля павялічыцца да 1/3.
«Грынпіс» зьвяртае асаблівую ўвагу на пытаньні рэцыклінгу. Магдалена Фігура гаворыць, што зазвычай рэцыклінг называюць вырашэньнем праблемы з плястыкам, а гэта не зусім так.
М. Фігура: У адрозьненьні ад іншых матэрыялаў, як шкло, алюміній, мэтал, плястык пасьля кожнага этапу перапрацоўкі губляе свае ўласьцівасьці. Не бывае так, што з адной плястыкавай бутэлькі мы атрымаем новую бутэльку – адзін да аднаго. За кожным разам плястык з рэцыклінгу становіцца горшай якасьці і выкарыстоўваецца для вытворчасьці іншых прадуктаў. Плястык нельга пераапрацоўваць бясконца, як шкло. Таму трэба памятаць, што рэцыклінг таксама ня вырашыць праблему. Напрыклад, у выпадку ўпаковак для прадуктаў харчаваньня ёсьць такое правіла, што матэрыял з рэцыклінгу ня можа непасрэдна дакранацца да харчоў. Таму ў кожным выпадку дадаецца слой новага плястыку, які дакранаецца да прадуктаў, а толькі пасьля ідзе плястык з перапрацоўкі.
Новыя правілы таксама прадугледжваюць дадатковыя зборы з вытворцаў шкоднаснага плястыка, галоўным чынам гэта тычыцца тытунёвых вырабаў, паколькі цыгарэтныя фільтры часткова складаюцца з рэчываў, якія не раскладаюцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт