Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у Польшчу: Лянцкарона - горад анёлаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2019 14:07
  • Лянцкарона.mp3
Штогод у жніўні ў гэтай невялікай вёсцы ў Малапольшчы адбываецца Фэстываль анёлаў.
Лянцкарона Лянцкарона Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Лянцкарона - горад анёлаў (ФОТА)
Штогод у жніўні ў гэтай невялікай вёсцы ў Малапольшчы адбываецца Фэстываль анёлаў.
Лянцкарона (Lanckorona) - гэта незвычайная, чароўная вёска ў Малапольскім ваяводзтве. Яна распаложаная паміж гарадкамі Вадавіцэ (Wadowice) і Мысьленіцэ (Myślenice), у 3 кілямэтрах ад вядомага месца рэлігійнага культу Кальварыя Зэбжыдоўска (Kalwaria Zebrzydowska).
Лянцкарона разьмешчаная на схіле гары, менавіта таму з гарадка можна палюбавацца цудоўнай панарамай даліны, а нават пры добрай бачнасьці пабачыць аддаленыя населеныя пункты - кляштар у Кальварыі, Кракаў і Бабіну Гару (Babia Góra) ў Бэскідзе Жывецкім (Beskid Żywiecki).
Лянцкарона атрымала гарадзкія правы ў 1366 годзе, але страціла іх у 1934 годзе й на сёньняшні дзень мае толькі статус вёскі. Яна вядомая ў Польшчы ўнікальнымі драўлянымі будынкамі з XIX стагодзьдзя, якія зьяўляюцца выдатным прыкладам галіцкай гарадзкой архітэктуры. Дамы былі пабудаваныя ў амаль адным пэрыядзе, то бок у 1890-х гадах XIX стагодзьдзя пасьля пажару, які зьнішчыў вялікую частку горада. Менавіта таму мясцовая архітэктура амаль у адным стылі.
Варта дадаць, што мясцовым дамам характэрныя далёка высунутыя дахі – гэта вынік тагачаснага мясцовага заканадаўства, паводле якога межы панадворкаў вызначала лінія даху. Таму ў інтарэсах жыхароў было максымальна высунуць дах хаты.
Сёньня лянцкаронскія дамы прыцягваюць сваёй архітэктурай фатографаў з усяе Польшчы.
Што варта паглядзець у Лянцкароне?
Пры мясцовым рынку знаходзіцца адзін зь нешматлікіх дамоў, якія не згарэлі ў пажары. Цяпер у ім разьмяшчаецца музэй. У ім можна паглядзець рэгіянальныя прадметы, якія расказваюць пра штодзённае жыцьцё рэгіёну. Тут можна ўбачыць таксама выставу, прысьвечаную герою Польшчы й ЗША Казімежу Пуласкаму (Kazimierz Pułaski).
Прабываючы на рынку, варта таксама паглядзець касьцёл сьв. Яна Хрыцьціцеля з XIV стагодзьдзя, які свой сучасны кшталт атрымаў у ХVI стагодзьдзі.
Адной з прываблівасьцяў Лянцкароны зьяўляюцца руіны замка, які пабудаваў кароль Казімір Вялікі. Да часу падзелаў Польшчы замак выконваў важную функцыю абароны гандлёвых шляхоў у Кракаў і цэнтру мясцовай адміністрацыі. Менавіта ў ім пражывалі сем'і Лянцкаронскіх і Зэбжыдоўскіх, якія з рыцараў сталі магнатамі і каралеўскімі дарадцамі.
Хоць замак цяпер – гэта выключна руіны, але яны дазваляюць уявіць сабе гэтую крэпасьць у часы ейнага хараства.
Паводле мясцовай легенды, гэта насупраць Лянцкаронскай гары Міхал Зэбжыдоўскі пабачыў узгорак Жарэк (Żarek). Быццам бы гара настолькі атаясамліваўся Зэбжыдоўскаму з пагоркамі Ерусаліма, што ён вырашыў пабудаваць на ёй комплекс капліц і цэркваў. Такім чынам узьнікла Кальварыя Зэбжыдоўска. Гэта была першая такая Галгофа ў Польшчы. Цяпер комплекс капліц унесены ў сьпіс помнікаў спадчыны ЮНЭСКА.
Лянцкаронская гара - гэта таксама ідэальнае месца для прагулак.
Зьбіраючыся на экскурсію ў Лянцкарону, варта спачатку праверыць каляндар, паколькі там адбываецца шмат розных цыклічных мерапрыемстваў - канцэртаў, фэстываляў і іншых культурніцкіх падзеяў. Напрыклад, штогод у жніўні ў Лянцкароне праходзіць сьвята анёлаў. Дарэчы, памаляваны ўручную анёлак з фарфору - гэта найбольш папулярны мясцовы сувэнір.
Варта зазірнуць таксама на Алею Анімацыі, дзе ў былой сялянскай сядзібе дзейнічае лялечны тэатар.
У міжваенны пэрыяд Лянцкарона была вельмі модным гарадком. Гэта адлюстроўваецца ў мясцовай архітэктуры, асабліва багатых вілах. Кожны з гэтых будынкаў – гэта асобная, незвычайная гісторыя.
Зь Лянцкароны варта адправіцца ў Кальварыю Зэбжыдоўскую. Сюды можна дабрацца пешшу або на ровары.
Карацей кажучы, Лянцкарона - гэта невялікая вёска, якая прапануе турыстам унікальную атмасфэру й шмат цікавых аб’ектаў. Тут варта зрабіць стаўку на спакойны, лянотны адпачынак і шпацыры ў цудоўных абставінах навакольнай прыроды.
Асабліва рэкамэндуем зазірнуць у Лянцкарону ў жніўні, у часе Фэстывалю анёлаў, калі на вуліцах можна сустрэць людзей, пераапранутых за анёлаў, паўдзельнічаць у канцэртах і сэмінарах, а таксама паспрабаваць прысмакі мясцовай кухні.
аз

Лянцкарона (Lanckorona) - гэта незвычайная, чароўная вёска ў Малапольскім ваяводзтве. Яна распаложаная паміж гарадкамі Вадавіцэ (Wadowice) і Мысьленіцэ (Myślenice), у 3 кілямэтрах ад вядомага месца рэлігійнага культу Кальварыя Зэбжыдоўска (Kalwaria Zebrzydowska).

Лянцкарона разьмешчаная на схіле гары, менавіта таму з гарадка можна палюбавацца цудоўнай панарамай даліны, а нават пры добрай бачнасьці пабачыць аддаленыя населеныя пункты - кляштар у Кальварыі, Кракаў і Бабіну Гару (Babia Góra) ў Бэскідзе Жывецкім (Beskid Żywiecki).

Лянцкарона атрымала гарадзкія правы ў 1366 годзе, але страціла іх у 1934 годзе й на сёньняшні дзень мае толькі статус вёскі. Яна вядомая ў Польшчы ўнікальнымі драўлянымі будынкамі з XIX стагодзьдзя, якія зьяўляюцца выдатным прыкладам галіцкай гарадзкой архітэктуры. Дамы былі пабудаваныя ў амаль адным пэрыядзе, то бок у 1890-х гадах XIX стагодзьдзя пасьля пажару, які зьнішчыў вялікую частку горада. Менавіта таму мясцовая архітэктура амаль у адным стылі.

Лянцкарона.
Лянцкарона. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Варта дадаць, што мясцовым дамам характэрныя далёка высунутыя дахі – гэта вынік тагачаснага мясцовага заканадаўства, паводле якога межы панадворкаў вызначала лінія даху. Таму ў інтарэсах жыхароў было максымальна высунуць дах хаты. Сёньня лянцкаронскія дамы прыцягваюць сваёй архітэктурай фатографаў з усяе Польшчы.

Лянцкарона.
Лянцкарона. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Што варта паглядзець у Лянцкароне?

Пры мясцовым рынку знаходзіцца адзін зь нешматлікіх дамоў, якія не згарэлі ў пажары. Цяпер у ім разьмяшчаецца музэй. У ім можна паглядзець рэгіянальныя прадметы, якія расказваюць пра штодзённае жыцьцё рэгіёну. Тут можна ўбачыць таксама выставу, прысьвечаную герою Польшчы й ЗША Казімежу Пуласкаму (Kazimierz Pułaski).

Прабываючы на рынку, варта таксама паглядзець касьцёл сьв. Яна Хрыцьціцеля з XIV стагодзьдзя, які свой сучасны кшталт атрымаў у ХVI стагодзьдзі.

Адной з прываблівасьцяў Лянцкароны зьяўляюцца руіны замка, які пабудаваў кароль Казімір Вялікі. Да часу падзелаў Польшчы замак выконваў важную функцыю абароны гандлёвых шляхоў у Кракаў і цэнтру мясцовай адміністрацыі. Менавіта ў ім пражывалі сем'і Лянцкаронскіх і Зэбжыдоўскіх, якія з рыцараў сталі магнатамі і каралеўскімі дарадцамі.

Хоць замак цяпер – гэта выключна руіны, але яны дазваляюць уявіць сабе гэтую крэпасьць у часы ейнага хараства.

Pуіны
Pуіны замка, Лянцкарона. By Jakub Hałun - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3681391

Паводле мясцовай легенды, гэта насупраць Лянцкаронскай гары Міхал Зэбжыдоўскі пабачыў узгорак Жарэк (Żarek). Быццам бы гара настолькі атаясамліваўся Зэбжыдоўскаму з пагоркамі Ерусаліма, што ён вырашыў пабудаваць на ёй комплекс капліц і цэркваў. Такім чынам узьнікла Кальварыя Зэбжыдоўска. Гэта была першая такая Галгофа ў Польшчы. Цяпер комплекс капліц унесены ў сьпіс помнікаў спадчыны ЮНЭСКА.

Лянцкаронская гара - гэта таксама ідэальнае месца для прагулак.
Зьбіраючыся на экскурсію ў Лянцкарону, варта спачатку праверыць каляндар, паколькі там адбываецца шмат розных цыклічных мерапрыемстваў - канцэртаў, фэстываляў і іншых культурніцкіх падзеяў. Напрыклад, штогод у жніўні ў Лянцкароне праходзіць сьвята анёлаў. Дарэчы, памаляваны ўручную анёлак з фарфору - гэта найбольш папулярны мясцовы сувэнір.

Варта зазірнуць таксама на Алею Анімацыі, дзе ў былой сялянскай сядзібе дзейнічае лялечны тэатар.

У міжваенны пэрыяд Лянцкарона была вельмі модным гарадком. Гэта адлюстроўваецца ў мясцовай архітэктуры, асабліва багатых вілах. Кожны з гэтых будынкаў – гэта асобная, незвычайная гісторыя.

Лянцкарона,
Лянцкарона, віла. Photo: DzidekLasek/pixabay.com/CC0 Public Domain

Зь Лянцкароны варта адправіцца ў Кальварыю Зэбжыдоўскую. Сюды можна дабрацца пешшу або на ровары.

Карацей кажучы, Лянцкарона - гэта невялікая вёска, якая прапануе турыстам унікальную атмасфэру й шмат цікавых аб’ектаў. Тут варта зрабіць стаўку на спакойны, лянотны адпачынак і шпацыры ў цудоўных абставінах навакольнай прыроды.

Лянцкарона,
Лянцкарона, рынaк. By Jakub Hałun - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3681423

Асабліва рэкамэндуем зазірнуць у Лянцкарону ў жніўні, у часе Фэстывалю анёлаў, калі на вуліцах можна сустрэць людзей, пераапранутых за анёлаў, паўдзельнічаць у канцэртах і сэмінарах, а таксама паспрабаваць прысмакі мясцовай кухні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт