Logo Polskiego Radia
Print

Што для нас азначае Польшча?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 25.05.2019 15:18
Тыднёвік Newsweek піша пра ўкраінцаў, якія пераехалі жыць у Польшчу.
Foto: Siaivo/Shutterstock

Пераважна гэта маладыя людзі, з вышэйшай адукацыяй, некаторыя закончылі два факультэты. Адзін з іх - Дзіма Гарбоўскі, пэдагод па адукацыі, у Кіеве ў яго быў свой бізнэс – ён рабіў падлогі. «Усё ў нас было – кватэра й машына, аднак не хапала спакою, ва Ўкраіне надта часта праходзілі рэвалюцыі», – расказвае ён. З жонкай яны прадалі ўсё і выехалі, калі пачалася вайна. У Дзімы польскія карані. Рознае чулі пра стаўленьне палякаў да ўкраінцаў, але ён дакладна памятае першую гадзіну на польскай зямлі: „Мы выйшлі з самалёта, пайшлі на аўтобусны прыпынак, але не маглі купіць квіткі, бо аўтамат не працаваў, а кіроўца таксама не прадаваў. І тады нейкая жанчына купіла і дала нам гэтыя квіткі. Гэта быў наш першы вопыт, як палякі ставяцца да ўкраінцаў”.

„Што для нас азначае Польшча? – Прыгожая, стабільная, спакойная краіна”, - Дзіма зьдзіўляецца, што палякі так ня думаюць.

Пра жыцьцё ў эміграцыі ён расказвае на сваім канале „Паляк з Украіны” ў YouTube. Спачатку апавядаў аб пераезьдзе ў Польшчу, каб іншым было прасьцей, а цяпер – пра розныя аспэкты жыцьця. Найбольш папулярным быў адрэзак аб адрозьненьнях кватэр палякаў і украінцаў. Набраў 700 тысяч праглядаў. Нядаўна Дзіма рыхтаваў праграму, што яму не падабаецца ў Польшчы. «І цяжка было прыдумаць што. Але знайшоў. Напэўна тое, як паводзяць сябе бяздомныя, а людзі на гэта не адрэагоўваюць. Бомж заходзіць у аўтобус, не прабівае квітка, шургаецца, выцірае бруд аб крэслы, а людзі маўчаць». Дзіма напісаў таксама кніжку „Паляк з Украіны”.

У Польшчы Дзіме жывецца добра, працуе ІТ-шнікам. І толькі калі душа зашчыміць, хацелася б летняй сьпякоты на Дняпры і купіць бліны ці пяльмені прама на вуліцы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт