Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы намераныя «падняць з каленяў» жаночы футбол

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.06.2019 15:45
Фэдэрацыі пачынаюць заўважаць рост зацікаўленьня жаночым футболам.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto: www.pixabay.com/CC0 Creative Commons/skeeze

Польскі зьвяз футболу намераны «падняць з каленяў» жаночы футбол – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza». Паводле словаў старшыні зьвязу Зьбігнева Бонека, на працягу бліжэйшых пяці гадоў арганізацыя намераная інвэставаць трыццаць мільёнаў злотых у жаночы футбол. Гэтая галіна спорту павінна ў Польшчы зьмяніцца, таксама, як зьмянілася на Захадзе, дзе футбольныя фэдэрацыі пачынаюць плаціць за гульню жанчынам столькі ж, колькі і мужчынам, таксама правілы гульні паступова становяцца аднолькавымі. Аднак пакуль што Польшча зьяўляецца адной з пяці дзяржаваў Эўропы, дзе ніводзін футбольны клюб экстракляса ня мае жаночай каманды.

Па інфармацыі Міжнароднай фэдэрацыі футболу, чэмпіянат сьвету па жаночым футболе, які пачынаецца ў пятніцу, паглядзяць каля аднаго мільярда тэлегледачоў, а звыш мільёна чалавек прыйдуць на стадыёны ў Францыі.

Пакуль што футбалісткі зарабляюць значна менш, чым футбалісты, дыскрымінацыя назіраецца таксама ў іншых абшарах, напрыклад, амэрыканкі на першы чэмпіянат у Кітаі ў 1991 годзе ляцелі ў самалёце ў эканом-клясе, а іх калегі-мужчыны – у бізнэс-клясе. І менавіта амэрыканкі першымі пачалі барацьбу з дыскрымінацыяй жаночага футболу. Сытуацыя паступова мяняецца, фэдэрацыі пачынаюць заўважаць рост зацікаўленьня жаночым футболам, зарплаты жанчын у гэтым відзе спорту растуць, але далёка ім яшчэ да мужчынскіх.

У футбол грае 30 млн. жанчын на ўсім сьвеце, гэта самы масавы жаночы спорт. Дасьледчая кампанія Nielsen падлічыла, што аўтаркамі 44% камэнтароў на тэму футболу ў Фэйсбуку зьяўляюцца жанчыны.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт