Logo Polskiego Radia
Print

Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin” (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2019 15:14
  • Музэй габрэяў Polin.mp3
Музэйная ўстанова паказвае, як жылі й чым займаліся габрэі ў Польшчы.
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”(ФОТА)
Музэйная ўстанова паказвае, як жылі й чым займаліся габрэі ў Польшчы.
Сёньня я запрашаю ў незвычайную музэйную ўстанову, разьмешчаную таксама ў незвычайным месцы ў цэнтры Варшавы, то бок на месцы былога габрэйскага раёну, які падчас акупацыі немцы пераўтварылі ў Варшаўскае гета.
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”, пра які ідзе гаворка, расказвае пра тысячагадовую гісторыю габрэяў у Польшчы. Працягвае памяць аб іх багатай культуры й спадчыне.
Музэй быў заснаваны па ініцыятыве Асацыяцыі „Габрэйскі гістарычны інстытут у Польшчы” й рэалізуе дзьве функцыі: традыцыйнага музэя й культурна-адукацыйнага цэнтру.
У 2014 годзе ўстанова дадала да сваёй назвы слова „Polin”, што азначае Польшчу на іўрыце.
Наведваньне музэя варта пачаць ад самога будынку ўстановы, які быў пабудаваны ў 2009-2013 гадах паводле праекту групы фінскіх архітэктараў. Установа пачала працаваць у красавіку 2013 году, а пастаянная выстава была адкрыта ў кастрычніку 2014 году.
Будынак мае мінімалісцкі характар. Ён быў спраектаваны на пляне квадрата. Яго фасад пакрыты шклянымі панэлямі, на якіх, на іўрыце й лацінкай, паўтараецца слова „Polin”. Паводле архітэктурнай канцэпцыі, будынак мае просты вонкавы выгляд і ўпісваецца ў навакольны парк.
Галоўны хол утвараюць высокія, хвалістыя сьцены, якія падзяляюць будынак на дзьве часткі. Усё нагадвае яр і навязвае да праходжаньня габрэяў праз воды Чырвонага мора па дарозе ў абяцаную зямлю – гэта паводле адной інтэрпрэтацый. Паводле іншай, вэртыкальныя сьценкі – гэта сымбаль раптоўнага спыненьня гісторыі польскіх габрэяў у выніку Галакосту. Дарэчы музэйны хол быў першым гэткім праектам у Польшчы, рэалізаваным з бэтону адмысловай тэхнікай. У 2013 годзе ля галоўнага ўваходу ў музэй была павешаная мэзуза - пэргамэнт з малітвай, зьмешчаны ў спэцыяльным футляры, які прымацоўваецца ля дзьвярэй габрэйскага дома. Музэйная мэзуза вырабленая з цагліны, выкапанай з падмуркаў неіснуючага ўжо жылога дома на вуліцы Налеўкі.
Плошча музэя складае каля 13 тысяч квадратных мэтраў. У падвале будынка знаходзіцца пастаянная выстава пад загалоўкам: „1000 гадоў гісторыі польскіх габрэяў”. Яна прысьвечаная гісторыі польскіх габрэяў ад сярэднявечча па сучаснасьць. На першым і другім паверхах разьмешчаныя аўдыторыя, залы, у якіх адбываюцца часовыя выставы, адукацыйны цэнтар, інфармацыйны цэнтар, дзіцячая прастора, музэйны склад і рэстаран „Besamin”, у якім можна паспрабаваць прысмакі габрэйскай кухні.
Музэй не засяроджваецца выключна на Другой сусьветнай вайне й на Галакосьце. Ён расказвае пра ўклад габрэяў у разьвіцьцё польскай культуры, навукі й эканомікі. Распавядае пра іх гісторыю, пачынаючы ад прыбыцьця першых габрэйскіх купцоў на польскія землі, што адбылося каля 960 гадах, пра пачаткі пасяленьня габрэяў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, то бок таксама на сучасных тэрыторыях Летувы, Беларусі, Украіны й Заходняй Расеі. Паказвае таксама найноўшую гісторыю габрэйскай абшчыны ў Польшчы.
Пастаянная экспазыцыя складаецца з васьмі тэматычных частак. Наведвальнікі знаёмяцца зь гісторыяй габрэяў пры дапамозе шматлікіх артэфактаў, карцінаў, інтэрактыўных установак, макетаў і відэапраекцыяў. Мы можам паглядзець, напрыклад, каралеўскі статут XIII стагодзьдзя, які гарантаваў габрэям бясьпеку, асабістую свабоду й свабоду веравызнаньня.
На выставе знаходзяцца таксама экспанаты, якія паказваюць крызысныя сытуацыі й канфлікты, а таксама розныя іншыя складаныя аспэкты суіснаваньня габрэяў і палякаў на працягу стагодзьдзяў.
Бадай адной зь цікавейшых зьяўляецца частка „Мястэчка”, дзе можна паглядзець рэканструяванае скляпеньне ўнікальнай драўлянай сынагогі зь вёскі Гвозьдзец (Gwoździec) на Ўкраіне. Мы можам пагуляць па даваеннай габрэйскай вуліцы, дзе зьліваюцца дзьве культуры – габрэйская й польская.
Прасоўваючыся далей па стрэлках, якія вызначаюць кірунак наведваньня, мы знаёмімся з Варшаўскім гета часоў Другой сусьветнай вайны і, на канец, апынаемся ў пасьляваенным пэрыядзе.
Пастаянная выстава паказвае, што гісторыя польскіх габрэяў зьяўляецца неад'емнай часткай гісторыі Польшчы, а гісторыя габрэйскага народа была б няпоўнай, без падзеяў, якія мелі месца на польскіх землях.
Пасьля заканчэньня візыту ў музэі варта паглядзець таксама Помнік героям гета. Менавіта перад гэтым помнікам падчас свайго візыту ў Польшчы стаў на калені канцлер Нямеччыны Вілі Брандт і прасіў выбачэньня за злачынствы Галакост.
Побач таксама знаходзіцца помнік Яну Карскаму - эмісару польскай падпольнай дзяржавы, які восеньню 1942 году адправіўся ў Вялікабрытанію, дзе ў якасьці відавочца паведамляў саюзьнікам аб зьнішчэньні габрэяў.
Музэй гісторыі польскіх габрэяў адкрыты штодзённа ад 10.00 да 18.00 за выключэньнем некаторых сьвятаў. Па чацьвяргах уступ у музэй бясплатны. Нармальны білет на пастаянную выставу каштуе 25 злотых (амаль 6 эўра), льготны – 15 злотых ( больш за 3,5 эўра). Наведвальнікі маюць да выбару розныя формы наведваньня ўстановы.
аз

Сёньня я запрашаю ў незвычайную музэйную ўстанову, разьмешчаную таксама ў незвычайным месцы ў цэнтры Варшавы, то бок на месцы былога габрэйскага раёну, які падчас акупацыі немцы пераўтварылі ў Варшаўскае гета.

Mесцы
Mесца былога габрэйскага раёну, які падчас акупацыі немцы пераўтварылі ў Варшаўскае гета. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”, пра які ідзе гаворка, расказвае пра тысячагадовую гісторыю габрэяў у Польшчы. Працягвае памяць аб іх багатай культуры й спадчыне.

Музэй быў заснаваны па ініцыятыве Асацыяцыі „Габрэйскі гістарычны інстытут у Польшчы” й рэалізуе дзьве функцыі: традыцыйнага музэя й культурна-адукацыйнага цэнтру.

У 2014 годзе ўстанова дадала да сваёй назвы слова „Polin”, што азначае Польшчу на іўрыце.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Наведваньне музэя варта пачаць ад самога будынку ўстановы, які быў пабудаваны ў 2009-2013 гадах паводле праекту групы фінскіх архітэктараў. Установа пачала працаваць у красавіку 2013 году, а пастаянная выстава была адкрыта ў кастрычніку 2014 году.

Будынак мае мінімалісцкі характар. Ён быў спраектаваны на пляне квадрата. Яго фасад пакрыты шклянымі панэлямі, на якіх, на іўрыце й лацінкай, паўтараецца слова „Polin”. Паводле архітэктурнай канцэпцыі, будынак мае просты вонкавы выгляд і ўпісваецца ў навакольны парк.

Галоўны хол утвараюць высокія, хвалістыя сьцены, якія падзяляюць будынак на дзьве часткі. Усё нагадвае яр і навязвае да праходжаньня габрэяў праз воды Чырвонага мора па дарозе ў абяцаную зямлю – гэта паводле адной інтэрпрэтацый.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Паводле іншай, вэртыкальныя сьценкі – гэта сымбаль раптоўнага спыненьня гісторыі польскіх габрэяў у выніку Галакосту. Дарэчы музэйны хол быў першым гэткім праектам у Польшчы, рэалізаваным з бэтону адмысловай тэхнікай.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”, мэзуза. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У 2013 годзе ля галоўнага ўваходу ў музэй была павешаная мэзуза - пэргамэнт з малітвай, зьмешчаны ў спэцыяльным футляры, які прымацоўваецца ля дзьвярэй габрэйскага дома. Музэйная мэзуза вырабленая з цагліны, выкапанай з падмуркаў неіснуючага ўжо жылога дома на вуліцы Налеўкі.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Плошча музэя складае каля 13 тысяч квадратных мэтраў. У падвале будынка знаходзіцца пастаянная выстава пад загалоўкам: „1000 гадоў гісторыі польскіх габрэяў”. Яна прысьвечаная гісторыі польскіх габрэяў ад сярэднявечча па сучаснасьць.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На першым і другім паверхах разьмешчаныя аўдыторыя, залы, у якіх адбываюцца часовыя выставы, адукацыйны цэнтар, інфармацыйны цэнтар, дзіцячая прастора, музэйны склад і рэстаран „Besamin”, у якім можна паспрабаваць прысмакі габрэйскай кухні.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Музэй не засяроджваецца выключна на Другой сусьветнай вайне й на Галакосьце. Ён расказвае пра ўклад габрэяў у разьвіцьцё польскай культуры, навукі й эканомікі. Распавядае пра іх гісторыю, пачынаючы ад прыбыцьця першых габрэйскіх купцоў на польскія землі, што адбылося каля 960 гадах, пра пачаткі пасяленьня габрэяў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, то бок таксама на сучасных тэрыторыях Летувы, Беларусі, Украіны й Заходняй Расеі. Паказвае таксама найноўшую гісторыю габрэйскай абшчыны ў Польшчы.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пастаянная экспазыцыя складаецца з васьмі тэматычных частак. Наведвальнікі знаёмяцца зь гісторыяй габрэяў пры дапамозе шматлікіх артэфактаў, карцінаў, інтэрактыўных установак, макетаў і відэапраекцыяў. Мы можам паглядзець, напрыклад, каралеўскі статут XIII стагодзьдзя, які гарантаваў габрэям бясьпеку, асабістую свабоду й свабоду веравызнаньня.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На выставе знаходзяцца таксама экспанаты, якія паказваюць крызысныя сытуацыі й канфлікты, а таксама розныя іншыя складаныя аспэкты суіснаваньня габрэяў і палякаў на працягу стагодзьдзяў.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Бадай адной зь цікавейшых зьяўляецца частка „Мястэчка”, дзе можна паглядзець рэканструяванае скляпеньне ўнікальнай драўлянай сынагогі зь вёскі Гвозьдзец (Gwoździec) на Ўкраіне.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Мы можам пагуляць па даваеннай габрэйскай вуліцы, дзе зьліваюцца дзьве культуры – габрэйская й польская.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Прасоўваючыся далей па стрэлках, якія вызначаюць кірунак наведваньня, мы знаёмімся з Варшаўскім гета часоў Другой сусьветнай вайны і, на канец, апынаемся ў пасьляваенным пэрыядзе.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пастаянная выстава паказвае, што гісторыя польскіх габрэяў зьяўляецца неад'емнай часткай гісторыі Польшчы, а гісторыя габрэйскага народа была б няпоўнай, без падзеяў, якія мелі месца на польскіх землях.

Музэй
Музэй гісторыі польскіх габрэяў „Polin”.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пасьля заканчэньня візыту ў музэі варта паглядзець таксама Помнік героям гета. Менавіта перад гэтым помнікам падчас свайго візыту ў Польшчы стаў на калені канцлер Нямеччыны Вілі Брандт і прасіў выбачэньня за злачынствы Галакост.

Помнік
Помнік героям гета. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Побач таксама знаходзіцца помнік Яну Карскаму - эмісару польскай падпольнай дзяржавы, які восеньню 1942 году адправіўся ў Вялікабрытанію, дзе ў якасьці відавочца паведамляў саюзьнікам аб зьнішчэньні габрэяў.

Помнік
Помнік Яну Карскаму. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Музэй гісторыі польскіх габрэяў адкрыты штодзённа ад 10.00 да 18.00 за выключэньнем некаторых сьвятаў. Па чацьвяргах уступ у музэй бясплатны. Нармальны білет на пастаянную выставу каштуе 25 злотых (амаль 6 эўра), льготны – 15 злотых ( больш за 3,5 эўра). Наведвальнікі маюць да выбару розныя формы наведваньня ўстановы.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт