Logo Polskiego Radia
Print

Водарасьці забіваюць дзікоў у Брэтані

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2011 18:27
У суме за апошні час у рэгіёне было знойдзена больш за 30 мёртвых жывёлаў.

Францускія СМІ паведамляюць пра тое, што ў Брэтані зноўку знойдзеныя мёртвыя дзікі. Паводле навукоўцаў, прычынай сьмяротных зыходаў дзікіх сьвіней могуць быць водарасьці, якія растуць на брэтанскіх узьбярэжжах.

У суме за апошні час у згаданым рэгіёне было знойдзена больш за 30 мёртвых жывёлаў, якія хутчэй за ўсё зьелі выкінутыя на бераг водарасьці.

Ужо працяглы час у Францыі працягваецца дыскусія эколягаў, якія заклікаюць улады пачаць дзеяньні з мэтай абмежаваньня распаўсюджваньня водарасьцяў у плыткай вадзе ўзьбярэжжаў Брэтані. Самі расьліны не атрутныя, але калі вада выкіне іх на берах, то яны гніюць і ў выніку ўтвараецца ядавіты газ.

Паводле экспэртаў, распаўсюд водарасьцяў выкліканы вялікай колькасьцю калійных угнаеньняў у вадзе, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт