У космасе ёсьць малекулярны кісларод
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        04.08.2011 14:59
                    
                                 
                
                
                    Адкрыцьцё астраномаў - гэта рэвалюцыя ў дасьледаваньні Сусьвету.
                
                
                
                
               
                
                         Астраномы адкрылі ў космасе малекулярны кісларод – падобны да таго, які маецца на Зямлі. Гэта рэвалюцыйнае адкрыцьцё – лічаць экспэрты. 
Кісларод – гэта элемэнт, які найбольш часта сустраецца ў Сусьвеце пасьля гелію. Кісларод знаходзілі ў космасе ўжо раней, але выключна ў складзе іншых хімічных субстанцыяў. Цяпер упершыню ён быў зафіксаваны ў малекулярным выглядзе. 
Адкрыцьцё было магчымае дзякуючы тэкэскопу Хэршэля, які здымаў раён узьнікненьня зорак у Сузор’і Арыёна. Навукоўцы знайшлі невялікую колькасьць газу, а цяпер хочуць высьветліць ягонае паходжаньне.
Падрабязанасьці гэтых дасьледаваньняў публікуе на сваіх старонках міжнароднае выданьне „Астрафізычны часопіс” (Astrophysical Journal).
аз