Logo Polskiego Radia
Print

Нэанацысцкая майка зьмяніла погляды

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.08.2011 13:32
Нямецкая арганізацыя Exit прыдумала нетыповую кампанію барацьбы з нэацызмам. Падчас рок-фэсту сябры арганізацыі раздавалі майкі са схаваным пасланьнем.

PAP/EPA/EXIT
PAP/EPA/EXIT DEUTSCHLAND

Удзельнікі рок-фэстывалю ў Нямеччыне, арганізатарам якога была ўльтра-правая групоўка, атрымалі ў падарунак майкі з надпісам: “Хардкор-паўстанец”.

Першапачаткова майка выглядала як характэрнае нэанацысцкае адзеньне, але пасьля перашай сьціркі яна паказала свой “сапраўдны твар”.

Надпіс “Хардкор-паўстанец” зьнік, а на яго месцы зьявіўся заклік зьмяніць сьветапогляд: “Калі гэта зрабіла твая майка, то можаш і ты – мы дапаможам табе адыйсьці ад правага экстрэмізму”.

На фэстывалі “Рок для Нямеччыны” ў горадзе Гэра (Цюрынгія) раздалі 250 такіх маек. Гэта быў падарунак удзельнікам фэсту ад невядомага “спонсара”. Пазьней выявілася, што майкі падрыхтавалі актывісты арганізацыі Exit, якая дапамагае людзям адыйсьці ад скрайне-правых поглядаў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт