Logo Polskiego Radia
Print

Незвычайная знаходка ў Эстоніі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.08.2011 15:29
На выспе Сарэма археолягі знайшлі, праўдападобна, адзін з найстарэйшых парусьнікаў, які плаваў па Балтыйскім моры.

/

На эстонскай выспе Сарэма археолягі знайшлі карабель з 750 году нашай эры. Паводле адмыслоўцаў, гэта адзін з найстарэйшых парусьнікаў, якія плавалі па Балтыйскім моры.

Парусьнік даўжынёй 17 мэтраў быў знойдзены непадалёк вёскі Сальмэ. У закапаным караблі былі пахаваныя 35 скандынаўскіх воінаў, якія загінулі ў бітве, а таксама чатыры сабакі ды некалькі драпежных птушак, якія выкарыстоўваліся падчас паляваньняў. Апрача таго, на палубе былі знойдзеныя мячы, шчыты, кінжалы ды іншыя прадметы. Некаторыя зь іх былі выкананыя з золата, што, паводле экспэртаў, сьведчыць пра высокую грамадзкую пазыцыю забітых.

Цяпер археолягі намерваюцца правесьці дасьледаваньне ДНК касьцей, каб вызначыць месцапаходжаньне воінаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт