Soft пракуратура
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.01.2012 15:11
„Dziennik Gazeta Prawna” параўноўвае пэнітэнцыярныя сыстэмы Расеі, Украіны й Беларусі.
Палітычныя ворагі ды звычайныя злачынцы ўтрымліваюцца ў згаданых краінах у лягерах. Сучасныя зэкі павінны зарабіць на сваё ўтрыманьне. Яны вырабляюць вопратку, электранічныя прылады, кубкі і г.д. Для бізнэсу яны зьяўляюцца канкурэнтнай рабочай сілай.
Таксама большасьць палітычных вязьняў у Беларусі, якіх агулам 14, адбываюць пакараньне ў калёніях абвостранага рэжыму, дзе пасьля працы яны ўтрымліваюцца ў некалькіасабовых камэрах.
У гэткіх умовах уытрымліваюцца, між інштм, экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і г.д.
Лягеры – гэта спадчына Савецкага Саюза. Тым часам улады ня бачаць сэнсу зьмены пэнітэнцыярнай сыстэмы на эўрапейскую вэрсію, якая зводзіцца да ўтрымліваньня вязьняў у закрытых аб’ектах.
Такім чынам, з аднаго боку, надалей працягваюцца сацыялістычныя ідэі рэсацыялізацыі шляхам працы. З другога – вязьні скідваюцца на сваё ўтрыманьне ў калёніі. Для палітзьняволеных гэта чагровы спосаб прыніжэньня, - чытаем на старонках газэты „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз