Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пад сьценкай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 01.03.2012 15:39
Беларускія дзяржаўныя СМІ маўчаць пра канфлікт з ЭЗ

Амбасадары Эўразьвязу могуць не вярнуцца ў Беларусь да таго часу, пакуль на свабоду ня выйдуць усе палітвязьні, - кажуць зьвязаўскія дыпляматы. Незалежныя экспэрты тлумачаць, што Менск перацаніў свае сілы й зьдзівіўся рашучаму адказу ЭЗ.

А беларускія дзяржаўныя СМІ маўчаць пра канфлікт з ЭЗ. Ніводная ўрадавая газэта нават не заікнулася на гэтую тэму. У навінах зьявілася толькі кароткая інфармацыя пра выезд польскага амбасадара.

- Так здараецца тады, калі ўрадавыя СМІ не атрымоўваюць рэкамэндацый наконт таго, як асьвятляць падзеі, і проста чакаюць знаку з боку ўладаў, - кажа беларускі палітоляг Валер Карбалевіч. – Лукашэнка думаў, што Зьвяз, заняты эканамічнымі праблемамі й Сырыяй, праглыне выдаленьне амбасадараў.

Яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт