Logo Polskiego Radia
Print

Незалежная дзяржава зьнішчаецца водамі Ціхага акіяну

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.03.2012 19:31
  • Незалежная дзяржава зьнішчаецца водамі Ціхага акіяну.mp3
Кірыбаці першай на плянэце забіла трывогу з-за небясьпекі поўнага затапленьня тэрыторый.

Фота
Фота samogo.net

Краіна Кірыбаці, якая знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяну, штодня фізычна зьнішчаецца. 33 астравы, якія належаць дзяржаве, затапляюцца акіянскімі водамі. А жыхары Кірыбаці (іх каля 130 тысяч чалавек) масава перасяляюцца на свой найбуйнейшы востраў Тарава.

Прэзыдэнт Кірыбаці Анотэ Тонг зьвярнуўся да кіраўніцтва суседзкай краіны (Рэспублікі Вострава Фіджы) з просьбай аб набыцьці зямлі.

“Іншага выйсьця ў нас няма”, -- заявіў Анотэ Тонг.

У Кірыбаці разглядалі праэкт будаўніцтва штучных астравоў на базе плывучых нафтавых плятформаў. Але праэкт аказаўся звышдарагім і ўвасобіць яго няма ніякіх магчымасьцяў.

Рэспубліка Востраў Фіджы пакуль не адказала на прапанову аб продажы сваёй зямлі. Але вядома, што фіджыйцы ня надта ахвотна ідуць на гэта, бо і ў саміх насельніцтва нямногім большае за 800 тысяч чалавек, і адпаведна – малыя тэрыторыі.

Кірыбаці першай на плянэце забіла трывогу з-за небясьпекі поўнага затапленьня тэрыторый. І вельмі шкада, бо гэта ўнікальная краіна: знаходзіцца адначасова на чатырох паўшар’ях плянэты. З гэтай прычыны Новы год тут сустракаюць аднымі зь першых, і аднымі зь першых сканчаюць сьвяткаваньні.

Аляксандр Парошын

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт